Усёй ваколiцы, блакiт над галавой,
І поклiч вечнага, сустрэчнага кахання,
Надзей загадкавых i светлых мар сувой!
Пяцiгорская дуэль
Страляюць паэты y паветра:
Не могуць у грудзi страляць.
На тое яны i паэты —
Ім сэрцы чужыя баляць.
Ім сорамна цэлiцца y сэрца,
Бо смерць – гэта yжо небыццё.
Паверце паэту, паверце:
Ён цэнiць чужое жыццё!
Не верце Мартынаву, людзi! —
Не варты ён кроплi таго:
Наyмысна ён цэлiyся y грудзi,
У самае сэрца яго.
А мог, як паэт, у паветра
Нацiснуць смяротны курок,
Зрабiyшы насустрач паэту
Без кулi спагадлiвы крок.
Трагiчная повязь абставiн.
На помсце памешаны свет.
А праyда заyсёды святая —
Не мог быць iнакшым паэт.
Ён словам свабодным не песцiy
Нi yладу, нi нават сяброy.
Дарэмна нiкога не бэсцiy
З багатых цi бедных двароy.
Ён збрыдзеy шукальнiкаy славы,
Сляпой ганарыстасцi хмель,
На смелую думку аблавы, —
Таму i пайшоy на дуэль.
Машук здрыгануyся ад болю,
Ад жаху, што ён не yбярог
Паэта, якi сам з сабою
Апошнi тут вёy дыялог.
Счарнелi ад роспачы горы.
Абрынуyся лiвень з нябёс.
І вецер вялiкае гора
Народу Расii панёс.
Нешта будзе…
Колькi помню сябе y гэтым свеце,
Продкi дня не жылi без надзеi.
«Нешта будзе…» – казалi нам, дзецям,
Мы на iх са здзiyленнем глядзелi.
У гады з неyмалотам, няyродам,
З саладухаю ды з лебядою,
Чуyся голас спадзеyны з народа:
«Нешта будзе… Не век жыць з бядою…»
На вяселлях, куляючы чарку,
Маладым шчасця зычылi yволю:
«Абрабляйце сваю гаспадарку!
Нешта будзе… А можа, i болей…»
У днi гора i страт непапраyных
Гналi з сэрца рой думак трывожных
І зацягвалi yздыхамi раны:
«Нешта будзе… Нам Бог дапаможа…»
А калi зямны рай абвяшчалi
І трубiлi аб iм, як аб цудзе,
З вуснаy продкаy зноy цiха гучалi
Словы мудрыя: «Нештачка будзе…»
І цяпер, калi вiрус кавiдны
Ходзiць потайкам, рве жыццi людзям,
Чуем голас, надзеяй спавiты:
«Божа спынiць яго… Нешта будзе…»
Роздум
Не страцiy даверу
да шэпту аеру
i золкага срэбра расы,
да шуму таполi
i жыта на полi —
да yсёй навакольнай красы.
Не страчу нiколi
даверу да болю
нямых курапацкiх крыжоy,
званоy у Хатынi —
магiльных святыняy,
дзе д'ябал пачварны прайшоy.
Няма i прычыны