Уладар рыбаy
Людмiла Шчэрба
Вашай увазе прапаноyваецца yнiкальная з’ява – кiно на паперы – фiльмаслоy «УЛАДАР РЫБАЎ» Людмiлы Шчэрбы. Галоyны герой рамана – рэдкi экзэмпляр, якi атрымаyся y вынiку селекцыi булгакаyскага Майстра, псiхiчна неyраyнаважаных iндывiдаy Патрыка Зюскiнда i звычайнага беларускага пiсьменнiка. Ён вядзе бурнае сэксуальна-лiтаратурнае жыццё i дазваляе сабе нечуваную па yсiх часах раскошу – пiсаць раман. Гэтую завядзёнку парушае… загадкавая сустрэча з сiмпатычна-цынiчным персанажам.
Уладар рыбаy
фiльмаслоy
Людмiла Шчэрба
© Людмiла Шчэрба, 2016
© Мiхаiл Яварэц, дизайн обложки, 2016
Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero
Вiнсэнт СУМІЦКІ
I зробiцца белае чорным.
I зробiцца чорнае белым
Праз чырвонае
Лiсты Фiлона Кмiты-Чарнабыльскага
цiтры
«Няyдзячная праца… Фiзiчна адчуваю, як ува мне згарае энергiя. Здаецца, пабег бы куды з цеснага кабiнета, столькi спраy перарабiy бы… Аж не… Трэба сядзець, думаць, пiсаць. I адчуваць, як згарае энергiя. Як яна свярбiць у кожнай клетачцы, жылачцы, шукаючы выйсця, iмкнецца працiснуцца, выйсцi, выплюхнуцца, выбухнуць!.. Ды, не знайшоyшы прасветлiны, вяртаецца па коле назад. У лiпучую, сонную багну выседжвання думак. Ну чаму iншым даецца yсё так лёгка, нiбы мiжволi? Чаму яму, такому разумнаму, такому таленавiтаму, нават выбiтнаму, трэба так усё выпакутаваць? Так скрупулёзна падбiраць iдэi, меркаваннi, думкi, быццам каштоyныя белыя зернеткi вылушчваць з закарэлага чорнага шалупiння. Так старанна сплятаць iх у сказы, складаць у адно цэлае, быццам кошык – пруток да прутка – шчыльна, ладна. А потым бурыць няyклюду, i зноy, i зноy ствараць…»
«Ну i навошта? Дзеля чаго? Чаму кожны, каму «свярбiць ягоная энергiя», iмкнецца выплюхнуць яе на паперу, а яшчэ горш – на галовы нi y чым не вiнаватых чытачоy? Чаму гэты свой неyтаймоyны «сверб» ён не рэалiзуе y скульптуры, матэматыцы, геаграфii, складаннi камп’ютарных праграмаy цi мiкрабiялагiчных даследаваннях? Не трэба прыладаy, акрамя аркуша ды асадкi?.. Няма таленту да iншага? А чаму кожны лiчыць, што y яго ёсць талент менавiта да пiсання? Можа, тут лягчэй схаваць гэты талент… цi яго адсутнасць – не так навiдавоку. Зрыфмаваy што-нiшто, абвесцiy сябе канцэптуалiстам, загарадзiyся шыльдай з мудрагелiстым назовам – i вось табе: крытэрыяy для творцы не iснуе, усё новае спачатку ганiцца, не прымаецца, урэшце – час пакажа… I вось вам новаспечаны творца. А yжо калi пiша сяк-так па-беларуску – шчыра вiтаем! Не, на пэyным этапе развiцця грамадства, ягонай свядомасцi такая масавасць – нават вельмi добра. Народ асвойвае мову, абжывае яе, далучаецца да агульнанацыянальнага духоyнага вопыту, няхай творыць на добрае здароyечка. Урэшце, такiя yсплёскi актыyнасцi народнай свядомасцi давалi краiне выдатных творцаy. Аднак у ачмурэннi жаданнем навiзны можна стварыць Малятку Цахеса. Тут згадваецца гiсторыя, апiсаная Куртам Ванэгутам. Ягоны бацька з сябрамi паехаy на паляванне. Вядома ж, трэба