Оценить:
 Рейтинг: 0

Каб жыць…

Год написания книги
2021
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 >>
На страницу:
4 из 8
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

– Гэта немцы, дзеткi! – цяжка дыхаючы, Ганна спахапiлася, кiнуyшыся да печы.

Увесь хлеб: дзе сыры, паyсыры, i yжо спечаны, яны забралi y спешцы, i хутчэй выбеглi з хаты. Іра yчапiлася y руку сястры.

– Толькi не плач…трымайся! Бягом! – амаль шэптам, хутка вымавiла сваёй сястрэ Надзя.

Трое беглi па друзлым снезе. Ногi грузлi, цяжка было iсцi па рыпучым снезе. Малодшая ледзь перабiрала свае захутаныя y анучы ногi. Старалася бегчы, не адставаць ад астатнiх. Затаптаная сцяжынка была добра прыкметная на белым палатне.

Салдаты, у белым камуфляжы, стаяць на лыжах. Прывязаныя палкi вiсяць на iх цёплых руках.

Наперадзе iх бегла бабуля, за ёй, як гусята, следам беглi дзецi. Два стрэлы, адзiн за адным, расьсеялi цiшыню хваёвага бору. Накiраваныя yверх вiнтоyкi спынiлi стральбу. Ад стрэлаy бабка Ганна з дзецьмi yпалi i прыцiснулiся да снегу. Немцы y гэты момант, маглi б страляць на паразу, але сярод уцякаючых, не было падлеткаy або дарослых мужчын. Трохi пачакаyшы, старая паднялася, падняла дзяцей. І як ценi, яны пабеглi y глыб лесу, маячыся за шэрымi хвоямi.

Дзякуючы вялiкай рызыцы, цяпер было што паесцi, чым накармiць дзяцей у снежнае халоднае надвор'е.

***

З першай адлiгай, нямецкiя салдаты гучна прайшлiся па хутары Круглае. Многiя, хто яшчэ хаваyся там, былi забiтыя. З вялiкай цяжкасцю цяпер можна было пазнаваць сваю зямлю. На месцы хат, цяпер былi бачныя абломкi ад печаy, тырчашчыя комiны i чорныя вуглi. Дым знiкаy з парывамi ветру. Многiя будынкi былi yзарваныя, пераеханыя танкам. Ноччу, ад нямецкiх снарадаy, гарэy апошнi хутарок. Цяпер не было дзе абагрэцца i схавацца yцякачым. Пасля, самотны хутарок зусiм знiк з-пад выгляду.

Некалькi сем'яy усё ж таксама пражывалi на балотнай выспе. Там, ды як i yсюды y час вайны, было не бяспечна. З асцярожнасцю палiлi вогнiшчы, не стваралi вялiкага дыму. Калi чулi гукi самалётаy, хутка тушылi iх, перашэптвалiся.

Будавалi буданы, а блiжэй да ночы выходзiлi сцежкамi з балот у пошуках ежы.

Зямлянак больш не засталося. Вандроyныя, азлобленыя людзi хадзiлi па лясах. Голад iх бiy у жывот. Гэтых людзей лавiлi i дапытвалi немцы. Задавалi пытаннi аб месцы фармiравання партызанскiх атрадаy. Пасля, iх забiвалi, а iншы раз, мужчын адпраyлялi на цяжкую працу цягнiком, а жанчын, пасля допыту, пакiдалi жыць у вёсцы, для гадоyлi жывёл i вырошчвання раслiн на палях.

У вёсцы былi i тыя, хто падтрымлiваy бунтароy. Яны, непрыкметна выносiлi iм ежу. Цi тым партызанам, якiя прабiралiся y ноч у хату, аддавалi да апошняга, усё тое, што заставалася пасля нямецкiх салдат. У пакаранне, жыхароy выводзiлi на вулiцу i расстрэльвалi. Палiлi жыyцом, аблiвалi гаручымi сумесямi i падпальвалi. Стрэлы i крыкi палохалi yсiх астатнiх, тым самым, наводзiлi жах i папярэджвалi застаyшыхся.

