Оценить:
 Рейтинг: 0

Уладар рыбаў

Год написания книги
2016
<< 1 2 3 4 5 6 ... 8 >>
На страницу:
2 из 8
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

…Вiнусь прачнуyся.

– Ну вось, зноyку заснуy за камп’ютарам. Дзiyны сон. I адкуль гэты груган? Нiбы сочыць за мной i y сне, i наяве. Скуль ён ведае маю мянушку? I якая вiна за мной, каму я вiнен? Так, вiнен. Яму. Аднак дзе ён? I колькi я яшчэ вiнен? Ён жа так i не сказаy, спадзеючыся на маю кемлiвасць. Ужо колькi разоy хадзiy я на тое месца, а з iм так i не сустрэyся…

Пранiзлiва зазвiнеy тэлефон.

– Слухаю.

– Вiна? Здароy! – трубка пракрычала голасам сябра Анцiка. – Ты што робiш, соня старая? – узбуджана гарлапанiy ён, не даючы апамятацца.

– Я? Ды покуль анiчога. Пэyных планаy не маю, – без асаблiвага энтузiазму адказаy Вiнусь.

– А я маю. Узнiмай свой стары азадак i бегма да мяне, мы yжо цябе тутака чакаем. Узялi пляшачку, вуп’емо, пагамонiм. Я напiсаy выдатны верш – такога ты яшчэ не чуy! I не пачуеш анiдзе! Хутчэй!

– Добра, зараз апрануся, – уздыхнуy Вiнусь i паклаy слухаyку.

Не асаблiва хацелася цягнуцца да Анцiка, бо ведаy, чым гэткiя мерапрыемствы заканчвалiся. Словатворчасць зазвычай мела свой непасрэдны працяг у жыццёвых «подзвiгах». Ну замала было паэтычнай натуры хатняга асяродку! Яна iмкнулася, каб увесь горад, ды што там – увесь свет – далучыyся да яе жыццятворчасцi! Такi быy Анцiк.

Ужо збiраючыся i yкладваючы гелем чорныя валасы каля люстра, Вiнусь убачыy нешта незвычайнае: ката, намаляванага на карцiне, у люстэрку чамусьцi не вiдно – ёсць рыбiна, жоyта-бэзавы фон, чорная рамка, а самага галоyнага – няма. Хлопец азiрнуyся на карцiну – не, сядзiць, таyсты i нахабны, здаецца, за час «пражывання» y ягоным пакоi ён яшчэ больш пасыцеy. Вiнусь абярнуyся да люстра – кот быy на месцы i хiтра-задаволена мружыy жоyтыя вочы.

– Глядзi y мяне, падла тлустая, – сагразiy кулаком адлюстраванню хлапец.

Прычапурыyшыся, быццам дзяyчына, Вiнусь агледзеy сябе з усiх бакоy i зрабiy выснову:

– А yсё-ткi прыгожы я хлапец, нездарма дзеyкам падабаюся… i не толькi. Ну, бывай, кацяра! Паводзь сябе добра.

Вiнусь злавiy сябе на думцы, што абыходзiцца з карцiнным катом бы з жывой iстотаю.

– Ага, яшчэ прыбiральню паставiць засталося ды мiсачку з малаком, – з’едлiва пасмiхнуyся ён, зачыняючы дзверы.

замалёyка

Вечаровы горад заваблiваy хлопца як сапраyдны майстар-спакушальнiк. Шэра-непрыкметныя yдзень будынкi расквечвалiся таемна-лiловым i цёпла-жоyтым святлом, паyстаючы велiчна прыгожымi палацамi, а шарападобныя белыя лiхтары на гнуткiх чорных сцяблах прыyносiлi ноты мiнулых стагоддзяy. У iх загадкавым водблiску рэальнасць нiбы праламлялася, так i здавалася, што зараз пройдзе паyз цябе гжэчны пан Быкоyскi цi вясёлая кампанiя модных шляхцюкоy, спяшаючыся да якой пекнай спадарышнi y кватэрку з выцiнанымi фiранкамi ды альясам на вакне. Заклiкальна падмiргвалi агеньчыкамi шыльдаy шматлiкiя бары i кавярнi, казiно i бiльярдныя, прапаноyваючы добра правесцi час. Крамы пранiзлiва пазiралi лупатымi вiтрынамi, звысок ацэньваючы тваю пакупнiцкую здольнасць. Настойлiва грымелi музыкай дыскатэкi. Заманьвалi пахамi рэстараны. А звычайны трамвай падаваyся рамантычнай конкай – на yсю моц iмчалi чорныя ладныя жарабцы, i звiнелi y нябёсах iскры з-пад неyтаймоyных капытоy.

– Адмысловы кактэйль гэткай шыкоyнасцi yдарыy герою y галаву, – з прагнасцю дзiцяцi да новае цацкi yхапiyся раптам Вiнусь за неспадзявана yзнiклую думку, аднак зразумеy, што недзе yжо чытаy такое, дый неаднойчы. – О горад! Чараyнiк i ашуканец!

