Рыбiна пачала хапаць матыля, якi yжо амаль распоyзся па стале. Кот налiy ёй мiнералкi y вялiзны пацiр. I яна апускала туды галаву ды задаволена булькатала.
– Чарачка-каток, кацiся y раток, – з гэтымi словамi Апостраф зноy-такi вiртуозна выпiy тэкiлы. – Люлька, разумееш, настройвае на медытатыyны лад.
– А навошта табе рыбiна?
– Ага, разумею, куды ты вядзеш. Кот павiнен есцi рыбу. Не, мой даражэнькi. Палагея – не звычайная рыбiна, – адказаy кот, пыхкаючы люлькай. – Гея – Зямля, калi ты яшчэ памятаеш старажытныя мiфы. Яна прамацi yсяго, можна сказаць. Дык вось, я шкадую яе, покуль не знайду адказу на фiласофскае пытанне: што ж усё-ткi было раней – рыбiна цi iкра? Я yжо столькi часу назiраю за ёй, вывучаю яе мову, звычкi i – нiчога, б’ю яе аб лёд – маyчыць, нават заглынуць спрабаваy дзеля страху – усё марна. Так i пакутую над гэтай праблемай, – кот хiтра засмяяyся. – Антыномiя.
За вокнамi было yжо цёмна. Раптам шалёны парыy ветру yварваyся y кепска замкнёную фортку. Вiнусь падхапiyся зачынiць.
– Прыродныя катаклiзмы нейкiя…
– Страшэнна не люблю гэтае слова, – скрывiyся кот. – Не прамаyляй яго пры мне, калi ласка. Гэта што ж атрымоyваецца, клiзма для ката? Што да чаго? Іншая справа, напрыклад, байкот – баявы кот, катрыбуцыя – трыбуна для ката, катафонiя – кашэчыя спевы, дый цi мала яшчэ добрых слоy! Гэтаксама не люблю слова «каталох» – каго-каго, а ката yжо анiяк нельга так абазваць. А катавасiя – што за мiзэрнасць мыслення? – чаму як кот, дык абавязкова Васька?..
Нябачны гадзiннiк цененька адлiчыy шэсць.
– Ну, забарыyся я. Бывай, Вiнсэнты, – кот па-мужчынску парукаyся з Вiнусем, забраy рыбiну i знiк як не было.
У пакоi таксама нiшто не нагадвала аб ягоным вiзiце.
– Што за немарасць? Жыy бы за мяжой, неадкладна пайшоy бы да псiхааналiтыка. Трызненне нейкае.
На момант падалося, што на рыбiне з карцiны павязаная чырвоная сурвэтка. Вiнусь моцна заплюшчыy вочы, потым зiрнуy зноyку – нiчога.
– Схадзi-схадзi… Да псiха-аналiтыка… – рагатнуy нехта нiбы здалёк.
эпiзод 6
Вiнусь стаяy на прыпынку, чакаючы тралейбус. Вясновы вецер расхiнаy крысо незашпiленай курткi i прыемна бадзёрыy. Цi то ад цыгарэты нашча, цi ад вясновых пахаy кружылася галава. Раптам нейкая невядомая сiла прымусiла яго азiрнуцца. Сонечнае зайчанё iмгненна скокнула хлапцу y вока. I y нейкiм загадкавым i надзiва яркiм святле – бы пошуг – ён пабачыy… Яе. Зусiм юная з выгляду, стройная дзяyчынка y модным аранжавым палiтончыку i гэткiх жа лакавых боцiках з вострымi мысiкамi i абцасiкамi ды бэзавай маленькай сумачкай, з iльнянымi валасамi, у якiх iгралi бэзавыя таксама пасмачкi, трымала y руцэ вялiзны лядзяш – ад яго на yсе бакi скакалi сонечныя iскаркi. Яна глядзела проста на Вiнуся сваiмi вялiкiмi… рознымi вачыма – блакiтным i зялёным – i yсмiхалася ветла ды шырока, не, не яму – усяму свету. Ён ахапiy яе позiркам усю i адразу, да маленькай драбнiцы, бы сфатаграфаваy. «Вясна!» – пранеслася y галаве. Ён ашалела yтаропiyся на яе свежыя вусны. «Цiкава, як гэтая дзяyчына цалуецца?» – прыйшлi больш «зямныя» думкi.
Ён нiколi не баяyся завесцi гаворку з упадабанай дзяyчынай – словы знаходзiлiся самi сабою, а зараз проста знiякавеy, стаy мiжволi церабiць гузiк на куртцы i ледзьве не yсмоктваць цыгарэту – ведаy, што банальным зваротам можа yсё азвычайнiць. Вiнусь разумеy, што трэба нешта рабiць, бо зараз прыйдзе транспарт i ён можа больш нiколi не пабачыць гэтую дзiyную незнаёмку, што вось так проста скончыцца нечаканая яркая казка i… «Злазь у кiшэню за словамi, мо што знойдзецца», – бы муха на вуха зумкнула. Падуладны нечаму неyсвядомленаму, Вiнусь у прадчуваннi цуду апусцiy руку y кiшэню, аднак намацаy там толькi запальнiчку. З роспаччу дастаy яе й пабачыy надпiс: ВOJENА. «Бажэна!» – вырвалася y яго. Дзяyчына пайшла yжо да пад’ехаyшага тралейбуса, але азiрнулася на нечаканы yсклiк.
– Мы знаёмыя? – запыталася яна.
– Н-не, так… так… Мы дамовiлiся сустрэцца тут i разам растапiць апошнi зiмовы лядзяш, – нечакана для самаго сябе знайшоyся хлопец. Дзяyчына засмяялася:
– I як завуць ратавальнiка вясны?
