Оценить:
 Рейтинг: 0

Уладар рыбаў

Год написания книги
2016
<< 1 ... 3 4 5 6 7 8 >>
На страницу:
7 из 8
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

– Луста неба з разынкамi зорак – луста дома з разынкамi вокнаy, – прыйшлi радкi.

Усю ноч Вiнусю снiлася Бажэна, ён адчуваy яе рукi, валасы, вусны, яе пах, ап’яняльную прысутнасць. То, як Даная, яна заклiкальна адгортвала прасцiну. То, як мармуровая Венера, стаяла прыцягальна i непадступна. То, як чараyнiца, сцярожка ступала y купальскiх росах, аголеная i чыстая, ззяючая пад месяцовым святлом. Ён тысячы разоy прачынаyся ад пякучага жадання валодаць ёю. Усхоплiваyся, нярвова палiy, зноy спрабаваy заснуць…

эпiзод 7

Анёл спусцiyся на зямлю —
Сусветны сум у зялёным воку,
У блакiтным – радасць ад быцця,
Турбот людскiх, зямных аблокаy…

Вiнусь не знаходзiy сабе месца. Ён не мог дачакацца вечара, каб пабачыць яе. Пачынаy пiсаць ёй верш i не знаходзiy слоy, вартых яе. Браyся гатаваць каву, i яна збягала, пэцкаючы плiту. Як дзяyчынка-падлетак, разглядаy сябе y люстры, вывучаy кожную рысачку ледзь не пад лупу, каб зразумець, цi спадабаyся ёй. Тысячы разоy хвалiy сябе i тут жа ганiy. Згадваy свае фразы y размове з ёй i захапляyся yласным красамоyствам ды тут жа дзiвiyся свайму глупству. Сядаy за працу i не мог адрэдагаваць нi радка – думкi распаyзалiся па yсiх шчылiнах свядомасцi. Хацеy напiсаць нешта yласнае i не здалеy набраць анi слова.

– Ды што ж гэта такое?! – адштурхнуyшы ад сябе клавiятуру, у роспачы крыкнуy ён.

– Няйначай хва’оба нейкая п’ычапiлася, да’ажэнькi мой.

– Хто тут?

Вiнусь пабачыy ката. Апрануты ён быy у белы халат, што ажно трашчаy па yсiх швах на ягонай «фiгуры», гузiкi гатовыя былi пырснуць у розныя бакi yсе i адразу, гэткi ж каптур з абы-як прышытым чырвоным крыжам. На шыi матляyся стэтаскоп. Наyскасяк, па-паштарску, была перакiнутая торба таксама з белай тканiны, з гэткiм жа крыжам, толькi большых памераy – як малыя y дзiцячым садку гуляюць у доктара. Рыбiна тупала побач, трымаючы y плаyнiках вялiзны шпрыц.

– Дык вось шьто я качу сказаць, да’ажэнькi, – працягваy кот, папраyляючы пенснэ, – дыягназ: сiнд’ом вясновай гiпе’пачуццёвасцi на фоне клiнiчнай безвыходнасцi эмоцыяy, ускладнены татальным па’алюшям волi, шьто суп’аваджаецца сiнусаiдальным га’манальным усплёскам i ацёкам ня’вовых канчаткаy. Гэта вам не жа’тачкi, – размахваy указальным пальцам перад носам «пацыента» кот.

– I што мне цяпер рабiць? – няyцямна прамармытаy Вiнусь.

– Ін’екцыя тво’аглабулiна неадкладна, антысэксны комплекс ад са’дэчнай залежнасцi i т’анквiлiзата’ы, каб знiзiць «эакцыю «эцэпта’аy на эйфа’ыю шчясця, мой да’ажэнькi.

– А потым?

– А потым-потым, – перадражнiy кот. – Потым джын з кампотым. Потым ужо вам будзе yсё адно – пiшiця, не пiшiця – як кацiця. Хво’ых не судзяць. Рыбiна пагражальна пырскнула фантанчыкам са шпрыца i пачала наблiжацца да Вiнуся. Ён ускочыy на стол i закрычаy:

– Адчапiцеся! Пашалелi вы, цi што?

Кот зарагатаy i, сеyшы y цацачную машынку «хуткай дапамогi», пакацiy, гарлапанячы як сiрэна, рыбiна наверсе круцiла галавой бы мiгалка.

– Звар’яцець нядоyга, – выдыхнуy хлопец, злазячы са стала. – Аднясу на выставу ды прадам цябе, гад паласаты, будзеш тутака паманьвацца са мной.

