Оценить:
 Рейтинг: 0

Уладар рыбаў

Год написания книги
2016
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 >>
На страницу:
4 из 8
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

– Моцна, але недакладна!!! Недаацанiy свае магчымасцi iгрок! Мяч трапiy за лiнiю варотаy! Як шкада!! Паглядзiм яшчэ раз… А пазiцыя была выгодная… Крок за крокам ствараyся галявы момант. А-я-яй, так памылiцца…

– Дзе я памылiyся? – здрыгануyся Вiнусь, адрываючыся ад напiсанага. Ён ледзь не адскочыy ад камп’ютара. – Адкуль раптам голас спартыyнага каментатара? Я не yключаy нi радыё, нi тэлевiзiю. Так гучна, проста yвушшу!

– Згубнае yздзеянне тэхнiкi на чалавека, – механiчным голасам прамовiлi камп’ютарныя калонкi, а на экране yзнiкла застаyка – карцiнны кот з рыбiнай.

– Ды што ж гэта такое?! Я не рабiy анiякай застаyкi! Пайшоy прэч! Псiк!!! – крычаy хлопец, нацiскаючы на клавiшы.

– Я, ме-еyжду протчым, павагi патрабую, – зноyку азвалiся калонкi yжо кашэчымi iнтанацыямi.

– Хопiць з мяне здзекавацца! Знайсцi б мне толькi гэтага «народнага yмельца», што лазiць у мой камп’ютар ды нейкiя вiрусы запускае, я б яму паадбiваy ягоныя «ачумелыя ручкi». Ну хто так настойлiва перашкаджае мне пiсаць?

Раптам залямантаваy званок над дзвярыма.

– Каго там яшчэ чэрцi прынеслi на маю галаву? – узлаваyся Вiнусь.

На парозе стаяy Анцiк з бутэлькай i yжо на падпiтку.

– Здароy! Давай пасядзiм, удваiх. Абрыдлi мне гэтыя кампанii, – не чакаючы запрашэння yвалiyся i пачаy распранацца.

Вiнусь моyчкi пакорлiва пайшоy за кiлiшкамi на кухню.

Анцiк тым часам пасоyваy камп’ютар на стале, каб найлепей уладкавацца.

– Кацяра y цябе шыкоyны! – крыкнуy ён з пакоя. – Даyно я не быy у цябе, не бачыy яшчэ. Дзе набыy?

– Ды так, у мастака аднаго, – азваyся Вiнусь, мыючы чаркi.

Ён прынёс хлеб, сала, кiслыя агуркi – што яшчэ трэба для душэyнай размовы.

– I yсё-ткi незвычайны нейкi кот у цябе. Быццам падмiргвае. Дык ты i застаyку такую самую зрабiy? Ану, што тутака цiкавага…

– Не лезь! Лазяць тут розныя, а потым вiрусы пруць…

– Вой-вой-вой, вiрусы, падумаеш! Пiшаш што?

– Ну пiшу. Табе што? – гыркнуy Вiнусь.

– Ды нiчога-нiчога, не буду я глядзець без твайго дазволу. Гэта ж усё адно што y душу лезцi. Ну, за творчую смеласць, – выпiy i захрумсцеy агурком. – А я, ведаеш, нешта не магу пiсаць. Апошнiм часам нейкi страх апаноyвае. Думаецца, што пiсаць – значыць растрачваць сябе. Вось увасобiш свае iдэi на паперы, выкажаш усё, а раптам больш анiчога новага не прыйдзе? I застанешся ты пусты i непатрэбны, а яшчэ горш – нiкому не цiкавы. Я зрабiyся нейкiм калекцыянерам думак. Ходзiш такi загадкавы, думкi цiкавыя носiш, усiм цiкавы, сыплеш фразачкi налева-направа. А потым з жахам разумееш, што сёй-той спрытнейшы паклаy ужо твае выразы на паперу i ганарыцца iмi як сваiмi yласнымi. I морду яму не наб’еш, бо плагiят «дакументальна» не зафiксаваны.

– Таму я лiчу, што творца павiнен быць вольным ад ягонага асяродку. Што кантакт ягоны з iм павiнен быць на асобасным узроyнi, а не на творчым. Бо ты лiтаральна атручваешся чужымi думкамi, губляеш сваю самасць i толькi клапоцiшся пра тое, каб некага пераплюнуць. А на самай справе не можаш узняцца вышэй за гэты асяродак, варышся y гэтай калатнечы i лiчыш сябе найсамейшым. Інтэлектуальна кантактаваць трэба з наасферай, з вопытам усяго чалавецтва.