было некаму кухарыць, прычым па пэyным правiле: калi тваю ежу хваляць, ты павiнен гатаваць i надалей. Кухарыy бацька, i заyсёды стравамi yсе былi задаволеныя, бо, канешне, нiхто не хацеy гэтым займацца i губляць свой час. Тады бацьку тое абрыдла. Ён пайшоy у лес, знайшоy вялiзную ласiную кучу, сабраy яе. Наляпiy катлетаy, падсмажыy iх на машынным масле i пачаy чакаць сяброy. Яны прыйшлi галодныя, з вясёлай гаманою, пацiраючы рукi: «Ну што тутака y нас смачненькага?» Пакаштаваyшы, адзiн сябра мовiy: «Гэта падобна да ласiнага дзярма, смажанага на машынным масле… Але нiчога, смачна, досыць смачна!» – «Смачна, смачна», – адгукнулiся iншыя… Урэшце свой «сверб» можна задаволiць (як робiць тое адзiн мой знаёмы паэт) у «храме самотнага роздуму», чытаючы томiк Багдановiча, i, сцвярджальна спусцiyшы ваду, урачыста агучыць надпiс на сцяне: «Усё yдалося!»
– Адкуль гэта? Я не памятаю, каб такое пiсаy. Што за трасца?! – малады чалавек даволi прыгожай рамантычнай знешнасцi (насуперак ёй) усур’ёз вылаяyся. – Хто ж гэта мог зрабiць? Не звар’яцеy жа я? Хто ж тады? Так спаскудзiць мой твор на самым пачатку. Пад корань загубiць усе светлыя пачуццi, iмкненнi! (Перачытвае.) Не, цяпер я дакладна не змагу яго дапiсаць! У-у, пачварына!!! З бруднымi лапамi y чысты храм мастацтва!
– Не з такiмi yжо i бруднымi! Каты, ме-еyжду протчым, надзвычай ахайныя жывёлiны!
– А-а-а! Ка-а-ты??? Каты! Дык вось яно што?! Няyжо такое можа быць? Няyжо мае неверагодныя здагадкi пацвердзiлiся? – хлопец пачаy лiхаманкава шпацыраваць па пакоi, спрабуючы запалiць, аднак пальцы не слухалiся, цыгарэта трапiла y рот не тым бокам, а запальнiчка выслiзнула з рук. – Не. Трэба супакоiцца. «Партрэтныя» каты не размаyляюць. Гэта yсяго толькi карцiна. Ды i з’явiлася яна y пакоi самым звычайным чынам. Хаця…
эпiзод 1
Неяк блукаючы без пэyнай мэты па горадзе, выношваючы чарговы yзнёсла-генiяльны (па yсiх мерках) твор, ён забрыy у закуток адной вялiзнай плошчы, памiж агромнiстых, адмiнiстратыyна-напышлiвых, адпаведна-шэрых збудаванняy. I раптам вочы y вочы сутыкнуyся з iм. Ён – таyсты, раскошны, мяккi, чорна-паласаты з сiвiзной – пераможна абдымаy абедзьвюма таyстымi лапамi вялiзную шэрую рыбiну i нахабна таропiyся на яго жоyтымi хiтрымi вачыма, ледзь не расплываючыся y загадкава-ганарыстай усмешцы. Гэтае таямнiчае «мяy» так i павiсла y паветры…
– Што, падабаецца? – неяк з нiадкуль узнiк перад хлапцом мужчына. Вельмi прывабны i абаяльны, пра якiх кажуць «без узросту». Апрануты ён быy даволi экстравагантна i, можна было б зазначыць, вытанчана: усё – ад пантофляy да камiзэлькi i плашча – было чорным, модным i строгiм, прычым у стылi пазамiнулага стагоддзя, якi дапаyняy нават цылiндр, – словам, «як дэндзi лонданскi», каб не… нахабна-пунсовы, напышлiва-ганарлiвы бант на грудзях, такi як колiсь з годнасцю насiлi на першамайскiя дэманстрацыi, захоyваючы мiж святамi y патаемнай скрыначцы памiж партрэтам правадыра yсiх часоy i народаy ды нафталiнай.
