Оценить:
 Рейтинг: 0

Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля

Год написания книги
2022
<< 1 ... 4 5 6 7 8 9 10 >>
На страницу:
8 из 10
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Мар’я выцiрала твар канцом хусткi, схiлялася долу i зноyку пачынала збiраць спелыя чарнiцы.

Сонца няспешна кацiлася па небу. Станавiлася горача. Посуд yжо поyны, але Мар’я не спяшалася. Яна любiла, каб назбiрана было з гарой. Пляменнiкi цярплiва чакалi пакуль цетка выпрамiцца, знiме хустку. Значыцца можна iсцi дадому. Потым чакалi пакуль дзеyкi дабяруць свой посуд. Мар’я, паставiyшы свае вядзерка на вiднае месца, бегала вакол i падсыпала yнучкам па жменьцы. Кастусь бухцеy:

– Самi хай збiраюць! Не малыя yжо!

Вось i y дзевак пацiху гарушкi выраслi. Можна i дадому вяртацца.

– Дзякуй богу! Дзякуй лесу! – Мар’я падхапiла вядро з адборнымi, нiбы на малюнку, ягадамi i няспешна патупала па пыльнай дарозе y напрамку весцы. Пляменнiкi i малыя накiравалiся за ей следам.

Iшлi моyчкi. Нагаварылiся, пакуль збiралi ягады. Машка з Ангелiнай пабеглi наперад. Вольга iшла побач з цеткай, адмахiваючы ад камароy галiнкай. Кастусь цягнуyся апошнi, паабапал дарогi выглядваючы грыбы.

– Падзiвiцесь, – Мар’я спынiлася ля вялiзнай лужыны пасярод дарогi. – Цуд прыроды. Дажду бадай два тыднi не было, а лужына не высахла.

Абыйсцi лужыну можна было толькi з аднаго боку, дзе памiж ей i густым зараснiкам малiны сотняй ног была пратоптана вузенькая сцяжынка. Машка з Ангелiнай шпарка праскачылi мiма лужыны, быццам i не сцяжынка тут была, а шырокая дарога. Вольга таксама без уселякiх перашкод пераадолела перашкоду. А вось Мар’я замроiлася, не yтрымалася на нагах, падслiзгнулася i з’ехаyшы са сцяжынкi y лужыну, залямантавала:

– Ягады! Ягады ратуйце!

Кастусь кiнуyся да цеткi, лоyка падхапiy каштоyную ношу. Толькi некалькi ягад рассыпалася па зямлi чорнымi пацеркамi.

– Вось i памылася! – абуралася на сваю нязграбнасць цетка, вылезаючы з лужыны. – I лазню тапiць не трэба.

Машка з Ангелiнай цiха пасмейвалiся.

– Чаго рагочыце? – Мар’я абтрасла спаднiцу. – Дажывеце да маiх гадоy, мо не так летаць будзеце.

Пайшлi далей. Праз поyгадзiны yжо грукалi да Вусцiнавiча.

– Гэй! Есць хто дома? Ягады прымайце!

Вусцiнавiч павольна вылез са сваей схованкi.

– Ну чаго дзверы ламаеце? Пачакаць не можыце? Іш ты! Колькi вас тут! Усiм кагалам у лес вырашылi? Няйначай увесь лес вынеслi.

– А што? – Мар’я прысела на лавачку ля сарайчыка. – Чаго y хаце дарма сядзець, калi жывыя грошы y рукi лезуць.

– Вам паасобку лiчыць, – Вусцiнавiч адчынiy сваю гаспадарку, – альбо разам?

– Разам, – адказаy Кастусь.

Машка з Ангелiнай незадаволена засапелi. Яны yвесь шлях прыкiдвалi куды патрацяць свае грошы. Але з бацькай спрачацца не сталi.

Ссыпалi ягады y дзве скрынi. Вусцiнавiч паставiy скрынi на вагi, пасунуy туды-сюды гiркi, дастаy з кiшэнi калькулятар, пачаy падлiчваць. Памылiyся. Пералiчыy. Зноy памылiyся. Зноy пачаy пералiчваць.

– Сорак дзве пяцьсот, – не вытрывала малая.

– Правiльна, – Вусцiнавiч здiyлена пагледзеy на калькулятар, потым на дзеyчыну, потым зноy на калькулятар.

– Ты глядзi! – войкнула Мар’я. – У цябе, Вусцiнавiч, две вышэйшых адукацыi, а y малой нi воднага, а як хутка падлiчыла. Не тое што твая тэхнiка!

Вусцiнавiч прамаyчаy. Працягнуy грошы i знiк са скрынямi недзе y цемры сарайчыка.

Мар’я i кампанiя накiравалiся далей.

Машка з Ангелiнай зноyку пасмейвалiся. На гэты раз з Вусцiнавiча.

– Прыемшчык знайшоyся! – здзiyлялася малая. – Два iнстытута скончыy, а з калькулятарам падлiчыць не можа.

– І шкарпэткi дзiравыя, – дадавала Машка. – Хiба зашыць некалi?

– Мо i некалi, – уключалась у размову Мар’я. – Увесь дзень ягады прымае.

– Мог бы i новыя купiць, – раiла Ангелiна.

– У яго на новыя грошай няма, – жартаваy Кастусь. – Каб былi, дык ягады не прымаy.

– Вось нарэшце i датупалi, – Мар’я з палегкай уздыхнула. – І цi думала я, што дажыву да такога часу? Тры пакаленнi y лес адразу ходзяць. І калi такое бывала?

– А што гэта вы з пустым посудам вярнулiся? – па-за плотам з’явiлася галава суседа Мiколы. – Дзе ж вашы ягады?

– У лесе засталiся, – y тон суседу адказала цетка.

– У лесе! – недаверлiва хмыкнуy Мiкола. – Ведаем мы гэты лес! Няйначай да Вусцiнавiча адразу панеслi. А вось Людка больш за ягады дае.

– Да Людкi яшчэ поyвескi топаць, – адмахнулася Мар’я. – I грошы y яе не заyседы бываюць. А тут ля самога лесу. Поyны сервiс.

– Ваша справа, – Мiколава галава знiкла за плотам.

Скiнулi боты, пераапранулiся. Мар’я з Вольгай занялiся абедам. Кастусь, каб забавiць час, сеy у цяньку разблытваць маток лескi, знойдзенай па дарозе. Машка з Ангелiнай, пакуль старыя былi пры справе, збеглi на сяло.

Назаyтра зноy усей кампанiяй падалiся y лес.

Праходзячы мiма Вусцiнавiчай хаты, Кастусь кiнуy позiрк на сарайчык. Паперкi на iм не было.

– Няyжо прымаць перастаy? – спалохана прамармытала Мар’я.

– Пэyна нулi прыпiсвае, – yсмiхнуyся Кастусь.

– Мо i так.

Кiнулiся на yчарашнее месца, але да iх хтось тут ужо папоyзаy. І хаця на кусцiках там-сям вiднелiся буйныя ягады, збiраць iх па адной не было нiякай ахвоты. Кiнулiся y другое месца – i там таксама абзбiрана.

– Людзi не спяць, – заклапочана пакачала галавой цетка. – Павыбралi yсе.

– Нiчога, – не трацiy надзеi Кастусь. – Наша нам застанецца.

Прайшлi крыху далей. Але i там ягад было не шмат.

– Дурны дзень! – войкала Мар’я. – Посуду набралi, а ягад няма. Вольга, што ты там поyзаеш? Пайшлi адсюль! Няма тут ягад!
<< 1 ... 4 5 6 7 8 9 10 >>
На страницу:
8 из 10