І не для забавы – мне паверце! —
На пацеху часу yсiм стае.
Моц душы i асалоду сэрцу
Нам чытанне кнiг штодня дае!
«Прачытаць усе iх немагчыма…» —
Гэты хiтрык шмат каму свярбiць,
І дарма шукаеце прычыну —
Хто даy права кнiгу не любiць?
З добрай, мудрай кнiгай, як з малiтвай,
Нам лягчэй i спакайней iсцi
Па сцяжынах, часам апавiтых,
Што Ўсявышнiм дадзены y жыццi.
То часцей наведвайце кнiгарню,
Не шкадуйце грошай для душы!
Свет тады, упэyнен, лепшым стане…
…Будзе час – падумайце y цiшы.
* * *
Зямля мяняе свой убор —
Змрок ахiнае наваколле,
І на заснежанае поле
Кладзецца водблiск першых зор.
Зiма прыйшла i y Прынямонь.
Нясу мароз вячэрнi y хату,
Дзе y печцы зырка, зухавата
Гарыць, трапечацца агонь.
Цяплом напоyнены пакой,
Ён не сябруе з халаднечай —
Душа ж трывожыцца аб нечым,
Прагнаць не можа неспакой.
Няyжо ноч зноy скрадзе мой сон,
Схавае дзесьцi да свiтання,
І слухаць мне y дрымотным стане
Яе самотны патэфон?
* * *
Я сонца y зiмы не прашу:
Бракуе самой яго промняy, —
Абы не студзiла душу
І меней адбельвала скронi.
Я долi y зiмы не прашу:
Сама ледзь скрыпiць палазамi —
Адлiгай скiдае кажух
І горкiмi плача слязамi.
Я шчасця y зiмы не прашу:
Яно, яе шчасце зямное,
Кароткае, кшталт скавышу, —
Сплывае з паводкай вясною.
Прашу я зiму аб адным:
Раструшч, спапялi беззваротна,
Развей над планетай, як дым,
Карону з атрутай смяротнай.
Дзяyчыне з далёкага юнацтва
Часу небагата – толькi вечар
Падарыла нам з табой зiма.
Прамiльгнула знiчкаю сустрэча —
І нiчога ад яе няма.
Як нiчога? Памяць не здаецца! —
Ёй той сцюжны вечар дарагi,
І таму не адпускае з сэрца,
Робiць, як у танцы, з iм кругi.
Ну навошта сам сабе я хлушу?!
Успамiн аспрэчваю дарма! —
Калi шчыра, то прызнацца мушу:
Назiрала, бачыла зiма,
Як глядзеy нясмела я y бяздонне
Сiнiх азярын – вачэй тваiх,
І губамi грэy твае далонi,
Па-дзiцячы хукаючы y iх.
* * *
Душа не любiць адзiноты,
Ёй больш утульна мiж людзей,
Дзе вiр падзей, святло надзей.
Душа не любiць адзiноты,
Самота час яе крадзе,
Нясе ёй жаласныя ноты.
Душа не любiць адзiноты,
Ёй больш утульна мiж людзей.
Дзiyна, што Пушкiн вясну не любiy
Вясёлая пара – вачэй азеляненне,
Як грэе кроy твая вiтальная краса!
Люблю прыроды трапяткое абуджэнне —
І водар пахкага зяленiва y лясах,
Пяшчоту промняy сонца, свежае дыханне