Оценить:
 Рейтинг: 0

Белорусский дневник – 2022

<< 1 2 3 4 5 6 7 8 ... 10 >>
На страницу:
4 из 10
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
Час вечны толькi для душы?
Яе адказ не чуем…

Дык, можа, час i ёсць душа?
О, Божа yсемагутны!
Няyжо y iх доля спарыша —
І y гэтым тайны сутнасць?

Ну што магчыма тут змянiць?
Што перайначыць можам?
Нiколi нам не адмянiць,
Што маем воляй Божай.

І толькi зрэдку y галаве
Адказ мiльгне яскрава:
У кожным з нас Сусвет жыве
З душой – дзiвоснай явай.

* * *

Свабода, сумленне i смеласць —
вось што патрэбна душы,
а разам яны – яе спеласць, —
як пра душу нi кажы.

Свабода – каб з вольным размахам
лятала, як птушка, яна,
каб далеч жыццёвага шляху
была ёй заyсёды вiдна.

Сумленне – каб чыстым усюды
быy след тваiх рук на зямлi,
i каб анiякага бруду
пакiнуць яны не змаглi.

А смеласць – каб чорныя хмары
ты мог разганяць. Без яе
i кроку не зробiш да мары,
не спраyдзiш памкненнi свае.

* * *

Не папракай мяне за шчырасць,
Не дакарай за праyду yслых.
Я разумею: б'е пад дых…
Не папракай мяне за шчырасць,
Спадзевам мне – твой цяжкi yздых.
І пройдзе з часам, знiкне прыкрасць.
Не папракай мяне за шчырасць,
Не дакарай за праyду yслых.

Каханай

Убачыy я тваю натуру,
Чароyны стан i воблiк твой —
Пачуццi выбухнулi бурай,
І з той хвiлiны сам не свой.

Гасподзь ствараy цябе як мару,
І пабажыцца я гатоy:
Твой бюст, тваю скульптуру твару
Не зможа вылепiць нiхто.

Твая пяшчота пэндзля варта! —
Яна ракой з душы цячэ,
І Рэпiн не знайшоy бы фарбаy
Для таямнiц тваiх вачэй.

Шкада, не чуy маэстра Моцарт! —
Магу аспрэчыць галавой —
Нiкому больш не хопiць моцы
Пакласцi y ноты голас твой.

Твой воблiк так паэтаy вабiць! —
У сэрцах iх гарачы хмель.
І Пушкiн з Лермантавым, мабыць,
Пайшлi б адчайна на дуэль.

Тваю жаночую натуру
Не для мастацкiх мэт – о не! —
Не для карцiн, не для скульптуры —
Стварыy Бог толькi для мяне.

Народны дыягназ

Ад чаго арытмiя y сэрцы?
Уцякала ад смерцi.

Ад чаго туман у галаве?
Чужым розумам жыве.

Ад чаго балiць жывот?
Ад сямейных згрызот.

Ад чаго трашчаць косцi?
Ад злосцi.

Ад чаго свярбяць вочы?
Ашукаць хтосьцi хоча.

<< 1 2 3 4 5 6 7 8 ... 10 >>
На страницу:
4 из 10