Оценить:
 Рейтинг: 1

Парыж, Эйфелева вежа і…

Год написания книги
2023
Теги
<< 1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 >>
На страницу:
8 из 11
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

– Электарат крыклiвы, бесцырымонны i развязны, як i будучы мiнiстр, – дадаy iнжынер.

Трактарысты за словам у кiшэнь не лезлi, жарты, кпiны сыпалiся з усiх бакоy. Рагаталi доyга да слёз, i нават Федзя, зняyшы акуляры, далонню цёр вочы. Калi смех пачаy ацiхаць, Дабрынкiн нечакана для yсiх запытаyся:

– А што, мужыкi? Мо сапраyды пусцiм фермы пад нож i будзем катацца на новай тэхнiцы?

Трактарысты iмгненна прыцiхлi, нехта заклапочана запытаyся:

– Праесцi нядоyга, а потым што? Недзе людзi працуюць i добра зарабляюць, а мы?.. Хiба з iншага цеста?.. Лайдакi i абiбокi?..

– Як кажуць, не y брыво, а y вока… На гэта з наскоку i не адкажаш… Дый адна ластаyка вясны не робiць… Як жыць i працаваць далей, талакой вырашаць будзем… Праз два днi на сходзе, – стрымана yсмiхнуyся старшыня i, хiтравата зiрнуyшы на суразмоyцаy, ажывiyся: – А я згодны, што без новай тэхнiкi на ногi не станем. Толькi каму на ёй працаваць? Вось ты, Фёдар Дустаy, – Дабрынкiн тыцнуy пальцам трактарыста y грудзi, – табе можна даверыць магутны John Deere апошняй мадыфiкацыi, а можа, нават GLASS?

– А што?.. І паеду!.. – трактарыст зняy акуляры, расправiy плечы, фанабэрлiва зiрнуy на прысутных i дадаy: – Кнiжкi пачытаю i паеду.

– Што-што, а ездзiць ты зух, штомесяц тармазныя калодкi мяняем, – загарачыyся iнжынер. – Болт не знойдзеш i не закруцiш, пакуль механiк не паднясе.

– Кожны жыве сваiм мазалём, не трэба валiць з хворай галавы на здаровую, – загарачыyся трактарыст. – Дарма i каза не скача… Няхай механiк даплачвае, калi не спраyляецца… А што тычыцца тэхнiкi, то i наш «Беларус» той самай апошняй мадыфiкацыi – не горшы, а «Палессе» пры правiльнай эксплуатацыi пераплюне замежныя… Гэта ж трэба так трактар назваць: «Вызвалi звера»?.. Наш «Беларус» i y Афрыцы з космасу разгледзець можна, зразумела, адкуль ён…

Гурскi кашлянуy у кулак, нагадаy аб сабе, i старшыня iмгненна прыпынiy гаворку. Спрачацца i высвятляць адносiны не было жадання, наперад ведаy, у чым абвiнавацяць i механiка, i яго, увогуле yсё начальства, без выключэння…

– Вы, мужыкi, не мiтынгуйце, паберажыце сiлы, – Дабрынкiн, як прыяцель, паляпаy па плячы yзбуджанага трактарыста. – Пагаворым на агульным сходзе не толькi пра набалелае…

12

– Насця, будзем дзядулю кармiць, – выцягваючы з печы чыгункi з супам i кашай гукнула Сцяпанiха yнучку i, не дачакаyшыся адказу, гукнула мацней: – Насцёна, рыхтуй тэрмас…

Жанчына паставiла чыгункi на прыпечак, прытулiла вiлкi з драyляным дзяржальнам да печы, рукi выцерла фартухам i прайшла y чыстую палову хаты, дзе жыла сям’я дачкi. Невялiкi куткавы пакойчык унучкi, яшчэ студэнткi, быy чыста прыбраны, ложак запраyлены, на пiсьмовым стале кампутар, канспекты i кнiгi. Слабы вятрыска ледзь-ледзь напiнаy цюлевыя занавескi, сiлячыся прарвацца y пакой праз расчыненае вакно.

