Оценить:
 Рейтинг: 0

Уладар рыбаў

Год написания книги
2016
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 >>
На страницу:
5 из 8
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

– А мы й жывем тутака блiзка, – падхапiy Анцiк. – Чаго вам па цемры блындаць, згвалцiць яшчэ хто. Хадзем з намi.

– А вы не згвалцiце? – хмыкнула Таня.

– А мы yсё палюбоyна вырашым, – падмiргнуy Анцiк.

– Дапраyды, пайшлi, Танюха, – заблiшчэлi вочкi y Аглаi. – Думаю, яны нас не скрыyдзяць, – выходзячы з крамы працягвала яна.

– Пакрыyдзiш такую. Грэнадзёр у спаднiцы, – шапнуy Анцiк на вуха Вiнусю, кiваючы на Таню. Абодва засмяялiся.

Расчынiлiся дзверы лiфта. Уся кампанiя y абдымку вывалiла на пляцоyку. Каля кватэры Вiнуся на прыступках сядзела… Кiця.

– Што ты тут робiш? – памкнуyся да яе Вiнусь.

– Я думала… я хацела… Ды нiчога!!! – выкрыкнула яна i пабегла yнiз па лесвiцы.

– Стой, шалёная! – рынуyся за ёю Анцiк.

– Сяброyка? – запыталася Аглая.

– Ды так, знаёмая, – запнуyся Вiнусь.

– Не дагнаy, у тралейбус ускочыла, – увалiyся y кватэру задыханы Анцiк. – Ну й лiха з ёй.

Час ляцеy незаyважна i весела. Дзяyчаты аказалiся надзвычай шчабятлiвымi. Адтаяла i суровая Таня. У нейкi момант позiркi Вiнуся i Анцiка сустрэлiся, i яны зразумелi адзiн аднаго. Анцiк з Таняй паехалi да яго. Аглая мякка абвiла Вiнуся за шыю…

…Яна спала на спiне, кароткiя павекi напалову прыкрывалi вочы. Ненатуральна-белыя валасы i бялкi з-пад напаyзаплюшчаных павек рабiлi яе падобнай да кiнутай дзiцем лялькi… Вiнусь палiy i прысёрбваy каву.

– Пры-крап-ры-крап-ры-крап… – назаляyся кран.

– Ды сцiхнi ты!!! Што вам усiм ад мяне трэба?! Га?! Жыву як жыву. Я нi да кога не лезу! Ад-ча-пi-це-ся-я!!! – крычаy Вiнусь некаму yяyнаму. – Пакiньце мяне y спакоi! Чуеце? – з усяго маху запусцiy конаyку y сцяну, плюхнуyся на табурэтку, ахапiyшы голаy рукамi.

эпiзод 5

Скончыyшы рэдагаваць дзiцячую казку, Вiнусь засеy за сваё. «Нясцерпна нудная, няyдзячная праца. Высмоктвае yсе сiлы. Яна ператварае цябе y гiганцкага чарвяка, што заглытвае кавалкi няyробленага тэксту, пераварвае-перапрацоyвае яго i выдае багатую yрадлiвую глебу – твой твор, падпiсаны iншым…»

– Ведаеш, Каа, як яны цябе называлi? Чарвяком, земляным чарвяком! – замяyкалi голасам Багiры з мульцiка пра Маyглi камп’ютарныя калонкi.

– Ну гэта yжо сапраyднае нахабства! – адштурхнуy ад сябе клавiятуру хлопец. – Такiх генiяльных вiрусаy не бывае, каб ведалi мае думкi. – Выходзь, тлустая пачвара! Да цябе звяртаюся, – Вiнусь з выклiкам паглядзеy на карцiну. – Не выйдзеш? Чорт з табой!

Раззлаваны хлопец пайшоy гатаваць каву.

– Зусiм ужо дах з’ехаy. Няма з кiм гаварыць, дык з намаляваным катом. Чорт ведае што такое.

