Оценить:
 Рейтинг: 0

Уладар рыбаў

Год написания книги
2016
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 >>
На страницу:
3 из 8
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

– Нашто ты так з iм? – падаy голас Вiталь, бясконца мiргаючы вочкамi.

– Слабачок малы, а yсё туды ж, у паэты. Вунь Наталя таксама вершы пiша, а возьме шлюб, народзiць дзетак i забудзецца на yсё. Праyда, Натка? – абдымаючы i цалуючы дзяyчо, вуркатаy Анатоль. Ачмураная гарэлкай i мужчынскай ласкай, дзяyчына слаба кiвала.

Не кажучы нiчога, Кiрыл выпаyз са свайго кутка i сышоy, грымнуyшы дзвярыма.

– Дапраyды, не трэба было, – мовiy Вiнусь. – Хай бы пiсаy сабе, потым зразумеy бы што да чаго.

– Потым? Калi потым? – ашчэрыyся Анцiк i, крыху счакаyшы, з мефiстофелеyскай усмешачкай дадаy: – А люблю я людзей цвялiць. – Стукнуy кулаком па стале. – Творчая злосць павiнна прачнуцца. Вось ты мне так сказаy, а я табе такiм творам адкажу – на, атрымай, фашыст, гранату. Каб той, хто ганiy, запаважаy, мо ён гэтага i не выкажа. А не будзе злосцi, цiшком соплi вытраш аб падушку – бывайце, юначыя мары, i – усё, нiчога не будзе, сканчылося! – Анцiк абвёy пакой дэманiчным позiркам. – Дзе ён? – Хутка i моцна, бы гепард, скокнуy на кухню i прывалок разамлелага ад Кiцiнай кампанii Андруся, рэзка пасадзiy ля сябе. – Не крыyдуй, вуп’емо прымiрэнчую. Ты – паэт, я – паэт, крыху большы. Ты – дурань, я – дурань, большы цi меншы – не нам судзiць, – кульнуy чарку.

– Кiрыл збег, – азваyся Вiталь.

– Гэты надзьмуты? Лiха з iм, з тым таyстуном. Выбiтныя пiсьменнiкi не былi таyстымi, яны былi Талстымi альбо яшчэ й агромнiстымi, – махнуy рукой Анцiк. – Слухай, Андрусь. Буду чытаць свой верш.

Аднекуль пачуyся храп i соннае чмоканне. Анцiк перагнуyся праз стол.

– А-а, гэта ты, рыба-прылiпала!

Пагляды прысутных скiравалiся на месца мiж сталом i канапай. Там, паклаyшы далонi пад галаву, мiрна спачываy Мiкiта.

– Ну й хай сабе спiць.

Мiж тым градус вечарыны мацнеy. Кiця нярвова палiла, кiдаючы пажадлiвыя позiркi на Вiнуся. У кутку, пакiнутым Кiрылам, «салодкая парачка» – Анатоль i Наталя, – не звяртаючы yвагi на астатнiх, ледзьве не займалiся каханнем. Алесь сядзеy нязрушна. А Вiталь лiслiва зазiраy у вочы Анцiку, чакаючы чарговай фразы. Вiнусь выпiy i скрывiyся, узяy пляшку, паглядзеy на этыкетку:

– «Два буслы». Гэта ж, вiдаць, мы з табою, Анцiк.

– Уга! Толькi я yжо y нябёсах, а ты яшчэ на зямлi вожкаешся. Шаноyнае спадарства! Маю гонар прапанаваць вам верш, – выйшаy на сярэдзiну пакоя Анцiк. – Для цябе чытаю, Андрусь, як там цябе, Налiбоцкi.

Ён абвёy усiх уладарным позiркам, i аyдыторыя скарылася ягонаму магнетызму, сцiхла y чаканнi.

– Не хадзiце за мной, не хадзiце,
Бо я маю рахункi з сабой.
Не кахайце мяне, не любiце,
Бо каханне – для дурняy сымболь…

Чым далей Анцiк чытаy, тым больш iранiчнымi рабiлiся пагляды слухачоy. Усе, акрамя зачараванага Андруся ды яшчэ Наталi, цiшком пасмiхвалiся.

– I хоць трэснiце ногi цалуйце
Хоць Марыi Святой, хоць Хрысту.
Мо яны пашкадуюць, даруйце…

Анцiк скончыy чытаць. Усе з цiкаyнасцю дзяцей сачылi за тым, што будзе далей.

– Ну як? – чытальнiк звярнуyся да Андруся.