– Ох, донька-донька, уцякла, праз вакно yцякла, – ласкава yсмiхнулася Сцяпанiха. – І y каго гэткая гарэза?.. Пэyна, i скутар з гаража цiшком звяла?

Валянцiна Пятроyна Цiхан, па-вясковаму Сцяпанiха, была як дзве кроплi вады падобная на дачку Марыю, толькi трошкi болей зморшчынак каля вачэй, а замест касы – мадэльная стрыжка, якую раз у тры месяцы рабiла y раённым цэнтры. Яшчэ i цяпер у свае шэсцьдзясят два гады Валянцiна Пятроyна працавала y школе на палову стаyкi настаyнiцай беларускай мовы i лiтаратуры. Муж Сцяпан больш за сорак гадоy адпрацаваy механiкам у гаспадарцы. Калi ж Дабрынкiн стаy старшынёй, абавязкi склаy, прынцыпова пакiнуy пасаду. Цiхан не хацеy, ды i не мог у зяця-прымака быць падначаленым. Не дапамаглi i yгаворы раённага начальства, больш таго, iх бяседы падлiлi масла y агонь. Па гадах мог на пенсiю выйсцi, нават пачаy афармляць дакументы i нечакана перадумаy, напiсаy заяву, каб яго перавялi працаваць на ферму пастухом.

Даyно чорная котка прабегла мiж цесцем i зяцем, а iх i сёння не yдаецца прымiрыць. Прычына разладу самая што нi на ёсць бытавая i да смеху банальная, але гэта толькi на першы пагляд.

З ранняга маленства yнучка yсё лета жыла y дзядулi з бабуляй. Любiла Насця казкi слухаць, а дзядуля Сцяпан iх расказваць. Даволi хутка Сцяпан Іванавiч перачытаy усё, што было y калгаснай бiблiятэцы, а другi раз, вось бяда, унучка слухаць не захацела, з характарам дзяyчынка. Думаy-думаy дзядуля i прыняy рашэнне: сам буду складаць. На свой лад пераказаy казку пра сябе i бабулю, унучцы спадабалася. Не абмiнуy маму, тату i yсю хатнюю жыyнасць: трое парасят, дзве казы, курэй, iндыкоy… Ад коткi, сабакi i трусоy Насця была y захапленнi, але больш за yсё смяялася yнучка з любiмага таткi, якi па начах ператвараyся y надакучлiвага камарыка. «Калi падабаецца yнучцы, спадабаецца iншым дзецям», – падумаy Цiхан i некалькi прыдумак даслаy у раённую газету. І якая ж радасць – казку пра камарыка надрукавалi!.. Праyда, Сцяпан Іванавiч i слоyца свайго не знайшоy, гэтак рэдактар перапiсаy тэкст, але яму дастаткова было бачыць назву твора (не бяда, што камарык ператварыyся y крывасмока), галоyнае – прозвiшча, тлустым шрыфтам надрукаванае.

Пасля гэтага Сцяпан Іванавiч запусцiy бараду «пад Хемiнгуэя», пiсчую машынку набыy i люльку, хоць курцом не быy. Прыдумкi перадрукаваy i бандэроллю адправiy у вядомае мiнскае выдавецтва.

Час iмклiва бег, адказу не было, але маyчанне «калег па пяры» не засмучала, наадварот, у чаканнi прызнання Цiхан адчуваy шчымлiвую асалоду i y нейкi момант зразумеy, што для яго зусiм не важныя, не маюць значэння высновы прафесiяналаy.

Галоyнае тое, што ён сам думае пра сваю творчасць. А пра сябе, калi казаць праyду, мроiлася гэткае, што y нейкi момант Сцяпан Іванавiч пачаy падумваць пра змену прафесii.

