Ён не раз усмiхаyся ёй у адказ.
Старэйшая сястра Надзя, займалася yборкай у хатах. Прыбiралася пасля нямецкага застолля. Таемна прыносiла дадому ежу па нядзелях. Працавала на палях. Ёй некалi было бегаць з малодшымi сёстрамi.
А Іра i Вольга бегалi на блiжэйшую кухню за рэшткамi ежы. Мiсак не было. Бралi тое, што знаходзiлi: гаршчок, плоскае жалеза. І бягом да кухара, каб той даy хоць трошкi кашы або супу. Нiзкi, лысы нямецкi кухар, не часта песцiy ежай дзяyчынак
Сёння Волька была першай, стаяла блiжэй да яго, чым астатнiя дзеткi. Глядзела жывым i пранiзлiвымi вочкамi. Яна выцягнулася, працягнула рукi з круглай жалезнай пласцiнай уверх. Не заyважаючы, пузаты кухар сагнуyся i галавой стукнуyся аб гэтую жалезную мiску. Ён як падкошаны, адной рукой схапiyшыся за галаву i закрычаy:
– Russische Schwein! Russische Schwein! – нахмурыyся немец, размахваy вялiкай лыжкай.
Спалоханыя дзяyчынкi, кiнулi yсё з рук. Шпарка пачалi yцякаць, як мага хутчэй. Павольна за iмi, падганяючы, бег кухар, бурча яшчэ нешта сабе пад нос. Усе iншыя салдаты былi y здзiyленнi, пацiскалi плячыма.
– Няyжо, дзецi яго напалохалi? – думалi яны.
Праз два днi дзяyчынкi зноy падышлi да кухнi. У гэты раз iх пакармiлi рэшткамi недаедзенай ежы. Пры гэтым, кухар не надаваy нiякага значэння, хоць пазнаy сясцёр.
***
Ішоy год за годам, вайна здавалася вечнасцю.
Апалае лiсце схавала сухую траву. Каля вёскi было yжо не так спакойна. Жыхары баялiся хадзiць у лес, больш не ад таго, што немец убачыць, а з-за таго, што y лясах хаваюцца разбойнiкi, забойцы. Якiя абяруць з галавы да ног, ды што заyгодна з чалавекам зробяць. З лесу даносiлiся стрэлы.
Гул кружыyшых самалётаy раздражняy яшчэ мацней, чым раней. Аэрадром стаy шырэйшым.
Два месяцы Сцяпана i iншых маладых хлапчукоy адпраyлялi за вёску, у процiлеглы бок, капаць траншэi, акопы. Будаваць умацавання для лагера. Немцы падганялi хлопцаy, трэба было паспець усё зрабiць да прыходу зiмы. Халадзела. Пасля заканчэння работ, Сцяпан вярнуyся худым, знясiленым. Мацi абняла яго, плакала, сёстры таксама абнялi яго. Плакалi i тыя, чые сыны так i не вярнулiся.
Людзi разважалi, злавалiся, хварэлi душой. А жыццё iшло сваiм шляхам, абыякава i бязлiтасна.
***
Чырвона-жоyтую лiстоту сталi замяняць сняжынкi. Моцныя вятры прыносiлi iх усё больш i больш. За вокнамi хутка цямнела, праносiлася сцюжа.
У хаце было холадна. Добрага адзення амаль не было, ахiналiся y якiя былi анучы, у дзiравую, працёртую тканiну. З кожным днём снегу станавiлася yсё больш. Да студзеня яго было так шмат, што ён зачынiy вокны хат. Горы снегу. Жыхары, палонныя, рылi тунэлi, каб прабiрацца па вулiцах. Па краях дарог праходзiла па аднаму вузкаму тунэлю, для рознага кiрунку. Нямецкiм салдатам было не па сабе ад такога белага насыпу. Такой зiмы яны яшчэ не бачылi. Нiбы ён падае на iх, не даючы iм прайсцi, праехаць далей у наступленне, спыняy вайну.
