Оценить:
 Рейтинг: 0

Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля

Год написания книги
2022
<< 1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 >>
На страницу:
7 из 10
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Нейкая машына абагнала яе i спынiлася побач.

– Падвезцi? – з вакенца высунуyся чырвоны, y колер машыны, твар Івончыка.

– Ды, не! – адмахнулася старая. – Сама датупаю. Тут недалека.

– Ну, як пажадаеш, – Івончык не стаy навязвацца. Машына yзраyла i знiкла за паваротам.

– У такое пекла толькi на машыне i ездзiць! – незадаволена заyважыла Дуся i прадоyжыла свой шлях.

Яшчэ поyгадзiны i яна нарэшце завярнула y свой двор.

– Вось i датупала, – старая паставiла торбачку з харчамi на ганак, зняможана апусцiлася на лавачку.

З кожным годам шлях ад дому да магазiну для яе станавiyся yсе даyжэй i даyжэй. Суседзi кiдалiся з дапамогай, але старая аднекiвалася:

– Не магу я y хаце днямi сядзець! Хоць у магазiн схаджу. З людзямi пагутару, навiны пачую. Цяжка, але што зробiш? Хоць такая забава.

Нiкуды, акрамя як у магазiн Дуся больш не хадзiла. Большую частку яна сядзела y хаце, паглядая на навакольны свет параз вакенца. Тэлевiзар у Дусi быy, але там згарэла нейкая лямпа. Валерка, Дусiн сын, некалькi разоy вазiy яго y рамонт, ды там кожны раз казалi, что такiх лямп ужо даyно няма. Трэба купляць новы тэлевiзар. Ды дзе yзяць на яго грошы? Ды i бачыла Дуся дрэнна. Ды i глядзець асаблiва нечага. Вось i бавiла старая час назiраннем за тым, што тварылася за вакном.

А сонца палiла няшчадна. На небе нi хмаркi, нi воблачка, нi намека на тое, што гарачыня спадзе.

– Згарыць усе, – разважала Дуся. – Мне што, а y людзей гароды! Калi дажду не будзе, згарыць бульба. А як жа без яе? Без яе нiяк. У нас усе так – то залье, то засушыць. Анiякага парадку не стала. Балоты асушылi, перапахалi, лясы павыкарчавалi. Вось прырода i мсцiць. Мне што? Я свае аджыла. А вось людзям як далей жыць? Вунь, што на свеце робiцца! У нас пекла, а y Афрыцы снег. Калi такое было, каб у чэрвенi чарнiцы збiралi?

Дуся сумна yздыхнула, дастала з торбачкi мяшэчак.

– Светка зараза – ламачча наклала! – абурылася старая, даставая з мяшэчка пячэнне. – А што ей? Ей абы прадаць. Не дагледзеш, накладзе абы-чаго. Вось калi Нiнка працавала, дык тая i пакажа, i параiць, што браць, а што не. А гэтая… Думае, калi старая, то i абмануць можна. Старая… Памiраць трэба. Толькi штосьцi божачка пра мяне забыyся. Не жадае мяне да сябе прыбраць. Маладыя вунь памiраюць, а я жыву. Пераблыталася yсе. Дзецi нараджацца не хочуць, старыя памiраць.

Дуся задумлiва паглядзела на неба.

– Хаця y такую спеку памiраць дрэнна. І yзiмку дрэнна. Вось па восенi, калi будзе суха, можна. Ды i кветак у восенi шмат. Хаця, якiя мне там кветкi? Вяночак просценькi i досыць. Трэба Валерцы пра дамавiну напомнiць, а тое зрабiць забудзецца. А пакупны не хачу. Маркаyну хавалi y пакупным. Дык i вузкi, i доyгi. А я хачу, каб па мне быy. Ды яшчэ пару бутэлек гарэлкi прыкупiць трэба, а то на памiн не хопiць. Куды-куды, а на памiн усе прыцягнуцца…

Дуся смакавала пячэнне.

– Не дагледзела, вось i паклала Светка ламанага. Вось i жыцце y мяне такое ж ламанае i няyдалае, як гэта пячэнне. Дзяцей выгадавала… Унукi выраслi… Нiкому не патрэбна стала… Саме сабой не патрэбна… Цяжка… Ды яшчэ y такое пекла. Дыхаць нечым… Сэрца шчэмiць…

Дуся падхапiла торбачку, паднялася з лаyкi, кiнула тужлiвы позiрк на неба i накiравалася y хату.

А на небе дзесьцi ля гарызонту расплылася танюсенькая шызая палоска. Яна павольна, быццам збiраючыся з сiламi, разлiвалася па небасхiлу, даруя надзею на доyгачаканы дождж. Але дажду не было.

Яшчэ два тыднi людзi, жывелы, раслiны пакутвалi ад спекi.

Яшчэ два тыднi млелi, задыхалiся, прэлi.

А потым зарадзiлi дажджы.

Ажно да самой восенi.

Чарнiчная лiхаманка

У тое лета казалi – дзе чарнiчнiк, там i чарнiцы. Па вясне мяркавалi, што селета ягад не будзе, ды памылiлiся. Чарнiц было столькi, што аж цямнела y вачах.

Знойдзеш лапiну, сагнешся, пачнеш шоргаць буйныя, зпешчаныя лiпеньскiм сонейкам ягады, кiнеш позiрк у бок, а y дзвюх шагах побач ягады яшчэ буйнейшыя, яшчэ прыгажэйшыя. Кiдаешся туды. Шорг, шорг… А вунь на пагорку зусiм лiсця з-за ягад не бачна. Ты туды. А там у ямiне пад ялiнай iх яшчэ больш…

Так i скокаеш па лесе, шукаючы, дзе ягады паболей, ды папрыгажэй.