Вiнусь звыкла yзбягаy па знаёмых прыступках, калi надвор’е пачало псавацца – узняyся шалёны вецер i калючымi ледзянымi крупiнкамi сыпнула y твар – люты.

эпiзод 3

У пад’ездзе было звыкла брудна i непрытульна – паламаныя парэнчы, спiсаныя сцены, падраная столь ды запляваная падлога, што жаyцела змятымi «бычкамi». Кнопка званка была выпаленая, а побач красаваy гучна-непрыстойны зацёрты надпiс: «Анцiк – неyя… ны беларускi паэт». Вiнусь анi кроплi не здзiвiyся б, калi б яго падазрэннi наконт аyтарства пацвердзiлiся. Дзверы y гэтай кватэры нiколi не замыкалiся, таму хлопец упэyнена iх расчынiy. Патыхнула застаялым табачным смуродам i перагарам ды разнастайнымi пахамi халасцяцкага жытла.

– А-а, Вiнусь-Анусь?! Здароy! Заходзь хутчэй, мы yжо без цябе тут урэзалi! – Анцiк ледзь не садраy з плячэй хлапца палiто, крычучы яму y вуха.

– Прывiтанне спадарству! – увайшоy у закуродымлены пакой Вiнусь.

– Вiтанне! Здароy! Вечар добры! Прывiтанне! – данеслася з усiх куткоy слаба асветленага пакоя – хаця ён i не быy надта вялiкiм, лямпачкi Ільiча для яго было яyна недастаткова. Учарнелыя гардзiны з апошняй надзеяй чаплялiся за колькi кручкоy, каб не yпасцi. Дывана гэтае жытло не прадугледжвала. Стол быy вышчарблены i спiсаны, бы студэнцкая лава, дарэчы i надпiсы сустракалiся адпаведнай тэматыкi: «Спусцiyся y забой да шахцёраy. Забiy на лекцыi». Адно радавала вока – кнiгi. Іх было мноства, i яны тут былi сапраyднымi гаспадарамi – стаялi на палiцах, ляжалi на стале, на шафе, на падваконнi, на зэдлiку, валялiся спрэс па падлозе. Праyда, такiмi вечарамi iм даводзiлася саступаць месца гасцям. А сёння iх было нямала. Асобна на табурэце сядзеy хударлявы, заyсёды пры касцюме, з залiзанымi бясколернымi валасамi Алесь – ганарыста i па-шляхетнаму, без эмоцыяy на твары, бы каменны госць i незалежны эксперт. Блiжэй да стала падабраyся Мiкiта – аматар выпiць, а яшчэ лепей закусiць на халяву. Яго зашмальцаванае, нямытае месяцамi адзенне, зрэшты, новых пахаy у пакой не прыyносiла. Калiсьцi ён быy талковым паэтам з няyдалым каханнем, цяпер – няyдалым паэтам з нiякай любоyю, што y дачыненнi да яго, у прынцыпе, адно i тое ж. У самым куце сядзеy Кiрыл – таyсты i надзьмуты, па ягоным прыдуркаватым твары нельга было зразумець, што ён думае цi адчувае y пэyны момант. Аднак гэты звонку рохля аказваyся надзвычай спрытным, калi справа закранала ягоныя iнтарэсы. На бакавiну канапы прымасцiyся Вiталь – несуразмерная галава на па-дзiцячы танюткай шыйцы, заyсёды мiргаючыя вочкi i yспатнелыя маленькiя далонькi. У атачэннi дзяyчат вызначаyся красамоyствам доyгавалосы iранiчны Анатоль, са сваiм нязменным чырвоным шалiкам на шыi. Найбольшую yвагу ён звяртаy на тую, што сядзела на канапе справа ад яго. Малое i ростам, i yзростам дзеyчанё, мiж тым, вiдаць, ужо спасцiгла сёе-тое y жаночай навуцы «ачмураць» – яна знарок гучна смяялася, каб «калыхалiся грудзi», трэба зазначыць, немалыя для ейнага целаскладу, манерна крывiла пульхныя ярка нафарбаваныя вусначкi i здзiyлена-зацiкаyлена выкругляла вiшнёвыя вочы на кожную рэплiку Анатоля. 3 другой спадарыняй – заyсёднiцай такiх вечарынаy – Вiнусь быy блiзка знаёмы, дый цi адзiн ён. Вiрлавокая стройная Кiця (Кацярына) з выбеленымi накручанымi валасамi выглядала стомленай. Яна развалiлася на канапе, падкурчыyшы пад сябе нагу, i, нiбы сытая абыякавая цялушка на лузе, манатонна жавала гумку, не далучаючыся да агульнай размовы. А гаворка была скiраваная да па-ясенiнску прыгожага бялявага юнака.

«I дзе яго толькi вычапiy Анцiк? – падумалася Вiнусю. – Такi танклявы, гожы, саромеецца, чырванее, бы дзяyчына».