– Уга, прадай-прадай, хоць грошай на сваю паненачку заробiш, не па кiшэнi яна табе, – цвялiyся кот.

– Ды iдзi ты, – Вiнусь проста з нянавiсцю зiрнуy на карцiну.

Яму падалося, што кот на два бакi расцягнуy пальцамi рот i падражнiyся чырвоным даyгiм языком, як мульцяшныя героi, – «бала-бала-бала».

– Вар’яцтва нейкае! Шыфер шаргацiць па швах – цiха аб’язджае дах… Ін’екцыя твораглабулiна – неадкладна! Прымроiцца ж такое?! А мо i сапраyды я ёй не спадабаyся? Што можа знайсцi yва мне гэткая дзяyчына? Ну, працую y выдавецтве рэдактарам – нiбыта прэстыжна. Маю за плячыма вышэйшую адукацыю, аспiрантуру. Ну, даволi сiмпатычны хлапец, як усе кажуць.

Вiнусь падышоy да люстра.

– А дапраyды, я нiчога сабе. Можа, нос крыху велiкаваты. Але гэта прыкмета неардынарнай асобы. Лоб высокi. Вочы немаленькiя. Бровы нелiнялыя. Вусны… Вусны нават вельмi сэксуальныя. Ну што яшчэ трэба?

– Так-так, сапраyдны мужчына павiнен быць крыху прыгажэй ад малпы, як сцвярджае народная банальнасць, – зрабiy выснову кот. – А мужчына без жывата – гэта yвогуле пацан, – сказаy ён, задаволена гладзячы сябе па бруху. – Аднак ты, Вiнсэнты, не адчайвайся, возьмеш шлюб – адрасце.

Хлопец, не звяртаючы на яго yвагi, працягваy:

– Урэшце, я цiкавы суразмоyца…

– Вой, трымайце мяне сямёра, – зарагатаy кот. – Ды з цябе ж слова добрага клюгамi не выцягнеш. Толькi i чую адныя абразы ад цябе – нават пераказваць прыкра.

– Я разумны, скрозь дзяyчатам падабаюся…

– Ага, толькi такiх, якiм ты падабаешся, найбольш цiкавiць не розум, а нешта… крыху нiжэй.

– Ды я… я… Я творы пiшу – вось! Дзе яна яшчэ такога знойдзе? – Вiнусь пераможна распасцёр у бакi рукi.

– Вядома ж, non omnia possumus omnes (не кожнаму yсё даступна), – заyважыy кот.

– Такiя незвычайныя вочы… Ёй толькi фотамадэллю быць, тварам якой фiрмы! Няyжо такое магчыма? Мо гэта лiнзы?

– А для катоy у гэтым нiчога нязвычнага няма.

– Верш для яе не выходзiць. Ну не атрымоyваюцца y мяне радасныя рэчы. Можа, у маёй мове болей сумных слоy – недарэчная мова…

– Гэх ты, фiлалох. Мова яму не падыходзiць!

– Жыццесцвярджальных слоy няма. А слоy няма…

– Сапраyды, пашукаць яшчэ такiх аслоy! – бурчэy кот. – Раuса vеrbа (меней слоy). Згортвай ужо свае сентэнцыi з iнсiнуацыямi, абрыдла гэтая ода сабе любiмаму.

– Куды ж яе запрасiць?

– Так-так, каб хаця не падацца банальным.

– Рэстаранамi ды кавярнямi яе не здзiвiш…

– Згуляем? – крадком падышоy кот з веерам картаy у лапе.

– Гэта яшчэ навошта?

– А ты выцягнi карту – аб нечым даведаешся. Вiнусь узяy карту: «Тэатр» – значылася на ёй.

– Тэатр… Тэатр! Сёння ж «Тутэйшых» даюць! Калi яшчэ такое надарыцца?! Вядома ж, тэатр! Ты малайчына!

– Вось ты i першы раз мяне пахвалiy, – прамуркатаy кот.

эпiзод 8

Вiнусь праз дзясятае знаёмства ледзь дастаy квiткi на спектакль. 3 аднаго боку, такое паломнiцтва радавала, з iншага – засмучала: iдзе п’еса гады y рады, а зараз яшчэ нiбыта дэкарацыi рамантаваць будуць. I колькi?

– Няма лiшняга квiточка? – бясконца з усiх бакоy торгалi Вiнуся. I вось у натоyпе ён заyважыy яе, радасна пабег насустрач.

<< 1 ... 3 4 5 6 7 8 >>
На страницу:
7 из 8