***

Сонца з кожным днём станавiлася цяплей i сагравала зямлю сваiм цяплом. А вайна тым часам не спынялася.

Дарослых мужчын у вёсцы амаль не засталося. У асноyным жанчыны, старыя i падлеткi: апрацоyвалi палi, сеюлi жыта, выконвалi yсю цяжкую працу.

***

Пасля першага года вайны, вёска стала падобнай на паyразбураную i закiнутую. Попельныя вулiцы, на якiх размясцiлiся астатнiя семдзесят хат, выглядаюць змрочна.

У гэты дзень, як i yвесь мiнулы тыдзень, надвор'е выдалася жудаснае. Ідзе дождж, дзьме моцны вецер.

Пасля цяжкага прыгнечанага году y лесе i тулянняy па балотах, Палiна вырашыла вяртацца з дзецьмi y Пратасы. Яна не раз чула, што тых, хто працуе на немцаy, кормяць. Яна думала не пра сябе i yжо тым больш не пра мужа, якi часта сыходзiy i пакiдаy iх адных. Яна турбувалася пра сваiх дачок i сына, якiя вельмi моцна схуднелi. Дзецi нямоглыя, бледныя, асаблiва малодшая дзяyчынка Вольга.

Многiя працуюць на немцаy. Чуткi, якiя даносiлiся з вёскi, былi yсялякiмi i верыць iм, часта не мела сэнсу. Васiль таксама не мог глядзець на прыгнятальных ад голаду дзяцей. Балюча прыняyшы цяжкае становiшча сям'i, ён разам з iмi, пакiдае балота.

Шумiць хваёвы бор. Яны iшлi па неyзараным палям, зарошай леташняй травой. Палiна спынiлася, моцна прыцiснула да сябе сваiх дзяцей.

– А цi правiльна гэта? – са страхам, перабiрала свае думкi y галаве Палiна. – У лесе ад голаду могуць памерцi мае дзецi, а там могуць ад кулi.

Яна кожнага абняла з мацярынскай ласкай, зiрнула кожнаму y вочы. З рызыкай, яны працягвалi iсцi да вёскi. Яны iшлi не азiраючыся назад. Да iх стаy даносiцца гук вулiц – яны yжо блiзка. За гадзiну, цяжкiм крокам, яны дайшлi да першай дарогi. Адтуль, ужо вiднелiся першыя хаты вёскi. Стомленасць трывожыць. Страшна было, што iх жыццё можа неyзабаве абарвацца.

На шляху y вёску, яны сустракаюць патрульных салдат. Узялi пад прыцэл Васiля i яго жонку Полю. Салдаты не глядзелi на знясiленых ад голаду дзяцей.

– Усё. – сказала яна. – Вось i yсё…

Жанчына апусцiла рукi, абхапiла iмi сваiх малодшых дачок.

Пасля, iх павялi да камендатуры. Пажылыя людзi сядзелi на лаyках, праходзiла па дарожках палiцыя. Васiль адчуваy у сябе гнеy, якi цягнуy з сабой незваротнае рашэнне вярнуцца. Гэта непараyнальнае пачуццё. Рашэнне, якое yзяло пад прыцэл шэсць жызняy. Інстынкт самазахавання знiк.

Іх прывялi да афiцэра. Палiну з дзецьмi там доyга не трымалi. Пасля допыту, адпусцiлi. Але муж застаyся. Нямецкi афiцэр уважлiва паглядзеy на Васiля. Той стаяy, апусцiyшы галаву, глядзеy унiз. Немец паказаy салдатам на Васiля. Яго падвесiлi за рукi. Пыталiся y яго пра тых, хто яшчэ застаyся y лясах i прычыну, чаму яго сям'я тут, чаму яны вырашылi здацца, вярнуцца.