Гадзiны з дзве пабегаеш, потым плюнеш, сядзеш на адным месцы i нетаропка набярэш свой посуд, лаячы сябе за тое, што дарма страцiy час, бегаючы па балоце.

Сонца яшчэ не перакулiцца за поyдзень, а ты yжо цягнешся дадому з поyнымi ведрамi. Хаця, якое там дадому! У тое лета зрэдку хто даносiy лясны скарб да хаты. Па большай частцы накiроyвалiся адразу да Вуcцiнавiча. Той абсталяваy стары сарайчык пад прыемны пункт, дзе i прымаy ягады – чарнiцы, бруснiцы, журавiны. І сыпалiсь y пластыкавыя скрынкi ягады, перамешаныя з лiсцем i сасновымi хваiнкамi, абагрэтыя сонейкам i чалавечымi рукамi. І нiхто не шкадаваy сваiх намаганняy. Было чаго! Яшчэ назбiраем. Ды i навошта сабе столькi? Яшчэ з мiнулага лета y падвалах стаяць некранутыя слоiкi з варэннем, кампотамi. Чарнiцы ж не вiшнi, не клубнiцы. Ахвотчыкаy на iх мала.

Вось i неслi ягады адразу на нарыхтоyчыя пункты. Грошы напачатку там давалi невялiкiя, але ж лiшняя капейка y гаспадарцы не перашкода. Ды i чымсцi трэба было заняць рукi, пакуль на гародах раслi, зелянелi, налiвалiся, чакалi свайго часу бульба, морква, буракi.

Вось i цягнулася да лесу з ранку да вечара чарада нарыхтоyшчыкаy. Хто паасобку, хто напару, а хто i yсей сям’ей.

Ішлi y лес – глядзелi, колькi сення Вусцiнавiч нацарапаy на прылепленай да сцяны сарайчыка паперыне. Кумекалi – здаваць сення, цi пачакаць да заyтрага. Мо, заyтра больш даcць. Але ж, вяртаючы з лесу, вырашалi не чакаць магчымага павышэння кошту. За ноч ягады могуць i сапсавацца. Хто iх потым прыме? Вусцiнавiч i гэтак вечна прычэпiцца – то ягады пабiтыя, то смецця шмат. Сам бы лерей y лес схадзiy, чым носам круцiць.

Цетка Мар’я, як i yсе вяскоyцы, бавiла час у лесе. Брала пяцiлiтровае вядзерка, насыпку i калi толькi завiднеецца, тупала y лес. Цяжкавата, зразумела, y ейныя гады, ды хоць рукi i галава пры справе. А тут яшчэ i пляменнiкi наведалiся – Кастусь з жонкай Вольгай i двумя дачкамi – Машкай i Ангелiнай. Як тут не пабалаваць сваякоy свежымi чарнiцамi. Бадай у горадзе iх цяпер i няма. Толькi цетчыных прысмак пляменнiкi i yнучкi есцi не сталi. Як пачулi пра тое, што людзi на ягадах грошы зарабляюць, кiнулiся y лес. Ну i цетка з iмi.

Тупала следам, намагаючыся не адстаць ад моладзi, бухцела сабе пад нос:

– Ну i назвалi дзеyчыну! Ангелiна. Хiба iншых iмен не было? І не выгаварыш. І каму такое y галаву стукнула?

Кастусь толькi сумна уздыхаy. Агелiнай дачку назвала цешча. Гэта ей цюкнула абраць такое неблагагучнае iмя. Спрачалiся, крыyдзiлiся. Але ж так i пакiнулi. Праyда, Ангелiнай дачку нi Кастусь, нi Вольга не звалi. Звярталiсь усе больш да яе проста – малая.

Мар’я, iдучы y лес заyседы брала з сабой кавалачак хлеба альбо пару цукерак.

– Лесавiчку, – жартавала яна. – Гасцiнцы. Хай дапаможа нам ягадак назбiраць.

Малыя толькi пасмейвалiся.

– Тут сам не паварушышся, – дзiвiyся цетчыным звычкам Кастусь, – нiхто не дапаможа. Нiякi лесавiк.

– Так то яно так, – пагаджалася старая. – Але ж хто яго ведае…

I, пакiнуyшы на пяньку прысмакi, Мар’я прыймалась за справу. Пляменнiкi таксама намагалiсь не адстаць ад цеткi. Разбрыдалiсь па yсяму балоту. Шукалi мясцiны, дзе ягад паболей. Дзе яны буйнейшыя i спялейшыя. Гукалi адзiн аднаго, каб не згубiцца. I зноy кiдалiся y пошукi больш ураджайных лапiн.

Вольга yвесь час трывалася ля Мар’i. Баялася заблытацца y невядомым месце, ды i цетчыны рассказы ей былi значна цiкавейшыя, чым мужыкова мармытанне, цi стогны дачок, калi пойдзем дадому.

– А куды гэта Кастусь з малымi падзеyся? – Мар’я прадбачлiва азiралася па баках. – Не заблудзiлi б.

– Не заблудзяцца, – супакойвала цетку Вольга. – Не y першы раз у лесе.

– Не y першы, – пагаджалася старая. – Але можа так закруцiць, што i не зразумееш, як згубiшся. Вунь, на мiнулым тыднi, Івончык з жонкай у лесе заблудзiлi. Ажно y Сiрацiнках выйшлi. Кастусь! Ты дзе?

– Тута! – адгукалася рэхам па бару.

– Ідзi да нас! Тут ягад мора!

– Ды i тут поyна! – неслася y адказ.
<< 1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 >>
На страницу:
7 из 10