Хутка выявiлася, што сюжэтаy катастрафiчна не хапае, i новаспечаны казачнiк вырашыy героямi выдумак зрабiць аднасяльчан. І зарыпела пяро… Ведзьмары i вядзьмаркi, дамавiкi i цмокi, лесуны, каракацiцы, русалкi, вадзянiкi i yсялякая iншая нечысць сталi галоyнымi героямi выдумак Сцяпана Цiхана i, канешне, дзяyчынка Наста, якая змагаецца i перамагае суседзяy-нячысцiкаy. Аднаго не yлiчыy аyтар: не ведаy дзядуля, што yнучка па вялiкiм сакрэце пачутае шэпча сябрам, а дзятва гэтыя «сакрэтныя» байкi пераказвае бацькам.

Расшавялiy Сцяпан Іванавiч Навасёлкi, загула вёска, быццам рой пчалiны. Па-iншаму i быць не магло. Якi гаспадар пагодзiцца з вобразам трохгаловага цмока, y якога штодзень дзве галавы гарэлку п’юць, трэцяя пахмяляецца, а гаспадыня на мятле па хаце лётае?..

Давялося Сцяпану Іванавiчу прыпынiць лiтаратурную дзейнасць. А што зробiш, калi вяскоyцы калектыyную паперу y газету напiсалi i судом пагражаюць?.. І yсё ж Цiхану yдалося змякчыць сiтуацыю. З кiм гарэлкi выпiy, каму тэхнiку адрамантаваy, а каму i грошы пазычыy без аддачы. Карацей, yмаслiy суседзяy. Дый «ганарар» героi атрымалi неблагi, нават цяпер хто-нiхто yспомнiць тыя выдумкi, калi трэба машыну да ладу давесцi цi грошы пазычыць. А вось з зяцем атрымалася нявыкрутка. Жартаyнiк Дабрынкiн нечакана не тое што пакрыyдзiyся, ён раззлаваyся i на доyгiя гады крыyду затаiy. Што нi кажы, а Дзмiтрый Дзмiтрыевiч быy адзiны, каго y газеце абазвалi камарыкам-крывасмокам… А вяскоyцы iмгненна прыляпiлi мянушку «зяць-крывасмок». Хто ж гэткае спусцiць?

Праyда, i Дабрынкiн y даyгу не застаyся. Неяк Насця казу з хлеyчука выпусцiла, а тая y грады, у капусту. Каза шкадлiвая была, але трымалi, бо yнучка толькi ад яе малачко пiла. Цiхан у гэты час бараду сваю шкiперскую падстрыгаy. У вакно yбачыy, на вулiцу выбег i давай ганяць шкадлiвую. Каза не паддаецца: у хлеy не хоча, уцякае, бляе, барадой трасе. Гаспадар спатыкнуyся i торкнуyся тварам у зямлю, толькi што курыным памётам угноеную.

А зяць насмiхаецца: «Даyней людзi казалi, што мужыку вусы чэсць, а барада i y казла ёсць… Ты, Сцяпан Іванавiч, бародку далонькай прыкрый… Не пазнае Манька, баiцца… Пэyна, за казла прыняла…»

Цiхан не вытрымаy здзеку, кiнуyся на зяцька з кулакамi, пакацiлiся мужыкi па зямельцы. Цесць-здаравяк ухопiць крыyдзiцеля i сiлiцца зяця таксама торкнуць тварам у тое самае курынае месiва, а зяць-уюн лоyкi, не паддаецца, праз секунду выслiзне з жалезных абдымкаy – i yжо на шырачэзнай цесцевай спiне…

Капусту, моркву, буракi, гуркi, парнiк з памiдорамi i перцамi – усё здратавалi, загубiлi yраджай… Ужо i плот захiстаyся, затрашчаy пад напорам перапэцканых цел, i толькi некалькi вёдзер халоднай вады астудзiлi забiяк.

