– Прывiтанне, баяyся yжо, што не прыйдзеш.
– Прывiтанне. Крыху прыпазнiлася, прабач.
Калi яны yвайшлi y залу, месцы былi безнадзейна занятыя. Ім удалося вызвалiць толькi адно крэсла на дваiх.
– Даруй, не ведаy, што гэтак будзе, можа, сядзь да мяне? – разгублена i вiнавата прапанаваy хлопец.
– Нiчога не застаецца, – усмiхнулася Бажэна.
Ён адчуваy яе, лёгкую, духмяную, так блiзка. Бачыy, як ёй няёмка, як наструнена яна замерла y яго на руках – яны ж амаль што незнаёмыя. Аднак потым, калi дзеянне паглынула абаiх, напружанне знiкла само па сабе. I калi пачало yрачыста yзнiмацца бел-чырвона-белае палотнiшча, дзяyчына годна yстала. Гледзячы на яе, людзi сталi падымацца са сваiх месцаy адзiн за адным – шчыльна, з гонарам.
…Яны iшлi па вулiцы.
– Дзякуй табе. За тое, што запрасiy мяне… Ведаеш, у мяне крыху iншае атачэнне, з iншымi iнтарэсамi… А тут – бы глыток паветра. Вось паступiла. Скончу – буду прадстаyляць краiну на мiжнародным узроyнi. А што я пра яе ведаю? Дранiкi-бульбянiкi, сiнявокая Беларусь з зубрамi. Дык гэта i без мяне yжо ведаюць. Я думаю, трэба самой спасцiгнуць, каб усё асаблiвае, адметнае, толькi ёй уласцiвае да iншых данесцi. А iнакш навошта мая праца?
– А ты не спрабавала y конкурсах мадэляy удзельнiчаць? Думаю, ты была б па-за канкурэнцыяй.
– Дзякуй. Не хачу на yсеагульны агляд выстаyляцца, бы тавар на кiрмашы. Ненавiджу гэтыя сальныя мужчынскiя позiркi, нiбы слiзкай ад iх робiшся. Не хачу быць манекенкай – я пакуль жывая. Мне i матуля кажа, што трэба працу для розуму i для душы мець. Маладосць пройдзе, а што за душой застанецца?
– Слава, вядомасць, прыгажосцю yсе любавацца павiнны. Яна, як вядома, уратуе свет.
– Мне здаецца, Дастаеyскi iншае меy на yвазе. Такая прыгажосць толькi разбэсцiць здольная.
– А я… ненавiджу сваю мацi.
Бажэна з жахам адхiснулася.
– Колькi памятаю – адныя папрокi… Нiколi не забудуся, як у дзяцiнстве прынёс дахаты бяздомнае шчаня. Адразу нiбыта прыняла, у надзеi, што мне гэта хутка абрыдне i я на yсё пагаджуся. Малое, вядома ж, рабiла паyсюль лужыны ды кучы, i я не спраyляyся прыбiраць. Аднойчы я нешта майстраваy, захапiyся. Мацi мыла падлогу. I трэба было небараку нарабiць на чыстае. Мацi выцерла i, нi слова не кажучы, прыйшла ды адлупцавала мяне гэтай жа бруднай анучаю, а сабаку выпхнула за дзверы. Ён няyцямна скуголiy i драпаy кiпцiкамi дзверы, просячыся назад. Ад болю i крыyды я не вытрываy, схапiy куртку ды збег на вакзал разам са шчанём. Вярнулi мяне мiлiцыянты – мацi yвесь горад на вушы паставiла. Шчаня жыло y агульным калiдорчыку, усе яго падкормлiвалi i любiлi. А неяк я вяртаyся са школы, а мне насустрач бяжыць хлопчык з суседняга двара. «Малога забралi. Сабакаловы. Што мы нi прасiлi, нi плакалi – не аддалi», – выгукнуy мне ён. Я yсё зразумеy. Мы з хлопцамi знайшлi тую станцыю, для сабак. У падпiтага дзядзькi я запытаyся: «Гэта тут вы сабак на мыла трымаеце?» – «Выключна на губную памаду, – проста y твар зарагатаy мне ён. – Ідзiце адсюль, смаркачы. Спачатку выкiдаюць, а потым расшукваюць. Шмат вас тут такiх сноyдае, пайшлi прэч». Мы з ровам пабеглi. Я думаy, каб я быy вялiкi i дужы, вось так бы даy гэтаму п’янюгу, каб не падняyся, а я yсё лупцаваy i лупцаваy бы яго. Я доyга хварэy. Не падала тэмпература, я трызнiy. Мне yсюль падаваyся гэты страшны дзядзька, якi забiвае майго Малога. Я выкiнуy у сметнiцу yсё мыла i матчыну памаду. Нi з кiм не размаyляy. Затое мацi была хоць да скулы прыкладай – усё што пажадаю… I з таго часу неяк замкнуyся, быy сам па сабе. Нiколi не мог з ёй нiчым падзялiцца… Пакацiла цяпер у Італiю – падчапiла нейкага карча. Тэлефануе мне зрэдку. Прабач, нагрузiy цябе. Даруй…
– Даруй ёй, усе мы памыляемся. Невядома, якiмi мы бацькамi будзем. Хаця, напэyна… дараваць можна толькi розумам.