– Ну, бяры, як хочаш, – загадкава yсмiхнуyся незнаёмец, падаючы хлапцу карцiну з упадабаным сюжэтам.
– Я… йя… Дзя-дзякуй… н-не… не ведаю. К-колькi вы хочаце за яе? – выдыхнуy хлопец, аблiзнуyшы засмяглыя ад хвалявання вусны.
– А колькi дасi? – хiтра прыплюшчыy вочы «дэндзi».
– Колькi скажаце! – рашуча выгукнуy хлопец.
– Дык што, нават таргавацца не будзеш?! Ён таргавацца не будзе! Ты падумай! Гэта ж абраза для творцы, тым больш для такога, як я. А-а лю-дзе-чкi ма-е-е, паглядзiце на я-го-о! – наyмысна-абурана, нiбы капiруючы iнтанацыi бабуляy-гандлярак на кiрмашы, затарабанiy-загаласiy незнаёмец, што зусiм не стасавалася з ягонай знешнасцю. – Не-е-е, тады не прадам, – раптам пасур’ёзнеy i хуценька схаваy карцiну пад плашч.
– Не крыyдуйце, калi ласка, гэта я… так, не ведаючы традыцыяy, – збянтэжыyся ад такой неспадзеyкi хлопец i пачаy шураваць у сваiм партманеце. – Вось, – ён працягнуy змятыя зялёныя паперкi, – гэта yсё, што y мяне ёсць.
Незнаёмец з веданнем справы, нiбы лiчыльная машына, iмгненна ператасаваy грошы i вывеy:
– Шэсцьдзясят шэсць даляраy i нi цэнтам больш. Што ж, няблага для звычайнага творцы, якi выйшаy на шпацыр без пэyнай мэты y краiне без пэyнай нацыянальнай валюты, – ён блазнавата скрывiy вусны. – Няyжо я падобны да таго, каму патрэбныя грошы? – пагардлiва адрэзаy.
Хлопец ужо не ведаy, што яму рабiць, i на чорта яму здалася тая клятая карцiна, i навошта тут гэты дзiyны гандляр… Ён было наважыyся збегчы, унурыyшы голаy у каyнер, але адчуy, што яго трымае тут нейкая невядомая сiла, нiбы моцны магнiт. I раптам яму зрабiлася сорамна за сваю баязлiвасць, нават узяy злосны азарт.
– Я набываю гэтую карцiну, i я з вамi yжо разлiчыyся. Ну, калi я не патрапiy у цану, тады… – ён дапытлiва замоyк.
– Так лёгенька адмовiшся? Ты паглядзi, якая прыгажосць, дзе ты яшчэ такое знойдзеш? – незнаёмец зноy заклiкальна забубнiy, бы гандляр. – А галоyнае, ён цябе yпадабаy! Зiрнi!
Кот на карцiне лагодна мружыy вочы.
– Ну што, загортваць? Хлопец насуперак сваёй волi згодна закiваy.
