Оценить:
 Рейтинг: 0

Народныя прыкметы на кожны дзень

Год написания книги
2021
<< 1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 20 >>
На страницу:
11 из 20
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Улас днём карове бок нагрэе, ноччу-рог абарве (замарозiць).

Улас на двары – вясна на гары.

25

Дружная цвыркаюць вераб'i – чакаецца адлiга.

Стаiць туман або пайшоy снег – лета будзе дажджлiвае.

Дзень выдаyся халодным – да цёплага сакавiка, да ранняй вясны.

Чым халаднее надвор'е y апошнi тыдзень лютага, тым цяплей будзе сакавiк месяц.

Жарабя шмат валяецца – да снега.

Зоркi барвянага або чырвонага колеру – да вiхуры.

Марозны год – год садавiны.

Ноччу быy iней – днём чакай снегападу. Пушысты iней – да добрага надвор'я.

26

Сонца yзыходзiць слупом – пахаладае.

Ясна апоyднi, будзе яснае надвор'е блiжэйшы час.

Пахмурна або снег – будзе надвор'е халоднае i сыра.

Пахмурны дзень – позняя вясна.

Сiнiчкi звонка спяваюць-раннюю вясну клiчуць.

Чым халадней, тым больш гарачым i сухiм будзе лета.

Сабака расцягваецца на зямлi, раскiнуyшы лапы – да цяпла.

Звяры чхаюць – да змены надвор'я.

Лес серы – да марозу.

27

Добрае надвор'е – наперадзе яшчэ марозныя днi чакаюць.

Збеглiся хмаркi y купку – быць непагадзi хутка.

Чым больш снегу ляжыць на зямлi – тым большы будзе yраджай. Паля са снегам-так i свiран з хлебам.

Цiyкаюць сiнiцы перад тым, як пацяплее.

Ударыy мароз у гэты дзень – лета будзе засушлiвае.

На Кiрылу добрае надвор'е – да маразоy.

Цецярук зрываецца з месца i хутка пералятае поле-перад снегападам.

28

У рацэ падымаецца вада i пагражае выйсцi з берагоy – быць вялiкаму yкосу траy на лугах.

Звiсаюць доyгiя i тоyстыя ледзяшы – вясна будзе доyгая.

Месяц ясны y небе – мароз пакуль не збiраецца сыходзiць.

Снег 28 лютага адтае – да добрага yраджаю сена.

Лiсiца «брэша» – чакай неyзабаве снегу.

Якое надвор'е y гэты дзень, такая i восень будзе.

Мала снегу – да неyраджаю.

29

Калi y гэты дзень стаiць мароз, то холады могуць затрымацца.

Моцны вецер прадвяшчае непагадзь.

Вароны гучна крумкаюць – да халадоy.

Дубрава пацямнела – да адлiгi.

Аблокi плывуць хутка i высока – да яснага дня, без ападкаy.

Птушкi вяртаюцца y гэты дзень з поyдня – да ранняй вясны.

САКАВІК

Вясна, вясна – вясне дарогу!

Прыказкi i прымаyкi пра вясну

Вясновы дождж гадуе, восеньскi гноiць.

Вясна ды восень – на дзень пагод восем.

Вясной зверху пячэ, а знiзу марозiць.
<< 1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 20 >>
На страницу:
11 из 20