– Глядзi, што знайшоy. Трымай! – працягнуy ёй рукi сын.
На яго далонях ляжалi шэсць зеленаватых качыных яек.
***
Восень не прымушала сябе доyга чакаць. З цёплымi вятрамi i халодным дажджом усё цяжэй станавiлася пражыць млявыя днi. Прырода губляла свае фарбы, днi станавiлiся карацей.
Галодныя, стомленыя, ужо y зусiм зношанай вопратцы, разам з iншымi дзецьмi па полi бегалi тры сястры. Дзяyчынкi часта прыходзiлi на поле, каб знайсцi раптам застаyшыяся клубнi бульбы. Не шкадуючы рук, яны рыхлiлi цвёрдую глебу, якая yпiвалася пад пазногцi. Сёння немцы, убачыyшы рабятню на полi, не ганялi яе. А проста назiралi здалёку, на хутка рухаючых дзяцей, як за дзiкiмi жывёламi.
– Бум! Бум! – хiхiкаюць, жартуюць салдаты, абапiраючыся на сценку пакiнутай хаты. Наводзiлi вiнтоyку i аyтамат на схуднелых дзяцей, уяyляючы сябе на паляваннi.
Празрысты восеньскi змрок абдымаy пустыя месцiны. Ледзь-ледзь прыкметны. Гулi дрэвы.
– Аааа, балюча!.. – бездапаможна, горка сказала Волечка.
– Што ты там нарабiла? – клапатлiва спытала Надзя.
Воленька паказала пальчык, палова пазногця сарвала. Яна моцна сцiснула зубы, трымалася, каб не заплакаць. Свой боль яна не хацела паказваць iншым дзецям.
Тут, над змрочным полем, над чорнай глебай, цiхiя хвiлiны разагнаy пануры, грозны гук.
– Самалёт! – у страху закрычала Іра.
– Хутчэй, хутчэй да балотаy. – дадала Надзя.
Не падымаючы галавы, дзецi табуном пабеглi y бок лесу. Сястрычкi моцна трымалi знойдзеную бульбу. Салдаты апусцiyшы зброю, любавалiся нiзкалятучым знiшчальнiкам. Дзецi хутка дасягнулi лесу, схавалiся за тоyстымi стваламi дрэy. Сталi чакаць, калi гул перастане быць вельмi гучным. Самалёт плаyна знiкаy, i над палямi, i соннымi лясамi стала значна цiшэй. Не праседзеyшы i хвiлiны, дзяyчынкi накiравалiся да балот, прабiраючыся па знаёмых сцяжынках.
Шмат не атрымалася сабраць бульбы, але з сабранай, амаль усёй гнiлой, на вогнiшчы пяклi блiны. Каб хоць неяк змарыць гэтак балючы голад.
Васiль злавiy, на адну з сваiх расстаyленых пастак, зайца. За дзень да шостага дня нараджэння сярэдняй дачкi Іры. Было чым адсвяткаваць. Смажылi мяса, варылi суп з костак. Шкуру зайца павесiлi сушыць.
***
Смелы, дванаццацiгадовы Сцяпан, падобны характарам на тату, але меy мамчыны рысы. Любiy рызыкаваць. Адчувае сябе героем у сям'i. Ён бегаy у бок акупаванай вёскi Пратасы, назiраy з далёк. Залазiць на высокiя дрэвы i глядзiць, што адбываецца на вулiцах. А калi злазiy, то распавядаy, што yбачыy: дарослым, аб тым, дзе знаходзяцца афiцэры i малодшыя па званнi салдаты, палiцыя; а сваiм сёстрам, ён маляyнiча распiсваy нямецкую сабаку, якi скакаy пад гукi губнога гармонiка. Ён адлюстроyваy жэстамi, рухамi, сабачку. Малодшыя сёстры з захапленнем i здзiyленнем слухалi брата, у цiхую смеючыся ад радаснага прадстаyлення.
Плыла ноч. Зоркi то знiкалi, то мiльгалi з-за хмар. Халодны вецер маячыyся над нямым страхам зямлi.
Ведаючы размяшчэнне салдат, Васiль i Навум, доyга рыхтавалiся i добра распланавалi план дзеянняy. Гэтай ноччу яны вырашылi прабрацца y вёску да складоy. Яны нямала пабачылi y сваiм жыццi, асаблiва y апошнi трывожны час. Васiль зняy капялюш, памалiyся. Ён хоча гэтай восеньскай ноччу вярнуцца жывым да сям'i.
Двое iшлi па лесе, адзiн за адным, прабiралiся праз глейкiя палянкi балотцаy. Ішлi асцярожна, цiха. У iмгле было цяжка разгледзець, цi стаiць чалавек каля лесу, цi гэта быy зусiм не чалавек, а абваленае, зламанае дрэва.
Салдат няма. Яны, мабыць, цяпер у канцы вулiцы, каля казармы.
– Слухай, давай крыху пачакаем! – сказаy насцярожана Навум.
– Добра. – Васiль паглядзеy на гадзiннiк. – Дзесяць хвiлiн.
Мужыкi ляжаць над узгоркам, недалёка ад першай хаты вулiцы.