– Вiнсэнт.
– І yсё-ткi адкуль вы ведаеце маё iмя?
– Вясна на вуха шапнула, – пасмялеy хлопец. Як фокуснiк дастае з рукава рознакаляровыя хусцiнкi, так ён пачаy незаyважна i ненавязлiва разгортваць сваё абаянне. Блiскучыя жарты i трапныя адказы на дзявочыя рэплiкi зрабiлi сваю справу – незвычайныя вочы Бажэны глядзелi на яго з дзiцячай цiкаyнасцю.
Яны yжо забылiся, што некуды спяшалiся, i паволi iшлi па парку, размаyляючы. Нейкi дзядок, апрануты y чорнае рызманнё, з ярка-пунсовай насоyкай, што тырчэла з кiшэнi старога звалялага пiнжака, вiдно на падпiтку, запытаyся:
– Вы часам цi не брат з сястрою? Такiя падобныя, вой-вой-вой.
– Ды не, – пасмiхнуyся Вiнусь, гледзячы на дзяyчыну.
– Дзетачкi, дайце колькi рублёy – на хлеб не хапае.
– А на гарэлку, значыць, дастаткова, – сказаy хлопец, аднак грошай даy.
Бажэна таксама працягнула яму паперкi, аднак адчувалася, што ёй неяк няёмка.
Дзядок раптам спрытна схапiy пяшчотную дзявочую далоньку сваiмi парэпанымi, бруднымi пальцамi, з чорнымi абламанымi пазногцямi, зiрнуy на яе.
– Чакае цябе нешта, – трывожна прамовiy ён.
Бажэна iнстынктыyна адхiснулася ад яго.
– А не палохайцеся, дзеткi, дурня старога. Дай жа вам i y ручкi, i y ножкi, дый туды трошкi, – пайшоy ён, падкульгваючы ды мармычучы. Дзяyчына камячыла y руцэ снежку i нярвова пакусвала вусны, стараючыся зладзiць з эмоцыямi.
– Не бяры да галавы. Калi яшчэ розных бамжоy слухаць… – iмкнуyся заспакоiць яе Вiнусь, хоць самому было таксама прыкра ад таго, што нехта парушыy тое няyлоyна-крохкае, што вось-вось пачало yсталёyвацца памiж маладымi людзьмi, так рэзка ды нахабна.
– А я лекцыi прагуляла, – спахапiлася дзяyчына.
– А я рукапiс у выдавецтва не аднёс… Узнiкла паyза.
– А можа, ну яго? – з надзеяй паглядзеy Вiнусь на Бажэну.
Тая згодна yсмiхнулася.
– Ведаеш, заyсёды няёмка пачуваюся y такiя моманты. Мiма галоднага сабакi не магу прайсцi – цi свой бутэрброд аддам, цi y краму забягу якую сасiску куплю. Не магу iм у вочы глядзець. Чалавек заyсёды мае выбар, можа паклапацiцца пра сябе, калi не паралiзаваны i не iнвалiд, канешне…
Ужо вечаровыя лiхтары перакiнулi кладачкi святла з аднаго берага ракi на другi. У высокiм небе яснелi зоркi. Паркавыя дрэвы стаiлiся, перачэкваючы апошнiя вясновыя халады. Яны беражлiва ахоyвалi ад сцюжы yжо пульсуючае y кожнай галiнцы новае жыццё – моцна сцялi пупышкавыя далонькi, сцярожка трымаючы y iх вось-вось гатовы разгарнуцца-выпрастацца пяшчотна-зялёны пахкi камячок. Абнадзееная першым цяплом зямля вытачала нi з чым не параyнальны водар жаночага чакання. Пад нагамi папiсквала цененькая ледзяная скарыначка, пахрумстваy яшчэ ацалелы снег.
– А ведаеш, чаму снег хрумсцiць? – запыталася Бажэна.
– Чаму? – адгукнуyся Вiнусь.
– Таму што y сняжынак промнiкi ломяцца. Мне так мама тлумачыла y дзяцiнстве.
– Прыгожа.
Хлопец гатовы быy бясконца вось так iсцi ды iсцi па гэтым вялiкiм парку.
Хацелася, каб у iм было яшчэ болей алеяy, сцяжынак, сцежачак, куточкаy – каб кружляць i кружляць па iх з гэтай незнаёмай прыгажуняй. Нiбыта yжо зусiм блiзкай i роднай, такой падобнай да яго i адначасова такой загадкавай i прыцягальнай. I, здаецца, нi аб чым незвычайным не гутарылi, а было нова, свежа i yтульна, неяк цёпла ды натуральна.
Раптам у яе сумачцы зазвiнеy мабiльнiк.
– Ало! Не хвалюйся, хутка буду. Потым пагаворым.
Перахапiyшы занепакоена-запытальны позiрк Вiнуся, дзяyчына паспяшалася патлумачыць:
– Мама хвалюецца. Час ужо дадому.
Хлопец вяртаyся дахаты акрылены. Наперадзе мiгцелi зоркi, а за спiнай вялiзнымi пухкiмi шматкамi паволi i yрачыста падаy развiтальны снег. Вокны дамоy глядзелi на яго па-асаблiваму ветла ды адкрыта. Было дзiyнае адчуванне яднання каменнай стыхii ды абуджанай прыроды, бы гожая Паненка-Вясна, звонка цокаючы абцасiкамi, iшла пад руку са шляхетным Спадаром-Горадам i залiвiста смяялася.