– Увага! – скамандаваy Анцiк. – Сёння да нас завiтаy апошнi паэт з вёскi Андрусь Налiвоцкi. Вучыцца на першым курсе фiлфака. Хоць я падзяляю думку, што пачынаючых творцаy няма (ты альбо творца, альбо не – tercium non datur), аднак, як кажуць, не судзiце строга. Хто на Танку y лiтаратуру yязджае, хто Богам даны… Вось, – Анцiк прыцягнуy услончык, – вось табе табурэцiк, станавiся на яго – i гучна, выразна… Ну, давай, давай, не саромся!

Хлопец зачырванеyся:

– Не-не трэба гэтага. Йя-я пераб’юся. Я так.

Ён падняyся з-за стала, дастаy з кiшэнi акуратны тонкi сшытак, разгарнуy i, збiваючыся, пачаy дэкламаваць.

«А верш, вядома ж, пра Радзiму», – падумалася Вiнусю.

– О, як люблю я той куток,
Дзе нарадзiyся я i рос…

«Памылiцца цяжка», – уздыхнуy пра сябе Вiнусь.

Як сена мы складалi y стог,
Як плёскалiся y рэчцы,
Як усмiхаyся нам мурог
I вабiлi далечы…

– захлiпаyся Андрусь звонкiм дзiцячым галаском.

Калi ён скончыy чытаць, узнiкла даyгая паyза. Усе крадком паглядвалi на Анцiка: якi тон задасць ён, каб потым абрынуць свае выказваннi на новаспечанага паэта. Аднак гаспадар вечарыны не спяшаyся, выпiy чарку, нiкога не запрасiyшы. Тады слова yзяy Вiнусь:

– Я не хачу тут анiкога, так бы мовiць, разбiраць – мы не на партсходзе, i тым больш, як у школцы, казаць, што мне спадабаyся цi не спадабаyся твор за тое i за гэтае. Я проста пазначу тэндэнцыю. Вiдаць, усе пачынаючыя, прабач, Анцiк, творцы, яшчэ не адышоyшыя ад дамашняй пупавiны y самастойны свет, засноyваюць сваю творчасць на трох кiтах: Прырода, Радзiма, Мацi. Яны гатовыя бясконца апiсваць усе iхныя «трэшчынкi» i клясцiся y вечнай i чыстай любовi. Гэта нармалёва – чалавек пазнае свет. Адно шкада, што робяць яны гэта тымi ж самымi словамi, што пiсалi гэткiя ж маладыя паэты шмат пакаленняy таму. Твой верш, Андрусь, вельмi падобны да твора Канстанцыi Буйлы, i нiчога страшнага y тым няма. Проста павiнна быць свежасць пачуцця, а перадаць яе трэба праз словы, якiх на самай справе не так i шмат. Аднак нотаy яшчэ меней. Так што yся справа y сугуччы – слова i душэyнага настрою. Працягвай свае практыкаваннi, а яшчэ больш – чытай.

– Ну ты выдаy, – адгукнуyся Анцiк, – проста прафесар, лекцыi чытаць табе. А лiха з iмi, з тымi кiтамi, давайце вуп’емо.

Усе ажывiлiся, акром Кiрыла, i пацягнулiся за чаркамi.

– Слушна, слушна, спадар Вiнсэнт, – заyважыy Каменны Госць, – што значыць чалавек у выдавецтве працуе. Ну, за адвечных трох кiтоy!

– Добра, слушна, ну, будзьма, – загаманiлi yсе разам.

– А я дык лiчу, што гаyно.

Госцi y зняменнi yтаропiлiся на Кiцю.

– Яно табе трэба, Андрэйка? Хадзi лепей да мяне, ды пасуньцеся ж вы, – ледзьве не прыкрыкнула яна на Анатоля з дзяyчынаю. – Хадзi да мяне, маленькi, я цябе чаму iншаму навучу, – сэксуальна закацiyшы вочы i бессаромна yсмiхаючыся, заклiкала Кiця.

Падпiты хлапец памкнуyся yжо да Кацярыны, аднак Анцiк згроб яго y абдымкi i yсадзiy побач з сабою.

– Налiвай свае вокi, цi што тамака, бокi, Андрусь-Габрусь, улiвайся, адным словам, – падбаyляючы юнаку y кiлiшак казаy Анцiк. – Яно, шчыра кажучы, мела рацыю Кацярына. Сапраyды, гаyно твае вершы, i пiсаць табе не трэба, але чалавек ты харошы, прыгажунчык якi, – патрапаy па валасах, – не сумуй. Во табе, на, хлеб – бацька, гарэлка – мацi. Што яшчэ трэба…

Аднак п’яны yжо малы толькi хлiпаy носам. I не ад крыyды, а ад роспачы, з-за таго, што не змог стрымацца перад гэтымi дзядзькамi.

– Пайшоy ты, Антон-г…н, да чаго дзiця давёy, – раскрычалася Кiця. – Пiцьменнiкi! Хадзем, малятка, са мной, – прыцiскаючы галаву хлапца да сваiх грудзей, Кiця павалакла яго на кухню.

– А вуп’емо, хлапцы! Га? – налiваy Анцiк.
<< 1 2 3 4 5 6 ... 8 >>
На страницу:
2 из 8