Оценить:
 Рейтинг: 0

Каб жыць…

Год написания книги
2021
<< 1 2 3 4 5 6 ... 8 >>
На страницу:
2 из 8
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Са сваёй хаты выйшла i пабегла старушка, адной рукой падхапiyшы край свайго фартуха, бегла па агародзе y лес. З малiтвай на вуснах старая падае каля першай хвойкi. Куля прайшла скрозь яе цела.

– О-о-о-ой. – застагнала яна, ад пранiзлiвага болю, вырваyся перадсмяротны стогн.

Густая трава хавала яе цела, якое паступова астывала, пад бясхмарным небам.

На процiлеглым канцы вёскi, станавiлася yсё больш пустуючых хацiн. Неазiраючыся, жыхары беглi y хвойны бор. Толькi адзiн дзядок застаyся сядзець ля сваёй хаты, на лаyцы.

“Каго? Чаго? Мне баяцца?!” – падумаy i дастаy трубку з тытунём дзед Ян.

Уся сям'я Лешанок схавалася y сваёй выкапанай зямлянцы.

Вёска стаiць у густым дыме, пакрылася чорным пылам. Людзi яшчэ бегаюць, мiтусяцца, слёзы адчаю засцiлалi yсё перад сабой. На зямлi ляжалi некалькi забiтых, над iмi плакалi старыя. Стрэлы yнеслi страх i парадак, спынялi хаос. Пачалi зганяць мiрных жыхароy у адзiн натоyп.

Як палоханы статак стаялi людзi y асяроддзi салдат. З вялiкiм гонарам, нямецкi афiцэр гаварыy на сваёй роднай мове. Перакладчык гучна распавядае, аб чым даносiy iм немец. Пасля строгай прамовы, усiх замкнулi y некалькiх хатах.

Вярталi назад, i тых, хто yсё ж такi yцёк, i дрэнна схаваyся. Невядомыя салдаты, добраахвотнiкi на конях, зганялi назад у вёску людзей для агульнага парадку. Немцы баялiся фармiравання партызанскiх атрадаy, паyстанняy. Кожны yпушчаны чалавек, гэта небяспека для iх.

У Пратасах усталявалася новая yлада.

Сям'i Лешанок было жудасна, нязвыкла, праводзiць ноч у волкай, прахалоднай, замаскiраванай галiнкамi елi, яме. Дзе была земляная падлога, сцены, закапаныя y столь. Вольга з Ірай ад страху i неразумення, не раз задавалi пытаннi матулi, на якiя тая, трацiла yсё менш слоy. Усiм было не па сабе.

На досвiтку наступнага дня, над лесам праляталi самалёты. Раздавалiся стрэлы. Самалёты пускалi кулi y густыя лясы, дзе вiдавочна былi свежыя выкапаныя зямлянкi. Стралялi i y рухаючых, уцякаючых людзей.

– Іра, Надзя, прычынiце падушкамi дзверы! – строгiм голасам прамаyляy бацька.

Сам жа ён, з жонкай Палiнай i старэйшым сынам Сцяпанам, падносiy пярыны yверх, каб кулi не прабiлi дах iх прытулку. Стук ад куль. Маyчанне y цемры. Дзяyчаты, зачынiyшы вочы, ляглi на глебу.

Стралянiна скончылася. Праз гадзiну, Васiль выбраyся з зямлянкi на разведку. Нямецкiх салдат паблiзу няма, няма не якiх мiльгаючых чалавечых сiлуэтаy.

Яшчэ да вечару, зноy над iмi пралятаy самалёт. Сёння за дзень было два налёты.

Новы дзень уносiy яшчэ больш праблем. Нямецкiя баявыя машыны, вiселi i вiселi y небе. Масава, адну за другой, бамбiлi зямлянкi. Стала яшчэ менш бяспечна заставацца y волкiм прытулаку. Сям'я, з шасцi чалавек, сядзела i са страхам прыслухоyвалася да гулу паражальных выбухаy. Задрыжала зямля ад удараy, стаяy жудасны грукат. Некалькi снарадаy лягло прам перад iмi.

Нарэшце, абстрэл спынiyся.