– Але ж ён таксама складаецца з асобных iмёнаy, i ты кантактуеш з кожным паасобку. Некага прымаеш, некага – не, i yсё гэта таксама на цябе yплывае. Чаму ты гэта не лiчыш атручэннем?

– Бо гэта yжо спадчына – скарб, гэта iншыя варункi, i табе цiкава yсё асэнсоyваць з пазiцый сучаснасцi.

– Аднак жа ёсць i побач з табой скарб – прызнаныя майстры, з якiмi ты нiбыта y падобных варунках. Калi ты не будзеш ведаць, чым жывуць iншыя, што яны пiшуць, цi не рызыкуеш ты паyтарыцца i y няведаннi стварыць нешта занадта падобнае да таго, што yжо ёсць? Бо ж, па сутнасцi, анiчога y свеце не мяняецца i мы iснуем у адных i тых жа сюжэтах, толькi дзеючыя асобы iншыя.

– Дык на тое ты i творца, каб сказаць пра тое ж, ды не так. Усе творцы былi надзвычай самотнымi людзьмi. Ствараць чалавек пачынае толькi сам-насам з аркушам. Творчасць – гэта квiнтэсенцыя сябе. Трэба жыць ёю. Жыць з дня y дзень, не думаючы, што вось калi-небудзь я стану такiм i такiм, а пакуль i так абыдзецца.

– Ну добра, а цi не хочацца прызнання? – ажывiyся Анцiк. – Трэба, каб гэтае самае не любiмае табой атачэнне прызнала за табой талент, абвесцiла твае творы таленавiтымi, а iнакш якая карысць ад твайго yсведамлення сябе генiяльным?

– А што мне нечае меркаванне? Дзе цяпер многiя з тых, каго на пэyных этапах гiсторыi абвяшчалi таленавiтымi, што патрапiлi y струмень часу, выявiлi ягоны дух? Іх творы есць моль, грызуць мышы, паглынае пыл. Такiя iх чытачы.

– Папера амаль аднолькавая, i мышам па зубах вялiкi фiласофскi трактат i смачная iм «мыльная» апупея. Не yсе з трапятаннем адносяцца да кнiгi. Людзi хутчэй распаляць у грубцы якiм-небудзь Дастаеyскiм i адлупцуюць дзiця за шчыра размаляваную матчыну меладрамку. Лiтаратура цяпер пад грыфам «Для службовага карыстання» – студэнтамi, навукоyцамi, выкладчыкамi. Такi час. Я yжо не кажу пра беларускую. Вось пайшлi на вулiцу, сацыялагiчнае апытанне правядзем, – ускочыy Анцiк i пацягнуy за рукаво Вiнуся, – якiя творы беларускай лiтаратуры чыталi апошнiм часам? Ну што, хадзем?

– Ды супакойся ты, сядай. Ну, згодны я з табой. Ад адчування yласнай непаyнавартаснасцi сёння лiтаратура рызыкуе стаць неразборлiвай паненкай – прымае да сябе абы-каго. Не можа сказаць цвёрда: «Не!»

– Ды не лiтаратура не можа, – узлаваyся раптам Анцiк, – мы, беларусы, не можам. Мы нiкому нiколi ад паyстання Калiноyскага не можам сказаць цвёрдае не. Дый хiба гэтае «не» y нас цвёрдае? Мова – выраз менталiтэту. Нашая – мяккая, спеyная, што толькi з ёй нi робяць, а яна yсё церпiць! Ты як рэдактар адчуй рознiцу памiж рускiм «нет» i беларускiм «не». «Нет» – як стрэл, коратка, рэзка. «Т» – нiбы грэбля, перашкода, яна адразае yсе сумненнi й ваганнi. Што табе яшчэ прывесцi? Нямецкае nаin – гэтаксама. Ангельскае nо? Хiтруе. Нешта няпэyнае, можна патаргавацца, аднак на сваю карысць. А мы сцiпленька – «не» – i нiякiх перашкодаy. Так жаласлiва: «Не-е-е». Хто паверыць у сур’ёзнасць намеру?

