Оценить:
 Рейтинг: 0

Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля

Год написания книги
2022
1 2 3 4 5 ... 10 >>
На страницу:
1 из 10
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
Вясковыя гiсторыi. Дваццаць год апасля
Дзмiтрый Кудрэц

Прайшло дваццаць год. Грымнулi, палыхнулi i знiклi дзесьцi сярод шэрых хмар. Чаго толькi не перажылi сiняборцы за гэты час, чаго толькi не спазналi.Памянялiся звычкi, yстоi. Змянiлiся людзi. Ўсе кудысьцi спяшаюцца, бягуць, ляцяць.І некалi за гэтай мiтуснёй проста жыць. Жыць, не гледзячы нi на якiя перамены i перабудовы. Жыць па сваiх, правераных часам i продкамi законах. Жыць самiм i даваць жыцце iншым.

Вясковыя гiсторыi

Дваццаць год апасля

Дзмiтрый Кудрэц

© Дзмiтрый Кудрэц, 2022

ISBN 978-5-0056-0482-8

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Уступ

Дваццаць год пранеслася, нiбы блiскавiца y небе. Грымнулi, палыхнулi i знiклi дзесьцi сярод шэрых хмар.

Колькi yсяго здарылася за гэтыя дваццаць год i не пералiчыць. А калi сесцi ды паразважаць, то i yспомнiць асаблiва i нечага.

Шмат весак знiкла за гэтыя дваццаць год, пакiнуyшы за сабой толькi тапаграфiчныя назвы ды закалочанныя хаты. Старыя гаспадары з’ехалi, альбо памерлi, а новых не знаходзiлася. Пакупнiкi не спяшалiся выкласцi грошы за куток вясковасцi y чорта на рагах. Вось i стаяць пакiнутыя бацькоyскiя сядзiбы ад лета да лета з агаленнымi вокнамi, някошанымi межамi i пакасiyшымiся платамi y чаканнi, калi на пару дзен з’явяцца нашчадкi, каб адпачыць ад гарадскога гвалту i абабраць тое невялiкае, што саспела на здзiчэyшых кустах парэчак, агрэсту цi малiны.

У адрозненне ад iншых, веску Сiнi Бор мiнаваy гэткi тужлiвы лес. Яна выстаяла, выжыла, нават пашырылася. З’явiлiся новыя хаты, новыя людзi, новыя законы. Прыйшла новая мода на аграгарадкi. Вясковае кiраyнiцтва, згодна з цыркулярам аднекуль зверху, адгрохала цэлую вулiцу аднолькавых, нiбы цацачных, домiкаy. Стоячы пасярод голага поля, яны выклiкалi i зайздасць i непаразуменне – хто ж будзе жыць у гэткiх дамах, хаця i збудаваных па навейшых тэхналогiях i з навейшых матэрыялаy, але ж тымi самымi незграбнымi рукамi, што i дваццаць год назад. Кiраyнiцтва лiчыла, што такiм чынам у веску панаедзе шмат моладзi, прыб’юцца свежыя працоyныя сiлы. Але, як i звычайна, кiраyнiцтва памылiлася. Цацачныя домiкi мазолiлi вочы мясцовым жыхарам, як i амаль палова закiнутых, забытых богам i людзьмi старых хат.

Шмат падзей адбылося за гэтыя дваццаць год. Чаго толькi не перажылi выскоyцы за гэты час, чаго толькi не спазналi. Хварэлi камерцыяй. Кiдаyся y таргоyлю хто толькi мог. На першым паверху канторы прымайстравалася адразу некалькi камерцыйных крам. І хаця асартымент i цэны там былi амаль такiя ж, што i y магазiне, людзi ахвотней iшлi y камкi, асаблiва y той, дзе быyшая магазiншчыца Нiнка таргавала сэканд хэндам, а карацей кажучы абноскамi. А чаго? Мы не гордыя. Можам i y абносках пахадзiць. Нам не прывыкаць. Ды i навошта плацiць y трыдарага, калi можна на тыя грошы купiць у тры разы болей? І не важна, што на палiто не хапае гузiка, цi спаднiца фарбай заляпана. Рукi есць – гузiк прыш’ем, фарбу адмыем i будзем хварсiць у абноyках.

Прайшло колькi год i ад тых камерцыйных крам засталiся толькi yспамiны. І толькi Нiнкiна справа працвятала. Праyда Нiнка са сваей гаспадаркай перебралася y сваю хату. І yжо не пакупнiкi цягнулiся за навiнкамi, а сама Нiнка званiла суседзям i летала па весцы, прапануючы новыя кофтачкi i амаль ненадзеваныя штаны.