– Добра-добра, не трэба падзякi, – мужчына зрабiy характэрны спокiy рукой, спыняючы магчымыя пярэчаннi суразмоyцы. – Аддаю y надзейныя рукi. Дарэчы, будзеш вiнен, сам ведаеш колькi. Я пазыкаy не даю, спаганю напоyнiцу, – хiтра-пагрозлiва засмяяyся. Ну, затрымаyся я тутака. – Незнаёмец дастаy белымi жаночымi рукамi з даyгiмi пазногцямi з-пад крыса недарэчны пузаты сакваяжык. 3 яго паволi выпаyзла чарапаха з залатым адмысловым ланцужком на шыi. Мужчына спрытна yзяy яе пад чэраyца i адчынiy панцыр – блiснуy цыферблат, i гадзiннiк цененька адлiчыy шэсць.
– Бай-бывай! – Быццам птушынае крыло yзмахнула крысо плашча, узняyся моцны вецер, i блазнаватага дзiвака як i не было…
– А мо i сапраyды не было. Можа, я yжо сню наяве? Зусiм з глузду з’ехаy. – Хлопец ледзь не бег з таго заклятага месца, потым супынiyся, аддыхаyся. – Гэта ж, вiдаць, нейкi гiпнатызёр-злодзей, проста абрабаваy мяне, а я, дурань, так павёyся, – лаяy сябе малады чалавек. Аднак, адчынiyшы партфель, упэyнiyся, што набытак на месцы. – Ачмурэнне нейкае…
– Вiна! Вiна! – пракрычаy крумкач недзе над галавой…
Карцiна заняла годнае месца y пакоi. Кот быy сапраyды па-д’ябальску шыкоyны i жыy, як i належыць кату, сваiм уласным жыццём – сам па сабе. На гэтым можна было б спынiцца, каб не…
нарэзка
Хлопец, а звалi яго Вiнусь, пачаy заyважаць дзiyныя рэчы: то каву нехта разлiе на рукапiс, то цыгарэты раскоцiць па пакоi, то нейкiя рэплiкi yвушшу гучаць, а цяпер… цяпер яшчэ i кавалкi незразумелага тэксту, якi ён, ну далiбог, не пiсаy. Усё б нiчога, ды толькi жыве ён адзiн-адзiнюткi y сваёй аднапакаёyцы, так што шкоду рабiць няма каму, апроч, канешне, яго самаго цi… ну вядома ж, сяброy альбо сябровак! Вiдаць, нехта з iх так пажартаваy з яго, нават пакпiy з ягоных высiлкаy. «Добрыя смешачкi! Гэта yжо нахабства нейкае, злосны недарэчны жарт, ды yрэшце проста здзек! Ну, пачакайце! Я yсё адно высветлю! Аднак у маiм камп’ютары пароль, якi нiхто не ведае… акрамя… чакай, акрамя яе… Боyтнуy па глупстве. Цi па п’янi… Не, яна не здатная на такое…»
25-ты кадр
…Снiць ён сябе маленькiм мурзатым хлопчыкам у падранай саколцы, у шорцiках з адной помаччу i вялiкiм патрэсканым гузiкам уперадзе, а на галаве – бацькава будзёнаyка з чырвонай зоркай – асаблiвы гонар малога. Пачуyшы мужчынскую гаману, ён бяжыць за ваколiцу. I бачыць: «шчыра, шчыльна, як на касьбе»… крочаць, бы на Вялiкi Сход… Хто гэта? А yсё пiсьменнiкi, адышоyшыя yжо y iншы свет.
– Вазьме-еце мяне з сабой! Дзя-ядзечкi, вазьме-еце! – жаласлiва заплакаy-заскуголiy малы.
– Недарослы яшчэ, бяжы да матулi, – лагодна yсмiхнуyся y вусы адзiн з дзядзькоy.
– Я… да вас, вазьме-е-еце! – душылi малога слёзы.
– Ты ж яшчэ y цацкi гуляеш. Цi так патрэбна табе з намi? Цяжкi гэта шлях, сапраyдны – наноy не перапiшаш. Трэба штодзень сплочваць вiдмам i адстойваць сваю самасць. Падумай, малец, – спагадлiва-засмучона мовiy другi.
– Вiна! – узяyся аднекуль груган…
эпiзод 2