– Ваша жыццё мераецца хвiлiнамi. – пераклаy з нямецкай адзiн з салдат.

– Я ведаю…я не за здзекамi прыйшоy. Я прыйшоy дзеля сям'i… Нам няма чаго есцi… – сказаy Васiль.

– Вам страшна?

– Страшна. Пры думцы, што па маёй зямлi ходзяць такiя людзi як вы.

– Вы павiнны баяцца смерцi.

– Нiчога не выйдзе. – падумаy Васiль.

Яго бiлi па yсiм целе. Ён не раз губляy прытомнасць. Час цягнуyся пакутлiва доyга.

– Я хачу сказаць. – прамовiy Лешанок.

Афiцэр сядзеy каля дзвярэй, дымiy цыгарэтай. Ён, рэзка павярнуyся, зiрнуy на перакладчыка. Дастаy з кiшэнi нататнiк з алоyкам.

– Што ж … Ну-ну!? – перакладчык падышоy блiжэй.

– Я iшоy на смерць. Я вёy сваю сям'ю на смерць. Калi б я ведаy, дзе партызаны, я б не прыйшоy сюды з сям'ёй. – сказаy Лешанок.

Афiцэр yстаy. Патушыy цыгарэту. Нешта запiсаy у нататнiк. Пад вокнамi прашумела машына, спынiлася за дзвярыма. Афiцэр загадаy адпусцiць збiтага Васiля, апрануy фуражку i выйшаy. За iм пайшоy перакладчык.

Усiх жыхароy, за гэты год вайны сагналi y адну хату, якая знаходзiлася насупраць камендатуры, праз дарогу. Шмат людзей жыве тут, хата вялiкая. Там жа i апынулася Поля з дзецьмi. Зайшоyшы y першы раз у гэту хату, яна yбачыла сiвавусага старога, якi размяшчаy усiх. Таксама, яна заyважыла шмат знаёмых асоб, а многiх ужо не yбачыць, не было iх у жывых.

Зэдлiкi, цьмяныя сцены, сяннiкi, нары.

Увечары, дапытванага Васiля цягнулi па падлозе, выцягнулi y двор. Кiнулi яго каля дарогi. Палiцыя дапамагла падняцца яму, узяла пад рукi, адвяла Васiля y хату. Ён быy увесь у сiняках, саслаблены. Палiна yбачыла мужа y дзвярах, кiнулася да яго. Іншыя ж у гэты момант, паглядзелi хто yвайшоy, потым адвярнулiся i працягнулi займацца сабой, нiбы не заyважаючы iншых. Васiль уздыхнуy, паглядзеy па баках, убачыy дзяцей. Усе жывыя.

Вечар сыходзiy. Ноч абдымала вёску. Трывогу i неспакойванне прыносiy моцны вецер. У вокны бiлiся вялiкiя кроплi, стукалi па даху. Пажылыя, стомленыя людзi, не заyважаючы грукаy, спяць. Палiна моyчкi сядзела побач з мужам. Яго боль сцiхала. Вiсляючыя гарашчыя газавыя лямпы, каля вокнаy, крыху супакойвалi. Іх дзецi, устрывожаныя i yсхваляваныя, шэпчуцца каля вакна,

З усiх бакоy чуyся кашаль, храп i дзiцячы плач.

***

У вёсцы Чорныя Брады, у пяцi кiлямэтраy ад Пратасоy, праходзiлi чыгуначныя шляхi. Па якiх, дастаyлялiся або адпраyлялiся розныя грузы. З першых дзён акупацыi, у вагонах вазiлi жанчын, а таксама цэлыя сем'i, у Германiю.

Палiну yсё ж вырашылi пакiнуць тут з дзецьмi i мужам…

***
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 >>
На страницу:
4 из 8

Другие электронные книги автора Дмитрий Максимович Акулич