Валянцiна Пятроyна з дачкой Марыяй вадой разлiлi задзiр, а потым iхнiя рэчы склалi i выставiлi чамаданы на вулiцу. Жанчыны апраyданняy не слухалi, вiнаватага не шукалi, яны былi катэгарычныя y прынятым рашэннi: «Пакуль мiру мiж вамi не будзе – у хату не прыходзьце…»

Розныя целаскладам i выглядам, не падобныя характарамi Дабрынкiн i Цiхан пры якiх iншых абставiнах нiколi не пайшлi б на мiравую, але iх яднала пачуццё любовi, шчырае, да болю кранальнае, нават ахвярнае каханне да жонак. Яны yсю ноч моyчкi прасядзелi на чамаданах на беразе возера, а пад ранiцу прысунулiся y панадворак i гэтак жа моyчкi пастукалi y дзверы. Калi дзверы расчынiлiся i жанчыны y чаканнi сцiшылiся, мужчыны, не гледзячы адно аднаму y вочы, пацiснулi рукi i разам выдыхнулi: «Мiр».

Іх чакалi. На стале, засланым белым настольнiкам, пузацiлася пляшка каньяку, падобная на вiнаградную гронку. Марыя, хаваючы шчаслiвую yсмешку, паспешлiва выставiла з печы гусятнiцу з тушаным iндыком, мацi прынесла вэнджаныя мяса i каyбасу, салату, хлеб…

Мiр быy скрэплены i замацаваны, але засталася непрыязнасць, якая з гадамi ператварылася y прыхаваную варожасць. Калi стала пытанне, дзе жыць сям’i новаспечанага старшынi Дабрынкiна, пакуль не пабудуе сваёй хаты, зноy вырашалi жанчыны, праyда, цяпер унучка Насця была галоyным завадатарам у прымiрэннi бацькi i дзядулi. Дзмiтрый Дзмiтрыевiч дачцэ не пярэчыy, ды i як запярэчыш, калi Насця катэгарычна заявiла, што будзе жыць толькi y бабулi.

Сiтуацыя выходзiла за сямейныя рамкi: што скажуць людзi, як ацэняць старшыню, якi y сваёй сям’i ладу не мае? Вёска не горад, тут кожны на вiдавоку. Калi y градах пустазелле – гультайка гаспадыня, дроy на зiму не назапашана, агарод на Пакровы не абараны – гаспадар гультай i п’янiца. А калi сваёй гаспадаркi не мець, iмгненна пойдзе пагалоска, што чалавек нячысты на руку, будзе цягнуць з калгаса, няважна, якую пасаду займае, хоць старшынi, ветэрынара, даяркi, трактарыста цi пастуха.

Цiхану таксама не вельмi спадабалася зяцева суседства, але супраць жанчын i слова не сказаy, толькi кiнуy сваё любiмае «А няхай…»

Валянцiна Пятроyна yбачыла пад ложкам унучкi гаршчочак з фiялкамi i незадаволена зморшчылася:

– Ну, Анастасiя Дзмiтрыеyна, золатца ты маё дарагое, вырашыла загубiць кветачку?.. Толькi з’явiся!..

Жанчына дастала з кiшэнi фартуха мабiльны тэлефон, але тэлефанаваць перадумала, вырашыла трошкi прыбрацца. Мабiльны паклала на стол, зачынiла вакно, кашпо з кветкамi паставiла на падаконнiк i, памацаyшы сухую зямлю, яшчэ больш спахмурнела. Тэлефон нечакана ажыy i пад модны блюз пачаy слiзгаць, затанцаваy на стале. На блакiтным экране шчаслiвай усмешкай высвецiyся Насцiн твар. Валянцiна Пятроyна прыклала тэлефон да вуха.

– Бабулечка, накрывай на стол, дзядуля зараз прыедзе на скутары… За яго я на пасце…

Валянцiна Пятроyна i слоyца не паспела yставiць, а y слухаyцы пiкалi yжо кароткiя гудкi.

– Можа, гэтак i лепей… Толькi б мапед не зламаy, – услых сказала жанчына i заспяшалася на кухню.