– Маеш рацыю. – Хлопцы выпiлi, i Вiнусь працягнуy: – Сапраyды, ад часоy Багушэвiча мы, беларусы, толькi i робiм, што даказваем усяму свету: мы гэткiя людзкiя, як i вы, паночкi, i мова нашая нiчым не горшая за вашую, прымеце нас да сябе, не зневажайце, калi ласачка. Аднак жа з тых часоy нiчога не мяняецца i гучыць, i гучыць увушшу адвечнае: «Бо я мужык, дурны мужык». Можа, раней гэтыя словы i маглi абудзiць ягоную годнасць. Але задоyга мужыку гэтае паyтаралi. I прызвычаiyся ён. Ну, дурны, чорт яго бяры. Вунь рускаму Івану-дурню як шэнцiла! Мо яно не так i блага дурнем быць. А менталiтэт жа iншы – дурнем прыкiнуyся, а што далей – не ведае, так i yвайшоy у ролю – ну не «ушлыя» мы, па-iншаму нам дзейнiчаць трэба. Ай, давай лепш не будзем пра гэта, – махнуy рукой Вiнусь, – балюча, далiбог.

– Вось i я кажу, што трэба перастаць нешта даказваць, трэба проста жыць з усведамленнем уласнай годнасцi. Ну, добра-добра, маyчу, – наyздзiy хутка пагадзiyся Анцiк. – Цс-с-с, – прыклаy палец да вуснаy. – А гарэлачка канчаецца, – пабоyтаy рэшткi y бутэльцы. – Добра ты жывеш, буржуiн, – агледзеy пакой. – Усё y цябе ахайненька, па сваiх месцах. Нi табе адзежыны якой не валяецца, анi посуду бруднага, проста хлопчык-званочак, – хiтра-напружана прыплюшчыy вока, – Кiця, вiдаць, прыбiрае? За сякiя-такiя твае паслугi? – тнуy Вiнуся кулаком у плячук.

Вiнусь надзьмуyся i буркнуy:

– Ды йдзi ты! Дык вось чаго ты прыйшоy?

– Ды я не сярдую, ведаю гэтую сучку, усё адно да мяне прыбяжыць, язык высалапiyшы, – Анцiк, набычыyшыся, стукнуy кулаком па стале. – Адпомсцiць, бач, мне захацела…

– А ты б ажанiyся, мо яна б сябе так не паводзiла.

– Шлюб? Ды звар’яцеy ты цi што? Дзецi пойдуць, а дзе я пiсаць буду? У ванне? Гэтак мы нiчым адно аднаму не абавязаныя, у любы момант магу нагой пад зад выпхнуць.

– А як яна цябе?

– А лiха з ёй. – Заспяваy: «А я знайду другую…» – Давай вуп’емо, Вiна, даyно не каштаваy ты дрына. – А yжо й пiць няма чаго, гыль-гыль-гыль, – перакулiy пустую пляшку, робячы выгляд, што п’е. – Збiрайся, хадзем.

– Навошта? – азваyся падпiты таксама Вiнусь.

– Колькi нi купляй – усё адно двойчы бегаць.

Вулiца сустрэла раскiслым снегам пад нагамi ды iмжакай. Вiнусь не памятаy, як апынулiся перад вiтрынай. «Вiна» – утаропiyся y надпiс ён.

– Што за трасца, нiбы yвесь свет дамовiyся здзекавацца з мяне, – узлаваyся пра сябе. Потым перавёy пагляд на другую палову вiтрыны: «гарэлачная». – Цьфу ты, вiна-гарэлачная крама.

Анцiк ужо ачмураy гандлярку, калi y лаyку зайшлi дзве дзяyчыны. Апранутыя былi модна. Нiжэйшая, у чырвоным трусiным футрачку, была yжо на падпiтку. Высокая чарнявая была вiдавочна цверазейшая за сяброyку.

– Аглая, што возьмем, зноy па гарэлцы цi па пiве? – звярнулася да яе.

– Бяры што хочаш, – азвалася тая, – цыгарэты не забудзь.

– Дзяyчаткi, даражэнькiя, мы вам дапаможам з выбарам, – пачаy клеiцца Анцiк, – скажы, Вiнусь?

Ён згодна кiyнуy.

– Адвянь, – кiнула чарнявая.

– Танюха, што табе, хай дапамогуць. Хлопцы, здаецца, вiдныя, сiмпатычныя нават.
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 >>
На страницу:
4 из 8