– Усе жывыя i здаровыя? – азiраючыся па баках, спытаy Васiль.

Палiна разгледзела дзяцей.

– Так, усе дзецi цэлыя. – уздыхнула з палягчэннем.

– Значыць так… – стаy тлумачыць новую задачу Васiль.

Каб схавацца ад нямецкiх салдат i самалётаy, iм давялося сыходзiць яшчэ далей, блiжэй да балотаy. Бегчы на хутар не мела сэнсу, немцы i туды дабяруцца.

Ісцi, пераадольваючы гушчу, было цяжка. З усiх бакоy вёскi лагчыны i балотцы. Тут таксама гушча зараснiкаy, лазы, вольхi. Якая, нiбы нiткамi, спляталася i наглуха хавала невялiкiя гукi. Зялёная цiна ляжала на халоднай вадзе, гнутыя галiны мачылiся y вадзе. Нярэдка можна yбачыць праляталых птушак. За густымi галiнамi хавалася невялiкая травянiстая глеба, якая грэлася сонцам.

Сям'i прыходзiцца жыць тут, у будане з адсечаных палак i галiнак. На нiзкiх суках вiселi вялiкiя пакрывалы, у якiя было загорнута адзенне, ежа i пару мiсак з лыжкамi. Адрытае непадалёк паглыбленне для вогнiшча. Побач з якiм, знаходзiлася нарыхтаваная кучка галля.

***

Паступова, полымя на людскiх хатах стала згасаць, але вуголлi яшчэ доyга не згасалi.

Неадкладна y вёсцы з'явiлася yнутраная палiцыя, добраахвотнiкi з вёскi. З стрэльбай на плячы, у чорнай форме i белай павязкай на руцэ. Уступалi y iх шэраг тых, хто хацеy захаваць сабе жыццё i жыццё сваiм блiзкiм. І тыя, хто верыy у новую yладу. Палiцыя вызваляла свае сем'i ад загадаy новай улады i вывозiла iх з Пратасоy у iншыя блiжэйшыя пасёлкi, дзе было больш спакойна. Таксама сачыла за парадкам на вулiцах, забяспечвала харчаваннем нямецкiя кухнi y дзень важных падзей.

Дзед Ян сядзеy, як статуя, усё на той жа сваёй лаyцы, каля хаты. Да яго падышлi два палiцэйскiх салдата.

– Так-так-так!.. Ну што, дзед? Пара табе сыходзiць з сваёй хаты. Будзеш жыць з усiмi, у адной. – сказаy незадаволена, моршчачыся салдат.

– Што ты брэшаш, дурань?! Прэч пайшоy, не чапай мяне! – адказаy стары.

– Што-о?! – уклiнiyся y размову iншы палiцэйскi. – Уставай дзед Ян, па-добраму просiм.

– Чуеце, хлопцы, не чапайце мяне! Гэта мая хата!!! Што гэта вы выдумалi!?

– Так… Ну, а цяпер уставай!

Адважылiся, узяцца за дзеда… Цягнулi рукi, каб падняць яго. Старык Ян павалiyся на глебу з пустыннымi вачыма, памёр, з зацiснутай у зубах трубкай для тытуню. У жаху, няхутка, салдаты пакiнулi гэтае месца.

Некаторыя ж, жыхары, не заставалiся y вёсцы i не yступалi y палiцыю, а далучалiся да атрадаy партызан, якiя жывуць у лясах. Налётчыкi i бунтары, давалi адпор акупантам.

Брат Васiля, Навум, як i сам Васiль, не стаy выбiраць адзiн з бакоy: падацца да партызанаy або служыць у палiцыi. У войска iх таксама не пабралi, нi якiх позваy не прыходзiла y вёску. Можа з-за таго, што не паспелi iм адправiць цi проста своечасова не дайшлi да сваiх адрасатаy. Таму, яны бадзяюцца y лясах, са сваiмi сем'ямi.