– Вась!? Бачыш? – штурхае брата, шыпiць Навум.
Над лiхтаром з'явiyся нямецкi афiцэр. Следам за iм, iшоy невялiкi атрад палiцыi i тры радавых салдата. Яны павольна iшлi. Братам прыйшлося яшчэ трохi пацярпець, пакуль тыя не адыдуць далей.
Абодва yсталi. Першым iшоy Васiль. Яны выйшлi да двароy галоyнай вулiцы. Перабiралiся праз платы. Асцярожнымi крокамi пераходзячы ад хаты да хаты, у бок складскога памяшкання.
– Заставайся тут! – мякка штурхнуy плячом Васiль брата.
Яны стаялi разам за сцяной склада. Каля брамы стаiць нямецкi салдат. Дымiць цыгарэтай. Не спускаy вачэй з фатаздымка, якi трымаy у руцэ.
Васiль выцягнуy з пад рамяня клiнок. Павольна i рашуча падкрадаyся да салдата. Халодная сталь прапарола yнiформу некалькi разоy. Вочы салдата глядзелi yжо y твар Васiля, згасалi. Пальцы расцiснулi i адпусцiлi скрываyлены фатаздымак. Агледзеyшы па баках, Васiль адцягнуy цела за сцяну. Навум не паказваючы страху, нiчога не казаy. Справы робяцца так. Моyчкi падыходзячы да брамы, крыху адкрыyшы iх, Васiль працiснуyся y склад i выцягнуy адзiн мяшок збожжа.
– Матацыкл! – зазiрнуyшы y склад, сказаy Навум. – Хутчэй!
Як цень мiльгануy з брамы старэйшы брат. У абодвух на плячах апынулася па адным мяшку. Браты беглi за дварамi, у бок густога лесу. Ледзь прыкметныя целы прабiралiся скрозь ноч. Загучаy кулямёт. Сеюцца кулi.
Дабралiся yсё ж такi да лесу, уцяклi ад салдат i iх куль. Потым, браты спынiлiся каб адпачнуць.
– Добра нас з табой прыцiснулi. – з усмешкай загаварыy Васiль.
Навум задумаyся на хвiлiну.
– Магло быць яшчэ горш. – адказваючы, трымаyся за скрываyленае плячо Навум. – Нiчога, нiчога, гэта пройдзе.
Старэйшы падскочыy да брата, аглядзеy рану.
– Гэта не самае страшнае. – супакоiyся сам i супакоiваy брата Васiль. – Можам iсцi далей.
Рызыкавалi жыццём, каб накармiць сваiх дзяцей i жонку. Скрадзеныя мяшкi, хавалi y свае схованкi. Расцягваючы iх змесцiва па троху, не з'ядаючы yсё адразу.
Таксама, працягвалi збiраць грыбы. У гэтым годзе iх было дастаткова.
***
Халаднела. Снег клаyся на прамерзлую глебу. Нямецкiх салдат станавiлася yсё менш на вулiцах вёскi. Пра гэта таксама казаy Сцяпан. Яны не даходзiлi часам да апошнiх хат. Халодныя вятры прадзьмухвалi iх твары, прымушаючы адварочвацца спiнамi i крочыць у зваротным накiрунку.
Змярканне. Сцямнела i было амаль нiчога не вiдаць. Аглядзеyшыся па баках, пажылая жанчына з унукамi iмклiва прабiралася да хаты на yскраiне. Старэйшая дачка Палiны, Надзя, якая на момант вайны yжо магла пайсцi y другi клас, адправiлася разам з бабуляй у блiжэйшую хату, спячы хлеб. Ішлi на хутар. Надзя y заматаных анучах, за спiной несла муку. Баба ж несла галлё. Маленькая i моцная духам Іра yвязалася за iмi. Пажылая жанчына яе заyважыла толькi тады, калi яны падышлi да хаты. Дзявацца не было куды, прыйшлося iсцi y хату yтрох, не пакiдаць жа амаль пяцiгадовую дзяyчынку адну на снезе, на yскраiне лесу.
Зайшлi y хату. Было неяк не па сабе. Страшна. Печ была цэлая, а yнiзе яшчэ былi дровы, якiх цалкам хопае на падрыхтоyку добрага хлеба.
– Надзюш, iдзi прынясi вады з калодзежа. – цяжка дыхаючы прамовiла бабулька.
Унучка скiнула муку на стол i накiравалася да дзвярэй.
Цёмна, мокра, пахне дымам. Надзя прынесла трохi вады i зноy сышла за апошнiм вядром. Малодшая ж, стаiць ля печы, чакае цяпла. Агонь усё больш абхапляy сухiя дровы, белы дым павольна падымаyся yверх губляючыся y прыцемках. Бабуля замясiла цеста, невялiкiмi кавалкамi яна yкладвала яго на тонкае жалеза. Запахла смачнай залатой чырванню.
– Баба Ганна, у зараснiках ходзяць нейкiя людзi y белых халатах. – зайшоyшы y дом, з чарговым вядром вады, сказала спалоханая y вачах Надзя.
Сэрца забiлася часцей. Мароз прабег па yсiм целе жанчыны.