Насця часта дапамагала дзеду, ведала нюансы пастухоyства, нават навучылася звонка страляць доyгай пугай i даволi хутка yгаварыла дзеда паехаць дадому. Цiхан агледзеy статак, праверыy «электрычнага пастуха», наказаy унучцы быць увесь час на пагорку, каб самой бачыць жывёлу i, галоyнае, каб яе бачылi каровы, завёy мапед, асядлаy i тут жа паспешлiва злез, заглушыy рухавiк. Ён быццам адчуy жончына хваляванне, узгадаy не раз чутае: «Твае сто дваццаць кiлаграмаy не для гэтай далiкатнай тэхнiкi…»

– Гэты гора-матацыкл не для мне, развалiцца праз сто метраy… Ды i каленi вышэй за руль, – незадаволена буркнуy Цiхан. – Лепш пешкi, напрасткi…

– Дзядуля, я папярэдзiла бабулю, што прыедзеш на скутары.

– Не, – махнуy рукой Цiхан, – я на сваiх дваiх… Паберагу бабулi нервы.

Жывёла пажадлiва скубла траву, i Насця цалкам даверылася «электрычнаму пастуху». Седзячы на дзедавым плашчы, яна нейкi час чытала канспект па эканомiцы, але запомнiць нiчога не магла: шкодзiла ранiшняе маладое прамянiстае сонца, якое спакуслiва купалася y празрыстым зыбкiм возеры. Ад цёплага свяцiла, яшчэ заспанага i разамлелага y лёгкiм тумане, патыхала цiхамiрнасцю i спакоем, яно расслабляла, падбухторвала i правакавала, настойлiва зазывала да сябе y трапяткую гуллiвую ваду. І дзяyчына паддалася спакусе, скiнула з сябе апратку i скокнула з велiкаватага берага y iскрыстую прахалоду.

Насця была добрым плыyцом i даволi хутка заплыла на сярэ-дзiну возера. Лежачы на спiне, рукi раскiнуyшы yшыркi, яна з асалодай гойдалася на цiхiх хвалях. Высока y небе, ловячы вецер, кружыy адзiнокi бусел. Насця загадала, што паплыве да берага, як толькi птушка yзмахне крыламi. Але бусел, быццам пачуyшы дзяyчыну, нечакана прыняy гэтую гульню. З патокамi ветру ён то апускаyся ледзь не да вершалiн блiзкiх таполяy, то yзлятаy угору, гэтак высока, што бачыyся не больш за голуба. Час для Насцi спынiyся. Яна зачаравана сачыла за птушкай, i y гэтыя хвiлiны ёй таксама хацелася мець крылы i, як гэты бусел, вольна кружыць над возерам, вёскай, лесам…

Нечакана бусел схамянуyся, спуджана замахаy крыламi i з траскучым рэзкiм клёкатам паляцеy у бок вёскi. Насця адразу yспомнiла пра абавязкi пастушкi, хутка даплыла да берага i праз некалькi мiнут узбегла на пагорак… Кароy на пашы не было, толькi далекаватая шаша клубiлася пылам, чуyся трывожны роy жывёл. Яна паспешлiва накiнула на мокрае цела сукенку, падхапiла плашч, пугу i басанож кiнулася yслед за статкам.

Самае кепскае не здарылася, статак у трыста пяцьдзясят галоy вёску абмiнуy i цяпер порстка шыбаваy у накiрунку кароyнiкаy. Насця супакоiлася – бяда мiма прайшла. Цэлымi непашкоджанымi засталiся i людскiя агароды, i кветнiкi каля хат, i платы паyз дарогу…

На шашы каля чырвонай машыны некалькi разоy свiснула пугай, ад «мерседэса» адагнала кароy. Сiтуацыя звычайная, вадзiцелi заyсёды прапускаюць статак.

13
<< 1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 >>
На страницу:
8 из 11

Другие электронные книги автора Виктор Правдин