Жыхарам вельмi хацелася есцi. На далёкай кухнi, у канцы вулiцы, вечарам варылi мяса. Абгрызеныя косткi аддавалi дзецям. Дзецi былi вельмi рады косткам. Вольга адна, без сясцёр, бегла па хрумсткiм снезе yздоyж вулiцы, з надзеяй, што хоць нешта перападзе. Дзяyчынка, з чырвона-ружовым тварам i дрыготкiмi рукамi ад марозу. Ногi не мерзлi y акручаных анучамi лапцях. Яна прыбягала да астатнiх дзяцей, якiя кружылi каля немецкай кухнi i нямецкiх салдат. Ваенныя кiдалi косткi y розныя бакi, смяялiся, нешта кажучы на дзяцей i памiж сабой.
Сёння, адзiн з салдат, якi сядзеy з астатнiмi y хаце, падышоy да сiнявокай Вольгi. Абняy яе, падняy на рукi. Дзяyчынка закрычала ад страху, што было сiлы. Ён супакойваy, гладзiць яе, кажучы штосьцi па-нямецку. Рукою паказваy, што хоча занесцi яе y хату пакармiць. У яго з сабой нiчога не было i на кухнi палявой таксама ежы yжо няма. Уся ежа y хаце. Вольга працягвала крычаць i плакаць. У той час, iншыя дзецi разбеглiся. Памятаючы, што немец можа кiнуць дзiця y печ. Вольга працягвала выбiрацца, вылазiць з рук. Салдат апусцiy, адпусцiy яе. Дзяyчынка хутка yцякла ад яго, праyда недалёка. Яна супакоiлася, але сэрца працягвала грукатаць ад страху. Спынiлася каля неспаленай яшчэ, немцамi, хаты. Выцiрала слёзы. Засталася стаяць побач з астатнiмi дзецьмi.
Пазней, яна yбачыла перакладчыка Івона, якi выйшаy на вулiцу з хаты, са сталовай, дзе елi салдаты. У руках ён трымаy невялiкi рондаль, сатэйнiк з супам. Паглядзеyшы па баках ён заyважае ахiнутую y анучы маленькую дзяyчынку Вольгу. Падышоy да яе, яна не стала yцякаць, чым астатнiя. Яна памятала яго, як ён прасiy яе быць асцярожней. Перакладчык паказваy ежу i казаy.
– Бери, кушать будешь. Солдат отдать еда. Бери! Кушать будешь!
Вольга баялася, не брала. Глядзела на рондаль, з якой iшоy пар.
– Ты же хочешь есть?! – прысеy да яе Івон.
Яна не стала нiчога казаць. Маyчала. Яна баялася, што могуць прыйсцi салдаты y хату i забiць яе за гэты суп. Не yзяла. Яна, сыходзячы ад яго, азiралася. І заyважала, што Івон сочыць за ёй, глядзiць, куды ж яна пойдзе. Вольга павярнула на iншую вулiцу, потым накiравалася y бок дома. Івон зразумеy, што яна падманвае яго. Дзiця, абыходзячы рознымi вытаптанымi сцежкамi, траншэямi i тунэлямi, па крузе, выйшла на камэндатуру i прыйшла y свою хату.
Зноy у слёзы, успамiнаючы, што было з ёй.
– Што ты плачаш? Хто цябе набiy?.. Чаго ж ты цягалася!?! – задавала пытаннi Палiна сваёй дачцэ.
Волечка праз плач спрабавала штосьцi расказаць.
І y гэтую гадзiну, хлопчык Грыша, якi жыве з iмi y адной хаце, зайшоy у хату. І прынёс з сабой сатэйнiк з супам.
– Гэта мой суп! Ён мне яго аддаваy. – перастаyшы плакаць, Вольга звярнулася да матулi.
– Дык чаго ж ты яго не yзяла?
А дачка апусцiла вочы, ды пабегла да Грышы.
– Дай мне хоць трохi?! – казала дзяyчынка, просiла супу.
Суп падзялiлi, на yсiх дзяцей. Невымоyнай радасцю засвяцiлiся iх змучаныя, запалыя вочы. Мацi Палiна села насупраць сваiх дзяцей, ласкава глядзела на iх. З'елi yсё адным махам.
Пасля, Грыша занёс салдату яго посуд, падзякаваy. І хутка yцёк назад дадому.
***
Адзiн дзень змяняyся iншым i нiчога новага y вёсцы не адбывалася. Старыя, жанчыны, i мужчыны, i дзецi: па-ранейшаму глядзелi з асцярогай i варожа на захопнiкаy.