Юнак захоплена yсклiкнуy:

– Якая моц!

– Вядома ж, моц! Болей чытаць трэба. Анатоль Сыс. У вас там, у школцы, сучасная беларуская лiтаратура Нiлам Гiлевiчам, пэyна, заканчваецца. А yжо i нашае пакаленне паспела састарэць, – сеy i выпiy чарку. – Ну а па шчырасцi, дык вось што я маю. Ён ужо не выйшаy на «сцэну», застаyся сядзець i, гледзячы некуды скрозь стол, скрозь пакой, скрозь прастору, цiха пачаy чытаць:

– Уплятаючы ружы y вершы,
Я памятаю каханне Пятраркi.
Аднаyляю сэнс праз пераклад.
Намацваю пачуццё праз час.
Бы археолаг, танюткiм пэндзлем
Змятаю адвечны пясок занядбання.
Ды не, я – мастак.
Пад маiмi адчувальнымi пальцамi
Праступае партрэт Лауры,
Яснеюць яе вочы ад майго дыхання…

Па закурэлым пакоi бы прашапацеy лёгкi ветрык. Аднак Анцiк сам парушыy сабой жа створаны крохкi кавалачак космасу. Ён зноyку налiy i гучна пракаyтнуy змесцiва кiлiшка. Ягоны позiрк ужо быy няyцямны.

– Чаго я нiколi не мог зразумець, дык таго, наколькi твае вершы не стасуюцца з тваiмi паводзiнамi… – пачаy было Вiнусь.

– А я не маю патрэбы y разуменнi! Шчасце, калi цябе разумеюць? Лухта!!! Чалавек не павiнен падказваць некаму свае жаданнi й намеры. Не разумееш? Цудоyна! Значыць, ёсць загадка. Ненавiджу гэтае yсёдаравальнае разуменне y вачах! – усхадзiyся Анцiк. – А пайшлi б вы yсе! Паселi тутака, п’яце… На блазна падзiвiцца захацелi?!!

Усе напружана сцiхлi. I толькi Наталя спалоханым шэптам прасiла Анатоля пайсцi адгэтуль i нярвова церабiла ягоную руку.

– Ідзiце вы yсе!!! Блага мне, – прасiпеy здаyлена.

Госцi вяла пачалi разыходзiцца.

– Бывай, патэлефаную, – крануy абыякавага Анцiка за плячо Вiнусь. За iм учапiлася Кiця. Яна ледзьве не прыцiснула яго y лiфце, горача прашаптаyшы y самае вуха:

– Я хачу цябе.

Вiнусь быy не такi п’яны, як Анцiк, аднак гарэлка зрабiла сваю справу, а тым больш калi дзяyчына так адкрыта сябе прапаноyвае…

Да хаты дабралiся на таксi… Адзенне пачалi скiдаць у вiтальнi. Сяк-так падаслалi прасцiну, абы-як пакiдалi падушкi i тут жа гэта yсё змясiлi. А Кiця yсё крычала:

– Мне не хапiла цябе, Вiнусь! Мне не хапiла цябе…

Ён жа, быццам правалiyшыся y ватную цемру, не адчуваy нiчога, нiбы робат, атрымаyшы загад, тупа яго выконваy.

Яна спала, раскiнуyшыся на пасцелi. У шэрай каламуцi ранка яе цела падавалася гiпсавым, быццам забытая скульптура y асiрацелай майстэрнi.

Вiнусь паволi курыy i спустошана глядзеy у чорнае вока кавы y кубачку.

Згадаyся радок:

– Дазволiш згвалцiць сам сябе… Як прыкра…

– Пры-крап-ры-крап-ры-крап, – манатонна паyтарала вада з крана.

эпiзод 4

«Бясконца, да адурэння, па пылiнцы, па крышынцы, па хваiнцы, бы мураш, цягаць i цягаць каштоyнае смецце – лiтарка да лiтаркi, слоyца да слоyца… А нехта няyмольны возьме i раздушыць безабароннае збудаванне… Згарае энергiя. Бессэнсоyна. Нiкому не патрэбныя веды, не скарыстаныя, напластоyваюцца i напластоyваюцца, асядаюць пад уласнай важкасцю i зноy адкладваюцца – слой за слоем, выпраменьваючы назапашаную энергiю. А калi яна пяройдзе крытычную кропку, адбываецца самаyзгаранне. I тлее-гнiе сабе пацiху y табе – вялiзнай сметнiцы, што yяyляе сябе yрнай. А сутнасць адна – парахня…»
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 >>
На страницу:
3 из 8