Оценить:
 Рейтинг: 0

Народныя прыкметы на кожны дзень

Год написания книги
2021
<< 1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 20 >>
На страницу:
12 из 20
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Вясною суткi мочыць, а гадзiну сушыць.

Вясновы дзень год кормiць.

Без першай ластаyкi вясна не абыходзiцца.

Хто вясною папрацуе, той восенню павесялiцца.

Пасля самай лютай зiмы yсё роyна прыйдзе вясна.

Вясной засевак зацягнеш – ногi працягнеш.

Хто не пасее, не будзе i збiраць.

Хто спiць вясною, плача зiмою.

Добры год па вясне вiдаць.

Вясновай вады i цар не суцiшыць.

Вясна прыйшла – на yсе пайшла.

Прыляцела б чайка, а вясна будзе.

Прыказкi i прымаyкi пра сакавiк

Сакавiк марозам на нос садзiцца.

Сакавiк сухi ды мокры май – будзе каша ды каравай.

У сакавiку поyднем вее, старога грэе.

Сакавiк з вадой, красавiк з травой, а травень з кветкамi.

Прыйшоy сакавiк-марток – апранай двое парток.

У сакавiку i ззаду i спераду зiма.

Сакавiк – зiмабор, змагаецца з зiмой.

Сакавiк няправiльны: то плача, то смяецца.

Сакавiк у мацi – зiмы футра купiy, а праз тры днi яе прадаy.

Сакавiк яшчэ закруцiць завейную круцёлку.

1

Цёпла i сонечна – yся вясна будзе такая ж.

Ідзе y гэты дзень снег – год будзе yраджайны.

Дзьме цёплы вецер абяцаючы дажджлiвае лета.

Дзьме паyночны вецер-значыць лета будзе прахалоднае.

На лёдзе вадаёма плёскаецца вада – да цяпла.

Берасцянка гучна крычыць – да халадоy.

Прадметы удалечынi здаюцца вышэй i больш, чым на самай справе – да адлiгi, а таксама да снегу або да дажджу.

Густы туман у гэты дзень – да непагодлiвага лета.

2

Аблокi плывуць хутка i высока – дзень будзе ясным i з добрай надвор'ем.

Спускаецца густы туман – май абяцае быць халодным.

Тонкiя выцягнутыя аблокi з захаду – чакай моцнага дажджу.

Якое надвор'е y гэты дзень – такiм жа будзе i yсё лета.

Колi на Фёдара yвечары гуляе месяц, то абяцае добры yраджай.

Колi на Фёдара iдзе дождж, будзе добры yраджай збажыны i лёну.

Цяга y печы слабая – да сырога надвор'я.

Калi пасля Хрышчэння было пацяпленне, то 2 сакавiка чакай мароз.

3

Аблокi плывуць па небе хутка i высока – будзе добрае надвор'е.

Верхавiны дрэy пачарнелi – чакай сапраyднага цяпла.

Ясныя зоркi i месяц бачныя на небе – вернецца моцны мароз.

Шмат снегу ляжыць на палях – будзе yраджайны год.

Аyсянка прыляцела – хутка наступiць цёплае i сухое надвор'е.

Снезе надзьме – хлеба прыбудзе; вада разальецца – сена набярэцца.

Рака разлiлася – шмат травы на залiyных лугах будзе.

4
<< 1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 20 >>
На страницу:
12 из 20