Дзень за днём iшоy бесперапынна. Ежы станавiлася yсё меней. Голад рос. Жыхары ведалi адзiн пра аднаго шмат чаго. Чуткi i гiсторыi даносiлiся быццым бы па ветру. Партызаны прачэсвалi лес. Адзiн з якiх ведаy, бачыy, як перад вайной Васiль хаваy свае запасы y бочку на хутары, бо сачыy за iм. Хлопец гэты, жыy адзiн, жыyнасцi y яго двары не вадзiлася. Высокi, худзенькi, шепелявый. Сам сабе праз раз верыць. Ён прагна сачыy за Васiлём, у той яшчэ мiрны дзень для вёскi… Зараз жа ён уступiy у невялiкi атрад партызан. І адразу ж распавёy таямнiцу Лешанка, каб паесцi i адчуць сябе героем сярод сваiх. Чаго ж ён хацеy больш: сытасцi або славы? Ён i сам не ведаy у той момант.

Пад вечар, невялiкi туман хаваy зямлю. Пяць чалавек знайшлi схаваныя запасы. Мяса пацягнулi разам з бочкамi.

Вялiкая сям'я засталася амаль не з чым. Даведаyшыся аб выкраданнi, Васiль, задыхаyся ад злосцi. Ён пабег у бок той елкi, дзе на вяршыню якой, яны з братам вешалi калiсьцi кавалак мяса. Нахмурыyшы бровы, ён, забраyшыся на дрэва, ён аглядзеyся. З высокай елкi была добра бачна yся мясцовыя дрыгва, а yдалечынi праглядалiся дахi хат. Пейзаж зачароyваy. Васiль уздыхнуy. Зняy напалову высмаглы кавалак, памерам з куру. Спусцiyся. Прысеy. Адчуваy, як паступова супакойваецца яго сэрца. Цяпер з'явiлася хоць нейкая ежа.

Наступныя некалькi дзён, Палiна адрэзала маленькiя кавалачкi з пакiнутага кавалка мяса. Падзяляла на сям'ю, варыла на агнi рэдкi суп з iх. Таксама, яны харчавалiся ягадамi i грыбамi, сушылi дзiкiя яблыкi, грушы, якiя растуць на yскрайку лесу, каля вёскi. А часам, толькi завязаyся яблык у маленькi гурток, ды дзецi хутка яго з'ядалi. Але yсё ж такi, iм вельмi хацелася белага хлебу.

***

Праз два месяцы, у жнiyнi, пасля наступу германскага войску, у вёсцы не перастала быць шматлюдна. Былi ваенныя i мiрныя грамадзяне.

Па краям вёскi iдуць доyгiя палi. Сонца вiсiць над полем у глыбокай сiнi. Мяккi вецер калыхае жоyта-зялёныя каласы.

Ірачка i Надзенька з iншымi дзецьмi, падвязаyшы фартухi, вельмi асцярожна блудзiлi па палям, каб нiхто iх не заyважыy. Сагнуyшыся, прысеyшы, яны зрывалi толькi што сфармаваyшыяся каласы, мяккае салодкае зерне. Не рэдка, траплялi iм i зусiм спелыя каласкi жыта. Вецер даносiy слабыя гукi, шолах лiсця i невыразныя адгалоскi прамоy. З кожнай хвiлiнай станавiлася yсё больш напружана. Надзя пачула нейкi шум, чыесць словы. Яна схапiла за руку сястру, пацягнула yнiз. Дзяyчынкi, лежачы, замерлi y густым жыце i yслухоyвалiся y кожны шоргат. Нешта незразумелае даносiлася. Сцiснуyшы зубы, дзецi папаyзлi y лес.

Учора было бяспечней. Можна было падняць галаву над каласамi, абгледзеyшы, што нiкога паблiзу няма, уцячы.

З сабраных каласоy, Палiна адбiвала зерне. Мяккае, смажыла на невялiкiм агнi вогнiшча. А цвёрдае зерне, расцiрала да мукi.

У гэтую хвiлiну зашумеy лес. Палiна падняла галаву, паглядзела па баках. Здалёк даносiлiся глухiя грымоты выбухаy. Нiбы дзесьцi гуляе гром.

– Мам, глядзi! – раптам, з-за спiны, загаварыy Сцяпан.

Палiна спалохалася, ускочыла, павярнулася да сына.
<< 1 2 3 4 5 6 ... 8 >>
На страницу:
2 из 8

Другие электронные книги автора Дмитрий Максимович Акулич