У канцы вёскi, у садзе, стаяла пару не абгарэлых яблынь, якiя давалi багаты yраджай пладоy.
Беглi гады. Нi y гэтую ноч, нi y дзень, больш не было нiчога асаблiвага, усё здавалася штодзённым. Год за годам жылi y нейкiм палоне, у страху, у голадзе. Пра што б не думалi, куды не глядзелi, заyсёды было адчуванне пагрозы, бяды, ва yсiх хто хацеy заставацца свабодным. Матывацыя была адна – жыць дзеля дзяцей, дзеля перамогi.
Так цягнулася некалькi гадоy.
На дрэвах ужо шамацела лiстота. Усё больш даносiлiся чуткi, весткi аб тым, што германскае войска губляе пазiцыi. Што свае салдаты даюць адпор акупантам. Гэта злавала, як нямецкую yладу, так i палiцыю. Яны занепакоеныя, сталi агрэсiyна паводзiць сябе. Усё блiжэй падступалi савецкiя войскi да вёскi Пратасы. Вызваляючы блiжэйшыя населеныя пункты.
Лета. Трэцi год вайны.
– Нашы! – убег у хату мужынёк. – Нашы iдуць!
Па полi беглi байцы. Хутка загрымела артылерыя. Кулi засыпалi вёску. Артылерыя yсё б'е i б'е. Усiм боязна. У вокны ляцелi кулi, усе хто y агульнай хаце, ляглi на падлогу…траслiся. Жах вайны, бою. Палiна, плакала аб сваiх дзецях, аб сваiм мужу, што яны дзесьцi там засталiся адны.
У гэты дзень дачкi Васiля Лешанка гулялi з iншымi дзецьмi y канцы вёскi. Раптам нiбы гром, нешта прагрымела над лесам. Аблокi цёмнага дыму паплылi y бок вёскi. Дзецi закрычалi i y страху пабеглi дадому. Зноy грымнуy стрэл. Наперадзе дарогi яны бачылi, як насустрач беглi нямецкiя салдаты. Усё ахапiла агнём.
Дзецi закрычалi, у страху, падзялiлiся, разбеглiся хто куды. Надзя пацягнула сваiх сясцёр у хату насупраць. Схавалiся на даху. Малодшыя не пераставалi плакаць. Надзя, праз шчылiну y тарцы даху, сачыла за тым, куды беглi iх сябры.
Грыша ж, працягваy бегчы па дарозе з братам да мамы. У гэты момант снарад ударыy як раз каля iх. Затрашчала старая лiпа. Дзецi ляжалi на сухiм пяску: худыя, спакойныя i yлагоджаныя.
Надзенька закрыла рукамi вочы. Потым абняла сясцёр. Слёзы цiха сцякалi па яе ружовых шчоках.
Перад пачаткам бiтвы, Васiля з сынам i iншых мужчын адправiлi капаць акопы. Там яны i сустрэлi свiст куль двух варожых бакоy.
Васiль схапiyся за вiнтоyку мёртвага нямецкага салдата. Агледзеyся i прыцэлiyся, адразу ж прагучаy стрэл. Затым, тузануy за плячо Сцяпана. Махам галавы, паказаy, што iм пара сыходзiць адсюль. Васiль зноy агледзеyся i хутка выбег з акопа. Дзiцячыя крыкi, якiя напаyнялi шум вайны, гоняць iх абараняць сваю сям'ю. Бягуць акуратна да хаты. Куля наганяе бацьку i збiвае таго з ног. Ён падае, прыхiнаецца да цёплай травы. Сцяпан рашуча не пакiдае тату, дапамагае яму дайсцi да сцяны паyразбуранай хаты. Гарачая кроy сцякала на дрыготкую, ад вайны, глебу. Сын не губляецца, здымае кашулю i абвязвае рану.
Немцы адступаюць. Палiцыя i аддзеленыя ад групы салдаты, хавалiся y лясах. Пасля трохгадзiннай бiтвы, у дварах стала пацiшэй. Вельмi шмат параненых, забiтых, крывi, якая пакрывала зямлю. Яшчэ здалёк чуваць выбухi. Каля чыгуначных шляхоy яшчэ iшла танкавая бiтва.