– А такi й ведае.

Вiнусь, уваходзячы y пакой, ад неспадзеyкi выпусцiy з рук кубачак кавы i, не адчуyшы апёку, проста здранцвеy. Ён не мiргаючы yтаропiyся на… Амаль на yвесь стол, пасунуyшы манiтор, уссядаy ён. Агромнiсты, увесь у тлушчавых зморшчках чорна-сiва-паласаты… кот. Заднiх лапаy, на якiх ён сядзеy, не было вiдаць з-за тоyстага жывата, праз рэдкую шэрстку якога разавелася скура. Пухкi хвост звешваyся да крэсла. Кот задаволена yсмiхаyся. Уперадзе y кенгуратнi – прыладзе, у якiх мацi звычайна носяць дзетак, каб мець вольнымi рукi, акруглiyшы вялiзныя вочы i выпрастаyшы плаyнiкi, ляжала шэра-бэзавая рыбiна.

– Заходзь-заходзь, Вiнсэнты. Не бойся, я не глюк. Я гэткая ж аб’ектыyная рэальнасць, дадзеная нам у адчуваннях, як i ты, ме-еyжду протчым.

Сутаргава зглынуyшы, на ватных нагах, з тым жа немiргаючым позiркам i выставiyшы адну руку yперад, Вiнусь паволi, як не yмеючы хадзiць, пасунуyся да стала.

– Ну дакранiся, каб упэyнiцца. Што за людзi, нiгiлiсты yсе як адзiн. Толькi б памацаць, пакамечыць, на зуб узяць… Смялей, смялей. Дайце вы рады, так напалохацца.

– Гэ-гэ-тага не можа быць, – ледзьве прашаптаy збялелы хлопец.

– Ну яшчэ дадай: таму што не можа быць анiколi, – iранiзаваy кацяра. – Ды не тры ты вочы, я – сапраyдны, нават больш, чым ты думаеш. Сядай, кажу табе. Ты ж сам мяне запрасiy. Праyда, не дужа ветлiва. Ды мне yжо, шчыра кажучы, абрыдла з табою паманьвацца, занадта прадказальна ты рэагуеш на мае жарты. Даyно хацеy блiжэй пазнаёмiцца, ды yсё неяк нагоды не было – зашмат наведвальнiкаy у цябе.

Вiнусь збянтэжана разглядаy незвычайнага госця. Хiтрыя жоyтыя вочы i вялiзны чырвоны нос.

– Ага, яшчэ скажы, як у п’янiцы. Чыя б ужо карова рыкала… Я yжываю выключна высакародныя напоi, а не нейкiх там «буслоy». А нос такi – ад прыроды. Парода мая такая, асаблiвая. Nulla fides fronti – як кажуць, не давярай знешнасцi. Дарэчы, маю гонар, Апостраф.

– Вiнусь, – прамармытаy хлапец.

– Ведаю, ведаю. А яшчэ ён жа Вiнсэнт, ён жа Вiна, ён жа Вiначка i гэтак далей. А я проста Апостраф. А гэта – Палагея, – адрэкамендаваy кот рыбiну, тая нiчога не адказала. – Ну, прымай гасцей.

Заyважыyшы разгубленасць у вачах хлопца, кот мовiy:

– Ага, ты, пэyне, не ведаеш, чым нас частаваць, што ядуць каты такога палёту. Клопат, першы i апошнi раз прыходжу са сваiм. Ну, падсоyвай фатэль – не люблю табурэцiкаy, зэдлiкаy i рознай часовай мэблi. Фатэль – вялiзны, мяккi – на вякi, ён адпавядае майму светаадчуванню. Нясi келiхi, канечне, калi y цябе нешта маецца, апроч цудам ацалелых чарак.

