Ад чаго баляць зубы?
Ад сквапнасцi.
Ад чаго трасуцца рукi?
Ад зайздрасцi.
Ад чаго ледзь ходзяць ногi?
Ад гультайства.
Ад чаго смаркач пад носам?
Ад зазнайства.
Ад чаго закладвае вушы?
Ад раyнадушша.
* * *
Тасуе памяць дзён былых калоду —
На чым даyно пастаyлена пячаць.
Дарма карцiць ёй нанава пачаць
Шукаць у iх цяпло i асалоду:
Няма y душы жаданага спакою —
Там рэй вядуць памылкi i грахi,
Не вытрасцi нiяк з яе трухi.
І са спагадай шчыраю людскою
Не змыць з гадоy, пражытых мною, плесню —
Сама аднойчы сыдзе y небыццё.
Ды, дзякуй Богу, доyжыцца жыццё,
І сэрца прагне, сэрца просiць песню.
У кнiгарнi
Божухна! Якое тут багацце! —
Ад палiц не адарваць вачэй!
Тут, нiбыта y казачным палацы,
Кнiжны свет ракой дзiвос цячэ.
Тут сябры яшчэ з часоy дзяцiнства,
І з юнацкай сонечнай пары, —
Цэлая эпоха пабрацiмства! —
І крыху пазнейшыя сябры.
Тут сябрыне нават цеснавата:
Кожны з назапашаным дабром.
Так бывае, калi y хаце свята —
Шмат гасцей i шмат тваiх сяброy.
І, па-мойму, лепшага настрою
Не знайсцi i не адчуць нiдзе:
Кожны аyтар пра сваiх герояy
Гутарку няспешную вядзе.
Хоць нячутны гэтай мовы гукi, —
Кнiга yмее цiха гаварыць.
А бярэш яе з палiцы y рукi —
Як паходня, поклiчна гарыць.
Тут я бачу класiкаy – мо, роту, —
З блiзкiх i далёкiх нам краiн:
Дантэ, Твэн, Шэкспiр, Мiцкевiч, Гётэ…
У святочных строях – як адзiн.
Тут сябры са школьных хрэстаматый:
Пушкiн, Гогаль, Лермантаy, Крылоy,
А яшчэ з усмешкай хiтраватай
Пазiраюць Горкi, Блок, Святлоy.
Бачу сярод постацяy выдатных,
Хто сюды на кнiжны сход прыйшоy, —
Нашыя Купала, Колас, Гартны,
Багдановiч, Броyка, Куляшоy.
Ёсць i шмат сучаснiкаy вядомых,
Хто гасцюе тут не проста так,
З кiм i не па кнiжках я знаёмы, —
Лiпскi, Федарэнка, Шнiп, Бадак…
Кнiжны свет – загадкавы, бясконцы:
Мiж палiц з трымценнем я iду,
Моyчкi, шчыра б'ю паклоны творцам,
Інжынерам чалавечых душ.
Крыху збоку – гурт людзей з навукi,
Ветразяy прагрэсу yсiх часоy.
Маю шанц пацiснуць моцна рукi
Ньютану, Энштэйну i Русо…
Вось ён, залаты запас краiны!
Храм, дзе прычашчаецца душа,
Дзе жывуць i мары, i yспамiны,
Ад якога y свет вядзе бальшак.
Вось, яно сапраyднае багацце!
Злiткi залатыя – не раyня,
І няварта на iх грошы трацiць:
Мёртвыя яны, як цiшыня.
Вольны час без кнiгi бавiць марна.
Кажаце: «Няма чаго чытаць…»
Вы калi наведвалi кнiгарню,
Бралi y рукi кнiжку пагартаць?