Оценить:
 Рейтинг: 0

Каб жыць…

Год написания книги
2021
<< 1 ... 3 4 5 6 7 8 >>
На страницу:
7 из 8
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Шум стаy сцiхаць. Людзi збiралiся y групы, шэпталiся. Народ выходзiy на вулiцу.

Дзяyчынкi, тры сястры, цяжка прабiралiся да мамы. У асяроддзi ляжачых чалавечых целаy i палаючага агню, яны паскаралi свой крок. У гэты момант, сёстры yзялiся за рукi i спяшалiся дадому. Надзя трымала руку Іры, Іра трымала руку Волi. Чулi голас мамы. Палiна з крыкам прамаyляла iх iмёны, яна y панiцы, шукае сваiх дачок. У гэты момант яе мужу yжо аказвалi дапамогу iншыя людзi.

– Мама, мама, мама…! – дочкi разам ускрыкнулi.

Радасцю поyнiлiся iх вочы. Палiна yстрывожана падбегла да дзяцей, упала на каленi. Яна адчула палёгкасць i на душы стала значна лягчэй…

***

Густы дым ахутаy вёску. Моyчкi ляжаць уздоyж дарог мёртвыя салдаты.

Немцы сышлi, уцяклi, адступiлi. Валяюцца пустыя скрынi ад снарадаy. Каля спiлаваных лiп ляжаy загiнуyшы конь. Акопы былi поyныя yсялякiмi прадметамi: бутэлькi, каскi, абгорткi з-пад шакаладу, вiнтоyкi, пачкi патронаy. Хлопчыкi збiралi гiльзы. Дарослыя прыбiралi забiтых. Сваiх хавалi y брацкiя магiлы, у вёсцы. Немцаy жа закопвалi каля дарог або на палях i на месцах, дзе iх знаходзiлi. Але таксама iх хавалi i y агульныя магiлы, за вёскай. Мёртвых было шмат.

Праз усю вёску былi выкапаныя акопы. Па вулiцы ехалi танкi, iшлi салдаты Чырвонай Армii.

Васiль i Сцёпа падышлi да вулiцы. Сын глядзеy на салдат з жаданнем далучыцца да iх. Сцяпану хацелася нешта здзейснiць на фронце. Ён прагне гераiчнай вайны, а не адседжвацца y вёсцы. Надзя, Іра i Воля баялiся i хавалiся. Глядзелi праз шчылiны плота, як едуць баявыя машыны. Палонных вялi ад вулiцы, дзе засталося больш ацалелых хатаy. Адкуль iшла дарога з хутара Круглае. Усе стомленыя, у пылу, хавалi вочы.

Нямецкая сабачка засталася y вёсцы. Сям'я перайшла з агульнай хаты y новую. І Вольга забрала яго да сабе, жыве ён цяпер з iмi. Беленькi, чорныя плямы на iм, чорны матылёк на шыi. Навучаны танцор.

Яшчэ завiдна, у вёсцы спынiлiся на начлег салдаты Савецкай Армii. Ходзiy па хатах капiтан у шынялi, са строгiм выразам твару. За iм iшлi два радавыя. Ён шукаy маладых хлопцаy, мужчын, здольных трымаць зброю. Падышоy да хаты Лешанка. Дзе сястрычкi гулялi з нямецкiм сабакам. Не расчасаныя, худзенькiя дзецi. Сабака выскачыy з-пад рук дзяyчынак i кiнуyся брахаць на капiтана. Ён iмгненна дастаy пiсталет. Стрэл. Сёстры падбеглi да сабакi. Засмучаныя, пачалi лiць слёзы. Яшчэ жывы, ён глядзеy на дзяцей i лапкамi цягнуyся да iх. Не хацеy памiраць. Потым, скамянеy. Палiна, пачуyшы стрэл i плач дзяцей, выбегла з хаты.

У гэты ж час капiтан увайшоy у хату. Усе паyставалi з месцаy.

Ён паглядзеy спачатку на Васiля. Убачыyшы яго раненне, перакiнуy свой погляд на Сцяпана.

– Заyтра пойдзеш з намi! Ранiцай чакаю цябе y сябе! – спакойна камандваy капiтан. – Не хапае людзей…

– Ёсць! – пранiзлiвым голасам вымавiy хлопец.

Салдаты павярнулiся, накiравалiся да выхаду. Сыходзячы, капiтан краем вока зiрнуy на плачушчых дзяцей ля парога. Радавыя iшлi за iм, павярнуyшы галаву, з жалем зiрнулi на гора дзяцей.

Калi дзяyчынкi трохi супакоiлiся, Палiна пайшла y Сельскi савет.

– Навошта вы так?! У нас жа не аднаго сабачкi y вёсцы! – злосна i y той жа час з крыyдай казала яна – Няхай бы жыy. Гэты сабака такi ж як i мы. Яго прымушалi скакаць – ён скакаy, прымушалi спяваць – ён брахаy. І нас прымушалi немцы! – несцiхаючыся казала жанчына.

– Назад яго yжо не вярнуць. – перабiy яе кiраyнiк. – Ён быy трафейны!..

Гучна тупнуyшы нагой, яна разгарнулася. Сыйшла. Яна не чакала справядлiвасцi. Яна хацела, каб яе пачулi, каб такое не паyтаралася.

Пахавалi сабаку y нямецкiм блiндажы за хатай, каля тонкай бярозы.