Пасля камерцыi пайшла мода на еyрарамонты. Вось тут выдзелываyся хто як мог. Цягнулi што маглi i адкуль маглi. На старую, сто разоy фарбаваную падлогу клалi лiнолеум цi, хто пазаможней, ламiнат. Няроyныя сцены аздаблялi блiскучымi пярэстымi шпалерамi. Столь таксама не заставалася без увагi. Аббiвалi гiпсакартонам, фарбавалi y нязвыклыя колеры, выводзiлi розныя мудрагелiстыя yзоры. Не забывалiся i пра мэблю. І на змену старым скрыпучым ложкам i канапам прыходзiлi мяккiя вугалкi i спальныя гарнiтуры, якiя ледзь-ледзь уцiскiвалiся y непрыстасаваныя для iх памераy пакойчыкi. Але што зробiш? Жыцце патрабуе перамен. Усiм хацелась жыць не горш, як у горадзе, цi хаця б не горш як у суседзей. Але вось толькi сродкi i магчымасцi не кожнаму дазвалялi yваасабiць жадаючае. Вось i паходзiлi тыя еyрарамонты на еyранедадзелкi.

Потым была мода на кветкi. Торкалi iх дзе толькi можна. У старыя шыны, y iржавыя каструлi, y дзiравыя тазiкi, якiя былi раскiданы па yсяму двару, прымайстраваны на плоце, на сценах. Той, хто быy з рукамi i з фантазiяй, будаваy цэлыя пiрамiды з рэек i дроту, yпрыгожваючы iх дзiвоснымi кветкамi, купленымi на базары, прывезеннымi з поyдня, выпiсаных па каталогах. Карацей кажучы – вылуплялiся, як маглi. Але yсе гэта на самой справе хараством было толькi на малюнках. Ну не жадаюць галандскiя цюльпаны ды паyдневыя дрэyцы расцi на нашай зямельцы. Ды i дагляд за кветкамi патрэбен – палiваць, палоць, падкармлiваць. Валтузнi шмат. Не кожны адолее. Вось i цвiлi тыя кветкi y тых дварах, дзе гаспадары былi больш уважлiвымi i цярплiвымi. А y астатнiх клумбы i кветнiкi больш паходзiлi на густыя зараснiкi пустазелля.

Адцвiлi кветкi, пачалася мода на святы. Не на тыя, што спрадвечна святкавалiся нашымi продкамi, а на новыя, перанятыя невядома дзе i невядома y каго. І кожны год нават самая маленькая весачка праводзiла Дзень першага снапа, Дзень першай баразны, Дзень першага снега, Дзень вескi… Забывалiся пра сапрэyшае сена, паедзеную жукамi бульбу, няполатыя градкi i iшлi святкаваць. Шчодра, шчыра. З песнямi, танцамi, выпiyкай, закускай. Рвалi глоткi, збiвалi далонi, шануючы yзнагароджаных жыхароy у самых розных намiнацыях – самы лепшы трактарыст, самы лепшы жывелавод, самы лепшы двор i так далей… І штогод намiнантаy станавiлася yсе болей i болей. І штогод бiблiятэкарка Верка атрымлiвала прыз за самыя прыгожыя кветкi. І штогод яна несла дадому чарговы будзiльнiк i букет, нарванный на ейным жа двары.

Потым… Ды чаго толькi не было потым. Перажылi yсе. І змены, i крызiсы, i грошы y мяшках насiлi, i чаргу за малаком з шасцi ранiцы займалi, i yселякiя там iнфляцыi, дэвальвацыi – словы, пра якiя нiколi i не чулi, а тут выпрабавалi на сваей шкуры.

Двацаць год прайшло… Памянялiся звычкi, устоi. Змянiлiся людзi. Сталi нейкiя абасобленыя, засмучоныя, азлобленыя. Усе кудысьцi спяшаюцца, бягуць, ляцяць. Штось прыдбаць, купiць, памяняць…

І некалi спынiцца, заплюшчыць вочы i надыхацца лiпава-палынным водарам.

Некалi заблукаць у някошанае поле i акунуцца з галавой у рамонкава-званочкавы квецень.

Некалi зайсцi да суседа i пабалакаць нi аб чым, пасмяяца над сваей недарэчнасцю, перамыць костачкi вясковаму кiраyнiцтву цi сваiм сваякам…

І некалi за гэтай мiтусней i бясконцымi праблемамi, ствараемымi самiмi ж, проста жыць.

Жыць, не гледзячы нi на якiя перамены i перабудовы.

Жыць, не спяшаючыся i не турбуючыся пра тое, што чакае заyтра.

Жыць, расцi, ажанiцца, нараджаць дзяцей i памiраць, калi надыдзе час.

Жыць па сваiх, правераных часам i продкамi, а не па прыдуманных кiмсьцi законах.

Жыць самiм i даваць жыцце iншым.

Эпапея з сабакам

Нарэшце Пятрова мара здзейснiлася. Мара yсяго ягонага недарэчнага жыцця. Пазбавiyшыся ад каровы i ад уселякiх з ею звязанных турбот, падкапiyшы год за дзесяць, а мо i за болей, прываблiвую сумму грошай, Пятро y згодзе з жонкай купiy машыну. І не якую там небудзь развалюху з рук, а новую, з магазiну, некалькi дзен назад прыгнаную з заводу. Пашанцавала, як кажуць. Ахвочых было шмат, але ж дасталася яна менавiта Пятру. Канечне, тут не абыйшлося без таго, каб камусьцi не падмазаць, перад кiмсьцi не пакланiцца, кагосьцi не аблапошыць. Але ж гэта таго стоiла.