Вiнусь пасунуyся за кубкамi на кухню. Ён па-вар’яцку yсмiхаyся i yжо цалкам прымаy гэтую дзiyную гульню ашалелай фантазii – можа, прынесены Аглаяй зёл даyся y знакi?

Кот, нягледзячы на свае памеры i таyшчыню, быy надзвычай рухавы i спрытны. 3 нiадкуль ён дастаy марцiнi, тут жа аформiy келiх цукровым абадком са скрыльком лiмона, сiнiм парасончыкам ды саломiнкай – для Вiнуся – выпрацоyвай эстэтычны густ. Пузатую запацелую пляшку тэкiлы, соль i зноy жа нарэзаны лiмон – для сябе. I прыгожую разетачку, у якой кiшэла цёмна-чырвонае змесцiва – матыль, – для рыбiны, а таксама пластыкавую бутэльку «Мiнскай-4».

– Упадабала, ведаеш, вашую ваду, не прызнае iншай – нясмачна ёй, бачыце.

Рыбiна выслiзнула з кенгуратнi i прымасцiлася на канапе побач з Вiнусем.

Кот павязаy ёй чырвоную сурвэтку такiм чынам, што закрыy рот. З адчуваннем зробленай справы запоyнiy сабой вялiзны стары дзедаy фатэль.

– Уф, запарышся тутака з вамi. Ну, запрашаю, калi ласка.

Вiнусь з насалодай пацягваy марцiнi. Кот з неверагодным спрытам паглынаy тэкiлу, лоyка арудуючы лапамi. Злiзваy з лапы соль i прафесiйным рухам адпраyляy у рот кружок лiмона, зацiснуты мiж указальным i сярэднiм пальцамi. I толькi рыбiна злосна круцiла вачыма i yзмахвала плаyнiкамi, спрабуючы выпрастацца з недарэчнай сурвэткi.

– Цябе, як фiлолага, вiдаць, цiкавiць, чаму Апостраф? – чмякаючы лiмонам, запытаyся кот. І, не чакаючы рэакцыi суразмоyцы, працягнуy: – Апостраф – гэта знакавая фiгура, не кожная нацыя можа iм пахвалiцца. Апостраф – надрадковы знак, не нейкая там коска на паслугах. Я заyсёды над – быy, ёсць i буду! Звысок аглядаць раyнюткае поле тэксту. Я – тая перашкода, што займае дух зычным i прымушае раскланьвацца галосныя! Я… Словам, за мяне, – бы жанглёр iмгненна паyтарыy свае дзеяннi з тэкiлай. – На yсё трэба майстэрства, – падмiргнуy кот, прачытаyшы захапленне сваiмi рухамi y вачах Вiнуся. Зноyку незаyважна дастаy аднекуль прыгожую разную люльку, лоyка набiy яе i пачаy раскурваць. Па пакоi паплыy водар тытуню.

– Пакаштуй! Тытунёк яшчэ дзедаyскi.

– Дык i люлька ягоная. Казаy мне, што калiсьцi сам Сталiн яе курыy. Дзе ты яе знайшоy? Я yжо абшукаyся – сямейная рэлiквiя yсё-ткi.

– А я замову ведаю.

– Як гэта?

– А так. Скажу толькi «чорт-чорт, пажартаваy ды аддай» – адразу любая рэч знаходзiцца, – смяяyся y вусы кот. – Пакаштуй-пакаштуй, гэта табе не шмаль розную палiць. Гэта мудрасцi надае. Бо дурноты y галаве i так заyсёды хапае. Так-так, здзiyляешся, што кот робiць неyласцiвыя яму рэчы? Felis sum et humani nihil a me alienum puto – я кот, i нiшто чалавечае мне не чужое, калi ты яшчэ не забыyся лацiну.

Тым часам канчаткова раззлаваная рыбiна абярнула са стала кiлiшак.

– Вой, прабач, Палагея, – кот паправiy ёй сурвэтку. – Частуйся.
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 >>
На страницу:
5 из 8