***

Ранiца. Туман. У далечынi яшчэ чутна глухая стральба з гармат.

Старэйшае дзiця, Сцяпан, сыходзiy на вайну. Увесь вечар i ноч ён чакаy, калi ж ужо далучыцца да войска. Як жа ён быy тады рады, калi камандзiр узяy яго з сабой у наступ. І вось прыйшла пара пакiнуць дом.

Выпраyлялi. Мацi плакала. Плакалi yсе y сям'i. Сцяпану было не па сабе.

– Збiрайцеся y дарогу! – прымчаyся верхам на канi камандзiр.

Сцяпан кожнага абняy i расцалаваy перад сыходам. Палiна хрысцiлася, малiлася.

– Вы не турбуйцеся. Вярнуся. – цяжка yздыхаючы прашаптаy Сцяпан. – Бывайце!

“Ох, ужо наплачацца мама!” – падумаy сын.

Доyга яшчэ стаяла сям'я. Усе працягвалi махаць услед сыходзячаму на вайну сыну, брату.

***

Немцаy з вёскi выгналi, але спакою не было. Палiцыя, уцякла y лес, пасля прыходзiла y вёску прасiць ежы. Хадзiлi з вiнтоyкамi, стралялi, забiвалi. Мужыкоy у вёсцы амаль не засталося. Адны yдавы ды дзецi.

Адны сыходзяць, прыходзяць iншыя. Былыя палiцыянты, нямецкiя салдаты, якiя yцяклi y лес, усе iшлi.

Налётчыкi зайшлi y суседнюю хату, да суседзяy Лешанка. Расчынiлi дзверы. Бачаць: мацi стаiць, iстэрычна крычыць, тузаючыся над дзiцячым целам. Дзiця ляжала мёртвае. Ганка разгарнула халоднага дзiцяцi i прыцiснулася да яго. Сядзела i горка плакала. Былыя палiцыянты перавярнулi yсё, у пошуках чагосьцi патрэбнага. Пуста.

Хутка перабягаюць у наступную хату. Палiна схавала сваiх дзяцей пад падлогу. Палiцыянты заходзяць да iх. За сталом сядзiць муж i дрыготкi пажылы, высокi старык.

– Выходзьце, вылазьце, а то страляць будзем! – пачуyшы дзяцей, гучна прыказаy чалавек з пiсталетам.

Дзецi вылезлi, падбеглi да таты. Схавалiся за iм.

– Дай хлеба! Аддавай ежу! – махаy вiнтоyкай мужчына, у чорнай iрванай вопратцы.

– Не чапайце вы iх, пакiньце y спакоi бедных людзей. – лае няпрошаных, стары, злосна патупаy нагамi, прыцiх.

Палiна спякла апошнi хлеб. Аддала. Бо не дасi, атрымаеш кулю: то ад чужых, то ад сваiх.

***

Сын пiсаy дадому. Пазней, лiсты прыходзiлi yсё радзей.

З таго часу, як прыйшоy апошнi лiст, больш вестак ад Сцяпана не было.

На мацi нарынулi yспамiны пра сына. Кожны дзень, яна yсё выглядвала y вакно.

– Дзякуй Богу, дачакалася!..

Нарэшце такi прыйшоy чалавек з лiстом. Жанчына yскочыла. Замерла, застыла сэрца. Прыйшло апавяшчэнне. Сцяпан прапаy без вестак. Яна села на хiстаючы зэдлiк. Палiна працягла раyла. Пасля, муж узяy паперу, трывожным позiркам прайшоyся па словах. Перачытваy зноy i зноy, але yжо не так хутка, павольна перабiраy кожнае слова. Ён не ведаy, што казаць. Ён спустошаны нейкi, проста моyчкi yстаy i схаваy у скрыначку yлётку. Выйшаy на двор. Увесь гэты дзень i палову наступнага, Палiна не магла супакоiцца. Дочкам было балюча глядзець на маму. Усё ж яна не моцна верыла таму, што прачытала. Не жадаючы згаджацца з гэтым, матчына сэрца падказвала ёй, што яе дзiця жывое.

Праз два месяцы y хату пагрукаy паштальён, дванаццацiгадовы хлопчык. Прыйшоy лiст ад Сцяпана. Сын доyга быy пад заваламi пасля абстрэлу. Раненне вачэй, спiна y шнарах. Аскепкi y лёгкiх, аперацыю нiхто не рабiy. Яму засталося жыць колькi зможа. Ногi сарваныя. Усё цела y швах. Доyга ляжаy у шпiталi, як трохi ачомаyся i добра сябе адчуy, адразу ж напiсаy дадому. Радасная навiна аб жывым сыне супакоiла сэрца мацi i бацькi.

***

Гукi выбухаy i стрэлаy болей не чуваць. Смутак i сум ад разбурэнняy, ад наступстваy, на сэрцы адчуваюць жыхары Пратасоy. Вайна ад iх сыйшла. Але yсё вакол прапала, згарэла, трэба аднаyляць. Шмат драyляных крыжоy – у лясах, на палях, каля канаy. Мужыкi вяртаюцца з фронту. Раздаецца дзiцячы смех на бляклых вулiцах.

Мiнулыя гады ажывалi y сэрцах людзей, iх зноy трывожылi yспамiны.
<< 1 ... 3 4 5 6 7 8 >>
На страницу:
7 из 8

Другие электронные книги автора Дмитрий Максимович Акулич