Оценить:
 Рейтинг: 0

Белорусский дневник – 2022

<< 1 2 3 4 5 6 ... 10 >>
На страницу:
2 из 10
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
І клёкат вiтальны шчаслiвых буслоy,
Якiя вярнулiся з даляy далёкiх.

Люблю, як у небе пяюць жаyрукi, —
Іх слухаy бы вечна, стаiyшы дыханне.
А кветкавы водар улетку такi,
Што хмелiць душу, як пачатак кахання.

Калi ж надыходзiць грыбная пара,
То большай, напэyна, няма асалоды,
Як ранiцай з кошыкам збегчы з двара
У царства грыбоy i лясной прахалоды.

Ты y сэрцы заyсёды, з хвiлiны радзiн,
Мая незабыyная родная вёска! —
Як пошум бароy, па якiх я хадзiy,
Як нёманскiх хваляy адвечныя yсплёскi.

Дваццаць Першаму Стагоддзю

І Дваццаць Першаму Стагоддзю
Бракуе мудрасцi, на жаль,
Каб чалавецтва y мiры, згодзе
Глядзела y сонечную даль.

Ах, Дваццаць Першае Стагоддзе!
Табе паверыy чалавек,
А ты, як чорт, сябе паводзiш:
Нясеш хваробы, войны, здзек.

Ты, Дваццаць Першае Стагоддзе,
Сцяжына y глуш, а не бальшак?
Не людзi мы, а толькi зброддзе,
І не дамовiмся нiяк?

Ох, Дваццаць Першае Стагоддзе!
Табе не брыдка ваяваць?! —
Смяротнай зброяй верхаводзiць,
Зямлю крывёю залiваць?!

Чым, Дваццаць Першае Стагоддзе,
Змываць свой сорам будзеш ты
За шкоду людзям i прыродзе —
За горы смецця, бруд вады?

Што, Дваццаць Першае Стагоддзе,
З сабою y Вечнасць панясеш?
Той боль, якi жыве y народзе,
Не згубiш i не растрасеш!

О, Дваццаць Першае Стагоддзе!
Мы аслабелi, знемаглi…
Калi ты волатаy народзiш,
Якiя спыняць гвалт Зямлi?

Падпальшчыкам вайны

Штодня палохаюць вайной:
Вось-вось пачнецца, грымне…
Заплацiць свет нямой цаной —
Усё жывое згiне…

Як ашалелыя чмялi,
Гудуць, гугняць няспынна…
Абрыдла жыць вам на зямлi —
Кiдайцеся на мiны.

Дарэмны, марны ваш хаyрус!
Вам, нелюдзi-паганцы,
Не yдасца знiшчыць Беларусь —
Мы не дадзiм вам шанцаy!

Нязломкi, з моцных мы парод,
З непераможнай верай.
Загартаваны наш народ
На шмат вякоy наперад.

З вайной жартуеце дарма:
Не аддадзiм мы волi,
Не будзе вашага ярма,
Не будзе анiколi!

Тым, хто гундосiць марш такi,
Хто нам рыхтуе бойню,
Павырываць бы языкi —
І жыy бы свет без войнаy.

Час цяпер такi…

Ёсць спрадвек у беларусаy,
Знешне мала гаваркiх,
Мудры, просты, без прымусу,
Выраз: «Час цяпер такi…»

Зазвiняць вясною y небе
Жыццялюбы-жаyрукi —
Што мы думаем? – «Так трэба!»
Кажам: «Час цяпер такi.»

Бачым летнюю раскошу,
<< 1 2 3 4 5 6 ... 10 >>
На страницу:
2 из 10