Оценить:
 Рейтинг: 0

Белорусский дневник – 2022

<< 1 2 3 4 5 6 7 ... 10 >>
На страницу:
3 из 10
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
Луг квяцiсты ля ракi —
Што мы думаем? – «Прыгожа!»
Кажам: «Час цяпер такi…»

Восень прыйдзе y жоyтым плаццi,
Дорыць лес баравiкi —
Што мы думаем? – «Багацце!»
Кажам: «Час цяпер такi…»

А зiмой мароз прыцiсне —
Шчокi тром у дзве рукi —
Што мы думаем? – «Карысна!»
Кажам: «Час цяпер такi…»

Наступае час бязбожны:
Жах вайны цi мор якi —
Што мы думаем? – «Трывожна…»
Кажам: «Час цяпер такi…»

Гэту прымаyку, напэyна,
Прымуць новыя вякi,
Бо яна засела y генах —
Наша! – «Час цяпер такi…»

Знявечаны дуб

Скалечаны, бурай павалены дуб
Упаy на yзбярэжжа азерца,
Адкiнуyшы yбок свой расхрыстаны чуб, —
І жах скалануy маё сэрца.

Я бачыy, як падаy ён: быццам салдат,
Падкошаны куляй смяротнай, —
Высокi, магутны, бясстрашны гiгант
З дубовай праслаyленай роты.

Ён грымнуyся так, што пачуy я здаля,
Як грукат працяy наваколле,
І як застагнала матуля-зямля
Ад болю, нясцерпнага болю.

Ах, дуб-прыгажун, дарагi мой зямляк!
З усёй прыазёрнай дубровы
Упаy ты адзiн, як бяссiльны трухляк,
Хоць быy колiсь самы здаровы.

Цябе неyпрыкмет падмывала вада,
Асоyваyся бераг высокi.
Не год i не два падступала бяда,
З карэнняy высмоктвала сокi.

Час ветраны, сцюжны цябе не лячыy —
І вось ты нябожчыкам стала…
Прабач, што не змог я табе памагчы.
А смутку майго табе мала…

Загадка-таямнiца

Загадак Бог прыдумаy шмат.
Не проста шмат – а безлiч.
Тварэц на yсё меy свой пагляд —
У гэтым Бога велiч.

Чамусьцi думаю не раз —
І як тут не дзiвiцца! —
Як Бог прыдумаy вечны час? —
Загадка-таямнiца!

Без стомы час iдзе, бяжыць…
Адзiн ён мае права
Як сам Гасподзь, бясконца жыць —
Вось што найбольш цiкава.

Жывым iстотам на зямлi
Інакш наканавана:
Каб пажылi i аджылi —
Час, Богам дараваны.

Раслiны, дрэвы, жыхары
Лясоy, лугоy i рэчак
Заyсёды маюць знак парЫ —
Як знак iстот нявечных.

Такi ж лёс мае чалавек.
Па боскаму закону
Яму даецца пэyны век:
З народзiнаy – да скону.

Камусьцi больш, камусьцi менш —
Такi рахунак Бога.
Цi шмат, цi мала ты жывеш, —
Канчаецца дарога.

Час мае вечную пячаць —
А нам з iм, хуткацечным,
Крыху пагушкацца i спаць
Сном непрабудным, вечным?

Чаму Ўсявышнi так рашыy? —
Адказ знайсцi спрабуем.
<< 1 2 3 4 5 6 7 ... 10 >>
На страницу:
3 из 10