Блiскучая, непаразумоyнага пунсовага колеру машына стаяла цяпер у Пятровым двары i мазолiла вочы yсей весцы.

Пятро не спяшаyся абкатываць сваю пакупку. З ранку i да позняга вечара ен хадзiy кругамi вакол машыны з анучай, старанна i клапатлiва сцiраючы пыл з капоту. Нават сваей жонцы больш чым за пятнаццаць год сумеснага жыцця ен не аказваy столькi yвагi, як гэтаму даyно жаданаму набытку. Нiнка нават пачала раyнаваць яго да гэтай, як яна выражалася, груды жалеза.

– Ну колькi можна? – абуралась яна. – Ну колькi можна вакол яе хадзiць? Не намiлаваyся яшчэ? Не нацалаваyся? Давай y хату! Вячэра стыне!

Пятро кiнуy улюблены позiрк на машыну i, не жадаючы спрачацца, накiраваyся у хату. Павячэраyшы, ен яшчэ раз глянуy праз вакно на сваю каханку i лег спаць. Нiнка, нагрымеyшыся на кухнi каструлямi, некалькi разоy збегаyшы на двор, у хуткiм часе падлезла пад мужыковы бок.

Не спалося. Варочалася з боку на бок, пытаючысь заснуць, але сон не йшоy. Ды яшчэ Пятро, як на зло, даваy храпака над самым вухам. Нiнка дарма тыкала яго y бок – Пятро працягваy храпець. Стамiyшыся змагацца с мужыковым храпам i бяссонiцай, Нiнка перавярнулася на спiну, закiнула рукi за галаву i стала разважаць:

– Трэба заyтра Пятроyне пра грошы напомнiць, а то кофту два месяцы назад узяла, а грошы да сяго часу не аддала. Потым трэба Вользе пазванiць, сказаць, каб яна больш не вазiла чаравiкi трыццаць шостага памеру. У нас такiя нават дзецi не носяць. Павымахалi yсе! Толькi розуму не набралiся. Ды што малыя? Тут у дарослых з розумам праблемы. Вунь, як храпiць. А што яму? У яго галава нi аб чым не балiць. Устаy, пад’еy i пайшоy сабе па весцы шоргацца. Нiчога яму не трэба – толькi з машынай сваей гуляе.

Нiнка перавяла погляд на вакно. Там на двары, ззяючы y месяцовым святле свежай пунсовай фарбай, стаяла новенькае аyто.

– Але ж з машынай добра, – супакойвала яна сама сябе. – Не трэба нiкога прасiць. Нiкому кланяцца. Сеy, ды паехаy, куды захочаш. Хочаш у лес, хочаш – у горад. Праyда на бензiн прыходзiцца трацiцца, але што зробiш? Дарагiя рэчы патрабуюць затрат. Ды i куды зараз без транспарту?

Нiнка зноy зiрнула y вакно. Машына стаяла на месцы.

– Толькi клопату з ей. Ужо колькi Пятру кажу – зрабi гараж. Вунь колькi пра крадзяжы гавораць. Нават банкi y гораде грабяць. Сейфы yскрываюць. А тут што? Веска. І не yпiльнуеш. А потым шукай, дзе хочаш. Ды i хто шукаць будзе? Івончык на пенсii. А новы yчастковы – бясплатны дадатак да часопiса «Мурзiлка». Карысцi з яго анiякай.

Нiнка прыслухалася. На двары сонна гаyкаy Тузiк. Пятро прывалок сабаку ад сваяка y той жа дзень, калi купiлi машыну. Сабака быy ладны, пародзiсты. Пятру не раз прапанавалi прадаць сабаку. Грошы немалыя давалi. Той толькi аднекiваyся. Такi сабака i самаму патрэбны. Вялiкi, амаль з цяля, чорны, мардасты Тузiк нiкога, акрамя Пятра да сабе не падпускаy. Нават на Нiнку рычаy i пазiраy коса. У такога не тое што машыну з пад носу, травiну ля дарогi не адарвеш. Толькi вось назвалi яго смешна – Тузiк. Для такой тварыны самае iмя было б Д’ябал, альбо Чорт.

Нiнка яшчэ раз прыслухалася. Тузiк зацiх.

– Заснуy пэyна, – падумала Нiнка i пазiхнула.

Пятро перавярнуyся на другi бок i перастаy храпець.

– Слава богу! – Нiнка падбiла падушку. – Заyтра нiкуды яго не пушчу. Нi на якую рыбу, нi y якiя грыбы. Хай гараж будуе. Хутка дажды пачнуцца, што з машынай станецца? Такiя ж грошы плочаны!

Нiнка яшчэ раз салодка пазiхнула i не заyважыла, як заснула.

Прачнулася яна ад лязгату y карыдоры i мацюкання Пятра.

– Тваю макаyку! – абураyся мужык. – Не, ты толькi паглядзi! Паразiты! Рукi, ногi iм паабрываць!

– Што здарылася? – Нiнка перапалохана yскачыла з ложку. – Нiяк машыну yкралi?
1 2 3 4 5 ... 10 >>
На страницу:
1 из 10