Оценить:
 Рейтинг: 0

Белорусский дневник – 2022

<< 1 ... 4 5 6 7 8 9 10 >>
На страницу:
8 из 10
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
не верыць жанчыне,
што поплеч са мною iдзе,
i шчырай сябрыне,
i боскай сцяжыне,
што y вечнасць святую вядзе.

А страцiy давер я
да розных паперак
i вестак з экранаy, газет,
да планаy маштабных
i лозунгаy штатных —
яны не палепшылi свет.

Не маю даверу
да гучных намераy,
што льюцца ракою з трыбун,
да льсцiвых прамоyцаy,
дзе кожнае слоyца —
як рэха эпохi камун.

Удосталь той веры,
што Бог мне адмераy
i продкi мае збераглi,
каб шчасця агеньчык,
як сонца праменьчык,
гарэy i свяцiy на зямлi.

* * *

Як толькi душу працiнае трывога
І белы дзень змрочную песню пяе,
Тады апаноyвае сэрца знямога,
Сум скоyвае думкi i мары мае.

Ад гэтай навалы я y лес уцякаю —
У шэпце-дрымоце гаёy i бароy
Трывожны настрой неyзаметку знiкае,
І я адчуваю: практычна здароy.

Пераклады з рускай паэзii

Іван Бунiн

Джардана Бруна

«Каyчэг пад валадарнiцтвам асла —
Вось свет людзей. Жывiце у Сусвеце.
Зямля – прытон хлуснi, падману, зла.
Жывiце прыгажосцю, што y суквеццi.

Зямелька, ты з душой маёй радня —
І y далечы. Люблю жыццё растайна,
І y радасцi маёй – журба штодня,
Як i y журбе заycёды – слодыч тайны!»

І вось ён кiй вандроyнiка бярэ:
Даруйце, келляy змрочныя скляпеннi!
Яго душа, чужая тут, жыве
Цяпер адным – дыханнем вызвалення.

«Вы yсе рабы. Цар вашай веры – Звер:
Я зрыну трон сляпой i змрочнай веры.
Вы y капiшчы: я расчыню цяпер
Вам у блакiт i бездань Сферы дзверы.

Жыццю i безданi мяжы няма.
Мы спынiм, спынiм сонца Пталямея —
Вiхор планет не ведае ярма,
І y полымi не знiкне, не знямее!»

І ён пайшоy на yсё – аж да нябёс.
Ды разбурэнне – прага аднаyлення,
І па руiнах гэту прагу нёс
Як боскую гармонiю Стварэння.

Святлеюць вочы, мара y сэрцы ёсць
І y свет адкрыццяy радасных заносiць.
У iсцiне – фiнал i прыгажосць.
Тым болей i мацней жыць сэрца просiць.

«Дзяyчо, з анёльскiм тварам, плечуком,
Са спевам над старою звонкай лютняй!
Я мог тваiм быць бацькам, сябруком…
Ды я адзiн у гэтым свеце людным!

Высока сцяг сваёй любовi нёс.
Ды iншыя ёсць радасцi – другiя:
Я замарозiy сваiх мрояy лёс,
І толькi твой, пазнанне, твой – сафiя!»

І вось ён зноy вандроyнiк. Зноy зiхцяць
Агеньчыкi яго вачэй, ды строгi
Ягоны твар. Вам, ворагi, няyцям,
Што бог – Святло. І ён памрэ за бога.

«Свет – бездань атамаy, што дзень за днём
Спавiты богам – пекнатой жывою.
І, жывучы да скону, мы жывём
Адзiнаю, сусветнаю Душою.

<< 1 ... 4 5 6 7 8 9 10 >>
На страницу:
8 из 10