Оценить:
 Рейтинг: 0

Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля

Год написания книги
2022
<< 1 2 3 4 5 6 ... 10 >>
На страницу:
2 из 10
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

– Ды не! – Пятро кiнуyся камусьцi названiваць. – З машынай усе y парадку. Тузiка сперлi!

– Як гэта сперлi? – не зразумела Нiнка.

– А вось так! – Пятро нярвова круцiy тэлефонны дыск. – Далi яму напэyна нейкай трасцы, каб ен заснуy i сперлi. Паразiты!

– Мо сам адарваyся?

– Адарваyся! З такога ланцугу не адарвешся. Ды i ашэйнiк ля будкi валяецца. Сам жа ен не мог яго зняць.

– Не мог, – пагадзiлася Нiнка.

– Каб iм павылазiла yсiм! – не сцiхаy Пятро. – Такiя грошы – кату пад хвост.

– Якiя грошы? – здзiвiлася Нiнка.

– А ты думаеш сваяк мне дарма такога сабаку аддаy? Зараз табе! Ведаеш, колькi такiя шчанюкi y горадзе каштуюць?

Нiнка нiчога на гэта не адказала. Галоyнае, што машына была y сахраннасц,. а Тузiк яе нiсколечкi не турбаваy.

– А каму гэта ты названiваеш? – пацiкавiлася Нiнка, прыймаючыся гатаваць снеданак.

– Новаму yчастковаму. Як яго там? Камарову.

– Найшоy каму званiць! – усмiхнулася Нiнка. – Ды i што ты яму скажаш? Што y цябе сабаку сперлi? На смех толькi сябе падымеш. Людзi прападаюць i нiкому справы няма. А тут сабака!

Пятро паразважаy хвiлiнку i паклаy трубку на месца. Потым устаy, пашоргаy у шафе i накiраваyся на вулiцу.

– Куды ты? А есцi?

– Потым! – адмахнуyся Пятро i выйшаy з хаты.

З«явiyся пад вечар. Хмуры i злы.

– Ну i дзе ты шастаy? – накiнулася Нiнка на мужыка. – Я yжо i не ведала што думаць. Падаyся кудысьцi, нi слова не сказаy.

– Па справах хадзiy, – незадаволена прабурчэy Пятро.

– Па якiх яшчэ справах? – не зразумела Нiнка.

– Там, на двары… – Пятро махнуy рукой. – Сама yбачыш.

Нiнка выскачыла на двор. Хвiлiн праз пяць яна yскачыла y хату i залямантавала:

– Табе што рабiць больш няма чаго? Табе грошы дзяваць некуды? Навошта ты гэтага шчанюка прыпер? Табе аднаго мала было? Хочаш, каб i гэтага сперлi?

– Не сапруць, – Пятро прапускаy мiма вушэй жонкiн лямант.

– Не сапруць! – не сцiхала Нiнка. – Калi Тузiка сперлi, гэтага i падаyна сапруць.

– Ну гэта мы яшчэ паглядзiм, – Пятро хiтра пасмейваyся.

Нiнка плюнула i не жадаючы больш спрачацца, занялася хатнiмi справамi.

– Ведаеш, што, – толькi i сказала яна, – калi заyтра за гараж не прыймешся, сам напару са сваiм сабакам будзеш машыну пiльнаваць! Зразумела табе?

Пятро прамаyчаy.

Ноч зноy не спалi. Прыслухоyвалiся. Пятро на гэты раз запiхнуy сабаку y аyтамабiль. Калi хто спакусiцца на жывелiну – не дастане, а калi хто пазарыцца на машыну – сабака падыме гвалт. Але на двары было цiха.

– Нiнка праyду кажа, – разважаy Пятро, – трэба гараж будаваць. Колькi машыне на двары стаяць? Ды i iнструмент будзе куды скласцi. Нiнка колькi разоy намагалася яго з кладоyцы выкiнуць. Усе! Заyтра пайду да Мiколы, калi той будзе цвярозы, i пачнем. Дня за тры, думаю, збудуем. Галоyнае дах навесцi, а там…

Пятро павярнуyся да сцяны i цiха захрапеy.

Нiнка таксама цiха пасапывала на вуха мужыку. Гэтая гульня з сабакамi, з незбудаваным гаражом i начнымi вартамi ей парадкам надакучыла. Заyтра, вырашыла яна, Пятру прадыхнуць не дам, пакуль не збудуе гараж i не пазбавiцца ад сабакi. Заyтра. А пакуль спаць.

Ранкам лямантаваy Пятро. Сонная Нiнка нават не зразумела, што здарылася. Накiнуyшы халат, яна выскачыла на двор. Пятро насiyся кругамi вакол машыны i равеy:

– Ды што гэта за трасца такая? Не, ты паглядзi на яго! Мала таго, што ен у машыне нагадзiy, дык ен i аббiyку yсю падрапаy! Чорт бы пабраy сваяка з яго сабакамi!

Зразумеyшы y чым справа, Нiнка адразу кiнулася y атаку:

– Вось што, Пятро, мне гэта yжо папярок горла стаiць. Цягнi гэтага сабаку адкуль прыпер! Каб я яго больш не бачыла! І больш нiякiх сабак! Ты мяне чуеш? Нiякiх! А наконт машыны… Як хочаш, але каб сення ж к вечару гараж стаяy! А то ты сам замест сабакi будзеш…

І Нiнка прыпомнiла яшчэ з пару-тройку мужнiных грахоy. Выгаварылася, вылiла yсе, што набалела i вярнулася y хату.

Пятро тужлiва пагледзеy на падраную аббiyку, на ласцiyшагася ля ног сабаку i нехаця накiраваyся да Мiколы.

Увечары yсе было гатова. Сабака адправiyся назад да сваяка, а новая машына стаяла y новым гаражы. Пра тое, каб абмыць справу Пятро нават i не заiкаyся. З Мiколай расплацiлiся бутэлькай гарэлкi. Грошы браць ен не стаy, затое не адмовiyся ад вядра мiнулагодняй бульбы i трохлiтровага слоiка з саленымi гуркамi.

Пакуль iшло будаyнiцтва, Нiнка носу на двор не паказвала. Корчыла з сябе пакрыyджаную. Толькi позна вечарам, выносячы смецце, яна, нiбы ненацкам, абыйшла гараж з усiх бакоy, прыймаючы работу.

– Можа, калi хоча! – задаволена бухцела яна. – Вунь якi ладны гараж атрымаyся. Нават жыць можна. А yсе рукi не даходзiлi! Каб не гэтыя сабакi, то i невядома колькi б яшчэ чакаць давялося.

Нiнка памацала замок, правяраючы цi закрыты, i вярнулася y хату.

У гэтую ноч яны з Пятром спалi спакойна.

Цюльпаны

Верка корпалася y гародзе. Нарэшце зацвiталi модныя галандскiя цюльпаны, па якiх яна даyно млела. Яна калiсьцi выгледзела iх у нейкiм каталозе, але доyга не рашалася заказаць. Палохала цана, ды i, наслухаyшысь розных баек пра несур’езных таргашоy, не рызыкавала выкiнуць грошы на вецер. Потым плюнула на yсе i выпiсала тры цыбулiнкi. Доyга чакала. Ужо нават пачала сумнявацца, што ейная мара здейснiцца. Папракала сябе, што адправiла грошы, i не малыя, y мiнкiн мех. Але не прайшло i месяца, як прыйшла бандэролька з доyгачаканымi цыбулiнкамi. I Верка супакоiлася.

Месца для новых кветак выбрала самае сонечнае, якраз насупраць дарогi. Хай усе глядзяць, якiя y яе кветкi. Глядзяць i зайздросцяць. Але замежныя кветкi анiяк не жадалi yзыходзiць. Верка зноy пачала турбавацца. Мо, цыбулiнкi дрэнныя? Мо, папсавалiся y дарозе? Мо, гэты зусiм не цюльпаны? Але yсе сумненнi аказалiся дарэмнымi. Цыбулiнкi хутка выпусцiлi першыя лiсточкi, а следам за iмi i стрэлкi. Якiх-небудзь яшчэ пару дзен i Верка yбачыць сваю мару y поyнай красе. Па некалькi раз на дню яна бегала да сваiх кветачак – палiвала, рыхлiла зямельку, вырывала пустазелле, накрывала ад ветру i туманоy. Новые кветкi так захапiлi яе, што яна нават забылася пра yсе астатнiя, запаланiyшыя амаль увесь гарод.

У нядзелю, прыбраyшыся y хаце, Верка зноy корпалася y градках.

– А што ты робiш? – пачуyся танюткi дзiцячы галасок. Верка азiрнулася. Ля плоту стаяла дзяyчынка гадоy трох-чатрырох. У вялiкiх гумавых ботах, чырвонай куртцы з чужога пляча i yзлахмачанай галавой.

Дзiце са здзiyленнем сачыла за Верцынай справай.
<< 1 2 3 4 5 6 ... 10 >>
На страницу:
2 из 10