Калi Бажэна адчыняла дзверы y калiдорчыку, з кватэры насупраць выйшла суседка – бабулька з аблезлым пудзелем.
– Вой, глядзi, дзеyка, прынясеш у прыпале, ад гэткiх гадочкаy па цемры сноyдацца.
Бажэна нiчога не адказала, а пра сябе yзлавалася: «Ну чаму yсiм да мяне справа ёсць, нiбы я адна на гэты пад’езд, дом ды на yвесь свет? Ад такiх гадочкаy… Некаторыя yжо y шлюбе i дзяцей маюць. I нiчога. Усё нармалёва».
– Бажэна, дачушка, ты yжо каторы дзень так познiшся… – сустрэла на парозе мацi.
– Што вы yсе так непакоiцеся за мяне?
– Проста бачу, што гэта не звычайныя шпацыры для цябе. Хто ён?
– Рэдактар i пiсьменнiк.
– Даволi гучна.
– Мамачка, ён такi цiкавы, прыгожы. Калi мы iдзем па вулiцы, усе на нас заглядаюцца.
– Зразумела, ты закахалася. Толькi…
– Ведаю-ведаю, «толькi памятай, што табе яшчэ yнiверсiтэт скончыць трэба. Дзяyчына без годнасцi i прафесii – хатняя клуня, цалкам залежная ад мужчыны».
– I нiчога смешнага. Першы год вучобы самы напружаны, пакуль асвойтаешся. А мужчынам нашмат старэйшым сама ведаеш, што трэба. Глядзi, каб у яго яшчэ сям’i не аказалася. А то мо з жонкай палаяyся…
– Ну хопiць жа, хопiць! – закрычала Бажэна. – Чаму табе yсё прызямлiць трэба?! Я не маленькая yжо!
– Я yжо вопыт сякi-такi маю. А ты yся y аблоках… Тым больш пiсьменнiк. Нiхто яшчэ за iмi шчаслiвы не быy!
Бажэна пабегла y свой пакой, зачынiлася. Падкурчыyшы ногi, зашылася y кут канапы i зацiснула далонямi вушы.
– Яшчэ нiчога няясна, а yжо yвесь свет супраць нас. Нiбы чужое шчасце яму вочы коле. А я кахаю яго. I yсё тут. Так i павiнна быць – адразу i назаyсёды. Нiбы iскра мiж намi. «Глядзi, каб цябе любiлi», – вучыць мацi. А як жа я? Мяне нiхто не пытаецца? Мае пачуццi y разлiк не прымаюцца? Я хачу кахаць i аддаваць гэтае каханне любаму.
25-ты кадр
Вiнусь палiy i запiваy цыгарэту кавай.
