Оценить:
 Рейтинг: 0

Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля

Год написания книги
2022
<< 1 2 3 4 5 6 7 ... 10 >>
На страницу:
3 из 10
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

– Прыгожыя y цябе кветкi, – не чакаючы адказу прадоyжыла дзяyчына. – А цябе як завуць?

– Верай.

– А мяне Лiзай.

– Чыя ж ты такая бойкая будзеш? – запытался Верка.

– Мамкiна.

– А мамка дзе?

– На рабоце.

– А татка твой дзе?

– А таткi няма, – нiколькi не саромеючысь адказала дзяyчынка.

– Дык ты адна гуляеш?

– Адна. Баба y магазiн пайшла, а я сюды.

– А бабу як зваць?

– Баба.

– А жывеш ты дзе?

– У горадзе.

– А што ты тут робiш?

– Мяне да бабы прывязлi. Яна y магазiн пайшла, а я сюды.

– Табе, пэyна дадому пара iсцi? Баба хвалявацца будзе.

– Не, не будзе! А гэта y цябе што? – Лiзка ткнула пальчыкам на прыкрытыя ад ветру цюльпаны.

– Кветкi.

– А нашто ты iх закрыла?

– Каб ноччу не замерзлi, – Верка зняла мяшок.

– Хiба iм холадна бывае? – yсмiхнулася дзеyчына.

– Бывае.

– А як яны называюцца?

– Цюльпаны.

– А чаму яны не цвiтуць?

– Рана яшчэ. Праз пару дзен зацвiтуць. Вось тады i прыходзь на iх паглядзець.

– Прыду, – матнула галавой дзяyчынка.

– Лiзка, чорт цябе бяры! – пачуyся аднекуль крык. – Я yсю веску абегала, а ты вось дзе!

– Здароy, Iванаyна, – Верка прывiталася з падляцеyшай да плоту кабецiнай.

– Здарованькi! – баба хапалася за сэрца.

– Твая? – Верка кiyнула на дзеyчыну.

– Мая, – Iванаyна перавяла дух. – Дачка на сесiю паехала. Вучыцца значыцца, а гэту недарэчнасць мне падкiнула. Не дзiценак, а чорт! Пасядзi, кажу адна y хаце, пакуль у магазiн збегаю. Дык не! Я за дзверы i яна следам. А каб сышла куды? Што б я рабiла? Дзе б я яе шукала?

– Шустрая яна y цябе, – заyважыла Верка.

– Шустрэй не прыдумаеш, – Iванаyна падпiхнула yнучку i патопала дадому.

Верка нейкi час глядзела, як старая i малая кавыляюць па дарозе. Старая мацюкаючыся, а малая штосьцi весела рассказваючы.

Паглядзела, неяк сумна уздыхнула i зноy прынялася корпацца са сваiмi кветкамi.

Выхадны скончыyся. Назаyтра, накiроyваючыся на работу, Верка не прамiнула пагледзець на свае цюльпаны. Кветкi пачалi распускацца. На самой справе яны аказалiсь яшчэ прыгажэйшымi, чым на фатаграфii. Цемна-чырвоныя, амаль чорныя пялесткi з белымi пражыкамi i махровымi краямi. Два з iх ужо поyнасцю распусцiлiся, а трэццi быy ужо нагатове раскрыць свой венчык насустрач сонейку.

– Гэта ж якi трэба мець розум, каб такое вывесцi! – Верка не магла налюбавацца кветкамi. – Усе. На наступны год выпiшу яшчэ. Чорт iх бяры грошы! На такое хараство нiякiх грошай не шкада.

Верка паправiла yтыканыя y зямлю колышкi, кiнула развiтальны позiрк на цюльпаны i няспешна пайшла па пыльнай дарозе y напрамку бiблiятэкi.

Дзесцi пад абед у дзвярах бiблiятэкi з'явiлася Лiзка.

– Так ты тут працуеш? – не прывiтаючыся запытала дзеyчына.

– Тут, – кiyнула галавой Верка.

– А ты разумная, – дзяyчына абвяла позiркам палiцы з кнiгамi.

– З чаго ты узяла?

– Столькi кнiжак! I ты iх усе прачытала?

– Не, не yсе.

– А я чытаць яшчэ не yмею, – больш з гонарам, чым з жалем прагаварыла малая.

– Навучышся, – запакоiла яе Верка.
<< 1 2 3 4 5 6 7 ... 10 >>
На страницу:
3 из 10