Оценить:
 Рейтинг: 1

Парыж, Эйфелева вежа і…

Год написания книги
2023
Теги
<< 1 ... 7 8 9 10 11
На страницу:
11 из 11
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Жанчына iмгненна спахмурнела i строга, быццам настаyнiца адчытвае неслуха-школьнiка, адным дыхам выпалiла:

– Вам, малады чалавек, не прыходзiць у галаву, што y мяне скацiна галодная, гаспадарка не спраyлена, карову даiць трэба, а я Вас шукаю, гойсаю на матацыкле па пылiшчы? – яна перавяла дыханне i yжо цiшэй дадала: – Згодна з Насцяй… Не кожны пан, у каго штаны навыпуск…

– Зноy Насця!.. – ажно yзвiyся Гурскi. – Якi пан?! Пры чым тут штаны?!

Ён рашуча падышоy да матацыкла, спрытна асядлаy пасажырскае месца i, аберуч абхапiyшы матацыклiстку за талiю, уладна загадаy:

– Завадзi драндулет i паехалi…

– Вось гэта па-нашаму, – зашпiльваючы куртку, весела гукнула жанчына. – У надзейныя рукi трапiла… Адразу на «ты» i без усялякай цырымонii…

Дабрынкiн не падмануy. Алеся i сапраyды смачна накармiлi дранiкамi, выдзелiлi асобны пакой, пасярод якога высiyся стары металiчны ложак з блiскучымi булавешкамi на спiнках. Лёг, i адразу мяккi пухавiк з незлiчонай колькасцю падушак аблашчыy, прыгалубiy, прыняy за свайго. Хоць i быy стомлены, але заснуy не адразу, хутчэй упаy у нейкае чуйнае забыццё. Калi кукарэкнулi першыя пеyнi, падхапiyся, падышоy да расчыненага вакна, адхiнуy цюлевую занавеску i праз маскiтную сетку нейкi час любаваyся яркiм месячыкам на небе. Прыгадаy гаспадыню з дзiyнаватым, як танец, прозвiшчам Лявонiха i адчуy нiякаватасць, нават сорам за нястрыманасць у паводзiнах, за невясёлыя думкi, месцамi абразлiвыя. Толькi цяпер, з асалодай удыхаючы цёплы водар ночы, прыгадваючы гасцiннасць гаспадынi, змог убачыць сябе зводдаль. Жудасна зрабiлася i сорамна за сябе, за неразумную фамiльярнасць да харошага i сцiплага чалавека. Падчас вячэры жанчына, апусцiyшы вочы, моyчкi слухала, кiвала галавой, падкладвала y яго талерку блiнцоy, тактоyна не заyважала пыхлiвую фанабэрыстасць госця. Калi стала халаднавата, вярнуyся y ложак i з галавою зашыyся y цёплую коyдру. У думках яшчэ доyга падбiраy словы, якiя скажа гаспадынi ранiцай, вiнавацiyся i не заyважыy, як неяк спакваля агарнула дрымота.

Пасля таго як надламаным голасам прахрыпеy малады пеyнiк, Алесь больш не заснуy, ды i не хацелася. Пацiху сабраyся, выйшаy на ганак, у ранiшнiм прыцемку yбачыy па-летняму лёгкi нясмелы туман над возерам i, не раздумваючы, шустра пашыбаваy да вады, наyпрост, праз чыста праполатыя грады гароднiны, мiма парнiка, у якiм чырванню красавалiся памiдоры, каля кустоy малiны i чорнай парэчкi. Напрыканцы агарода шмыгнуy у велiкаватую дзiрку y плоце i з асалодай пабег басанож па роснай траве. Каля вады скiнуy мокрыя да кален штаны, праз галаву сцягнуy кашулю i кiнуyся y янтарную трапяткую ваду.

Нырнуy i адразу зразумеy, што з iм нешта не тое. Спярша рукi, а праз некалькi хвiлiн i ногi пачало абвалакваць i як бы заблытваць. Каб вызвалiцца, зрабiy рывок, потым другi, трэцi, i рукi пазбавiлiся цягучай павуцiны. Ён вырваyся на паверхню, але ногi засталiся y пастцы, iх хтосьцi нябачны моцна стрыножыy, не шавяльнуць. Алесь набраy поyныя грудзi паветра i паднырнуy, паспрабаваy убачыць, памацаць рукамi тую жорсткую павуцiну, а калi yдасца, i разарваць. Вада трохi закаламуцiлася, i yсё ж Гурскi паспеy разгледзець каля ног некалькi шырокiх белых плах. Адразу здагадаyся, што гэта рыба, i ён таксама, як гэтыя бедакi-карпы, шчупакi цi лiнi, трапiy у сетку. Моцна затахкала сэрца, зрабiлася холадна, iмгненна пацяжэлыя ногi пацягнулi на дно. Сiлячыся прыглушыць нарастаючую гнятучую трывогу, Алесь сам сабе сказаy:


Вы ознакомились с фрагментом книги.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера:
<< 1 ... 7 8 9 10 11
На страницу:
11 из 11

Другие электронные книги автора Виктор Правдин