– Такая чыстая. Чыстая ды наiyная. Спасцiгнуць неспасцiгальнае. Жыцця не хопiць. I yсё-ткi яна яшчэ дзяyчынка. Гэтая рысачка на шыйцы, пульхныя падушачкi пальчыкаy. Хаця такая прыгожая – жанiхоy, вiдаць, хоць адбаyляй. I сяброyкi засмяюць: у такiм узросце па цяперашнiм часе – не цалавана – не мiлавана. Не можа быць. Аднак гэты пах. Малачком. Кажуць жа, малако на вуснах не абсохла… Што, калi так? Цi маю права парушыць гэтую чысцiню? Аднак знойдзецца ж нехта, хто не задумаецца. Чаму y такiм разе не я?.. I чаму я? За што мне гэткае? У мяне iншы шлях. Праyду казаy Анцiк. Пойдуць дзецi. А я y ванне пiсаць буду? Дый што я магу ёй даць? Адныя ейныя yборы колькi каштуюць! Вiдаць, бацькi yжо настройваюць яе супраць. Мы y адказе за тых, каго прыручылi. А я не хачу нiкога прыручаць! Кожны сам за сябе адказвае. На тое ён чалавек. Якая ж яна прыгожая. Трэба хоць фотаздымкаy нарабiць. Але ж на яе так усе хлопцы пазiраюць, быццам мяне побач i няма. Я побач – i я – пустое месца. Я!!! Яна яшчэ не ведае сваёй моцы. А хто-небудзь падкажа. I што тады? Бывай, Вiна! Раздушаць цябе танюткiм абцасiкам. Столькi гадоy будаваць уласную самастойнасць. Ды не гатовы я! Урэшце творчаму чалавеку змена yражанняy патрэбная, пачуццёвы вопыт, падпiтка эмоцыям… Не магу я сябе звязаць! Не мая яна. 3 iншага кола…
– Ён той, каго я чакала. Дык чаму я не магу падараваць яму yсю сябе? Я адчуваю непазбежнасць гэтага. Быццам нейкая невядомая сiла – добрая цi не, не ведаю, – штурхае мяне да яго. Бы засмоктвае y гэтую вiхуру. А можа, для яго гэта нiчога не значыць?..
эпiзод 9
– Запрасiць яе дахаты? Ёй жа няма васямнаццацi. Не звязвайся, Вiна. Запрасiць. Чым я яе здзiyлю? Чым частаваць? Яна, вiдаць, усе вытанчаныя стравы каштавала.
– А сапраyдную беларускую мачанку з блiнамi? – аблiзваючыся, муркнуy кот. – На булёне, са скабачкамi ды каyбасой пальцам пханай, ды засквараную з цыбулькай, ды падкалочаную – духмяная, пыхкае-булькоча, паважная. А блiнцы пухкiя, таyстыя, на кiслым малацэ ды яйках – папiскваюць на патэльнi. Смаката! – гучна пракаyтнуy слiнку кот.
– Ды ну цябе, сiрэна знайшлася. Дзяyчынка мадэльнай знешнасцi пабаiцца псаваць фiгуру… Дый хто гэта yсё прыгатуе? Маё кулiнарнае майстэрства абмяжоyваецца смажаннем катлетаy з крамы, – сумна yсмiхнуyся Вiнусь.
– Што ж з табой зробiш? Давядзецца дапамагчы. Клiч сваю пасiю палуднаваць. А я складу для цябе спiс прадуктаy.
– ???
– Што глядзiш? Мае магчымасцi таксама не бязмежныя!
– Але ж я не yмею выбiраць мяса. Дый, можа, гэта yсё, так бы мовiць, недалiкатна для дзяyчыны…
– Та-а-ак. Беларускае, значыць, для нас ужо, бачыце, недалiкатна? Запанелi! Тады назавi па-кiтайску.
– Як гэта?
– Мсяо-о! – зарагатаy кот. – А для мяне купi, калi ласка, кефiр-р-ру. Вельмi yжо смачны быy раней, памятаю.
У кухарскiм высокiм белым каптуры i халаце кот быy сапраyдным майстрам, на сваiм месцы. Рыбiна дапамагала y якасцi кухарчука. Ужо хутка yсё сквiрчэла, пiшчэла, папыхквала, ад водараy проста немагчыма было стрымлiваць неyтаймоyны апетыт. Кот, з замурзанымi кефiрам вусамi ды носам, прыцмокваючы, казаy:
– Што за кефiр? Напiсана «Любiцельскi». Хутчэй «Дылетанцкi». Не такi yжо смак, як колiсь… А цi не баiшся, Вiнсэнты, маiх прысмакаy?
Вы ознакомились с фрагментом книги.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера: