Оценить:
 Рейтинг: 1

Парыж, Эйфелева вежа і…

Год написания книги
2023
Теги
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 9 ... 11 >>
На страницу:
5 из 11
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Уздымаючыся па прыступках, Люся спiнай адчувала на сабе yчэпiсты раyнiвы позiрк Алеся, i ёй гэта падабалася. Нечакана яна прыпынiлася, азiрнулася i, не хаваючы пераможнай усмешкi, запыталася:

– Алесь, ты з намi?

– Хадзем, брат, – весела гукнуy Андрэй. – Напiшам, падпiшам, а потым адзначым…

Алесю трэба было неяк парыраваць кпiны былой жонкi, тым больш што сам увязаyся y гэтую перапалку. Нечакана yспомнiлася набалелае:

– У вас планы радасныя i важныя, але, на вялiкi жаль, у маёй блiжэйшай будучынi вас таксама няма… Еду y адпачынак… Мяне чакае Парыж!.. Так што y вас сваё вяселле, у мяне сваё… Шчыруй, брат, на новай нiве i памятай – два мядзведзi адначасова мёдам з аднаго дупла не ласуюцца…

Ён рэзка крутнуyся i заспяшаyся да машыны.

Словы Алеся сцебанулi па жывому. Люся магла дараваць многае, толькi не кпiны з яе даyняй, але не здзейсненай мары. Парыж, Эйфелева вежа ёй нават снiлiся, але былы муж толькi абяцанкамi кармiy…

– Мы таксама паедзем у Парыж… У вясельную вандроyку, i цяпер усё будзе па-мойму, – крыкнула yслед Гурскаму Люся, капрызна тупнула ножкай i пагрозлiва прашаптала: – Ты яшчэ пашкадуеш…

– Любая, табе нельга хвалявацца, – Андрэй моцна прытулiy каханку, i yсё ж настрой быy сапсаваны.

Андрэй таксама ведаy мару Люсi i цяпер нечакана для сябе адчуy трывожную хвалюючую рэyнасць. Ён зразумеy, што памiж iм i Люсяй заyсёды будзе стаяць Алесь i яму, Андрэю, ва yсiм давядзецца даказваць сваю перавагу над братам. Пакуль што гэта yдавалася, але ж ён жыy у асалоду, не абцяжарваy сябе нiякiмi абавязкамi, канешне, акрамя аднаго – быy добрым i пяшчотным каханкам… А што будзе заyтра?.. Цi дасць рады, калi давядзецца yзвалiць фiрму на свае плечы?.. Праyда, Люся хоча гэтага, падбухторвае i сама iрвецца y бой… Але ж народзiцца дзiця i клопату прыбудзе… Будучыня хвалявала i палохала, але цяпер зробленага не зменiш, адступаць позна. Люся любiць паyтараць, што ад прыбытку галава не балiць… А яму балiць, толькi вiду не паказвае. Трымае, як кажуць, хвост пiсталетам.

Каб заглушыць прылiy рэyнасцi i дагадзiць будучай жонцы, Андрэй прапанаваy:

– Калi не хочаш пераходзiць на маё прозвiшча, я вазьму тваё. Зрэшты, дзеля справядлiвасцi я проста павiнен стаць Гурскiм, – ён цмокнуy Люсю y шчаку i напышлiва дадаy: – Увядзём абавязковае сямейнае правiла: адзначаць святы толькi там, дзе скажаш ты. Значыцца, усе цуды свету – каля тваiх ног. Выбiрай хоць Эйфелеву вежу, хоць Эверэст, хоць джунглi Амазонкi…

– Якiя джунглi?.. – ускрыкнула Люся. – Яшчэ не ажанiyся, а yжо хочаш скармiць кракадзiлам?..

Андрэй з замiлаваннем глядзеy на каханку. Смяшлiвыя, гарэзлiвыя чорцiкi y яе агромнiстых задзiрлiвых вачах i асаблiва вабныя, капрызна сцятыя вусны прыцягвалi быццам магнiт.

– Калi мяне не пацалуеш – кракадзiл застанецца галодным… Я сам цябе праглыну…

– Канешне, пацалую, – задаволеная Люся шчыльней прытулiлася да Андрэя, прашаптала: – Усе мужыкi аднолькавыя… Толькi абяцаеце… Але ж i я не наiyнае дзяyчо… Сёння возьмеш першы эверэст – ЗАГС…

Частка другая. НА ШЛЯХУ У ПАРЫЖ

9

Гурскi быy з тых вадзiцеляy, для каго машына не проста каштоyная рэч, а прыяцель, нават сябра, ад якога не хаваеш настрою, з якiм раiшся, давяраеш патаемнае… І гэты металiчны сябрук не перапыняе, не раiць i, галоyнае, не вучыць жыццю… Ён моyчкi слухае…

Якраз сягоння i быy той самы выпадак, калi змораная спусцелая душа жадала аднаго – выгаварыцца.

Яшчэ прыцемкамi Алесь вырулiy з цiхiх вулачак на шырокую аyтастраду. Каб не мець непрыемнасцяy з ДАІ, устанавiy «круiз-кантроль – 90», уключыy дыск з сорак сёмым опусам Бетховена. Не звяртаючы анiякай увагi на ранiшнiя краявiды, на шэрае неба, якое няспешна прачыналася i як бы нехаця ссоyвала з сябе начны пухавiк, сатканы з празрыстых аблачынак, амаль дзвесце кiламетраy выплюхваy з сябе надрыyны боль, даyкую нуду, едкую рэyнасць, карыy сябе за бязмерную сентыментальнасць да Люсi i братэрскi, гарачы давер да Андрэя…

Імклiвая аyтастрада жыве па строгiх правiлах i нiкому не даруе абыякавых да сябе адносiн. Перажываннi Алеся нечакана перапынiy роy сiгналячых машын. Побач з яго «мерседэсам» прыпынiлася «аyдзi», апусцiлася шкло, i вадзiцель нешта закрычаy, пакруцiy пальцам ля скронi. У Гурскага з вачэй быццам заслона yпала. Ён, нечакана для сябе, убачыy, што едзе пасярэдзiне дарогi, па двайной раздзяляльнай паласе i паспешлiва yключыy аварыйны сiгнал, вырулiy на yзбочыну i спынiyся. Разумеy, што, каб супакоiцца, трэба адпачыць, трэба з’ехаць з задымленай аyтастрады i знайсцi цiхi куточак. Пажадана y лесе цi на беразе ракi, яшчэ лепш каля возера, каб нейкi час пабыць на прыродзе. Так i зрабiy. На першым жа скрыжаваннi з’ехаy на невядомую, даyно не рамантаваную трасучую дарогу. Доyга не мог выбраць месца для адпачынку, пакуль дарога не выпаyзла на пагорак i ён не убачыy вялiкае возера, што тулiлася зводдаль ад вёскi. Машына пабегла весялей, але шлях нечакана перапынiy статак кароy.

Жывёлы выбiралiся на асфальт з кустоy арэшнiку, i здавалася, няма iм канца. Праз некалi мiнут чырвоны «мерседэс» ператварыyся y попельны. Некаторыя каровы спраyлялi патрэбу i хвастамi, быццам веерамi, размазвалi па машыне пырскi i iншае… Хтосьцi цёрся бокам аб крыло, больш цiкаyныя лiзалi фары, шкло… Рабая жывёлiна часала бок аб люстэрка, пакуль не зламала яго. Гурскi сiгналiy, але ад гэтага мiтуснi не менела.

Нечакана перад машынай, як укапаная, стала вялiзная бурая з адным надламаным рогам. Гурскi засiгналiy, але карову гэта не напалохала, наадварот, у яе вачах блiснуy дзiкi агонь. Бурая насупiлася, злосна мыкнула, ажно пена пырснула з ляпы, лёгка прыyзнялася i y наступнае iмгненне пярэднiя капыты yперлiся y капот. Тонкае жалеза тут жа выгнулася, а карова, быццам выпрабоyваючы машыну на трываласць, некалькi разоy спружынiста пераступiла з нагi на нагу…

Гурскi разгубiyся, скамянелымi вачамi глядзеy на жывёлу i не ведаy, што рабiць. А бурая раyла, таyклася капытамi па машыне i чамусьцi спрабавала дацягнуцца мордай да лабавога шкла, па yсiм, бачыла свой адбiтак. Нечакана шкло гучна трэснула, як стрэлiла, карова спуджана адхiснулася i yжо мелася злезцi на зямлю, як другая бурая з уздыбленым хвастом скокнула на яе ззаду, i цяпер ужо дзве каровы трэслi машыну, быццам недаспелы яблык на дрэве.

Алесь yспомнiy пра газавы пiсталет, якi трымаy дзеля аховы y бардачку. Рука адразу намацала халодную рукаятку… Ён рашуча апусцiy бакавое шкло, наставiy рулю на крыyдзiцеляy, але выстралiць не паспеy. У гэты момант тоyсты бiзун са свiстам упiyся y спiны кароy, i праз мiнуту парадак на дарозе быy адноyлены.

Калi Алесь агледзеy «мерседэс», сэрца сцiснулася ад жалю. Некранутым застаyся толькi дах i цяпер, зусiм не да месца, задзiрлiва блiшчэy на сонцы чырвоным пералiвiстым перламутрам. А вiнаватых не было… Яны, вiнаватыя, цiха мэкаючы паважна сунулiся да кароyнiкаy. Басаногi пастух, апрануты y доyгi зялёны плашч з камплекту хiмiчнай абароны, быццам нiчога не здарылася, цягнуyся за статкам i раз-пораз рассякаy паветра доyгай пугай. Гурскi яшчэ раз зiрнуy на перапэцканую машыну i гнеyна крыкнуy услед статку, абыякаваму да ягоных праблем:

– Не, даражэнькiя, гэтае дзярмо вы самi будзеце злiзваць!.. Ён патэлефанаваy у ДАІ i доyга, блытана распавядаy аб сваёй бядзе, а дзяжурны нiяк не мог уцямiць дачынення мiлiцыi да скасавання шлюбу… Парыжа… выпацканай машыны…

10

Алесь, не зважаючы на чаргу y прыёмнай, уварваyся y кабiнет Дабрынкiна, кiраyнiка калгаса «Новы шлях». І назву калгаса, i прозвiшча старшынi Гурскi прачытаy на шыльдзе за тыя некалькi крокаy, што зрабiy да начальнiцкага кабiнету. І сакратарку, i людзей y чарзе Гурскi не здзiвiy, яго быццам тут ведалi i нават чакалi. Нiхто не запярэчыy ягонай нахабнай бесцырымоннасцi, толькi жанчыны зашапталi y спiну, але так, каб пачулi yсе:

– Шапка не звалiцца, калi чалавек павiтаецца…

– І карова не бык… Якi гаспадар недаглядзiць, той яна i на чырвонае скокне…

У кабiнеце Гурскi i слова не паспеy сказаць, як лысы невысокi таyстун, гадоy сарака, у зялёным гарнiтуры з дэпутацкiм значком раённага савету на лацкане, выкулiyся з-за стала, заспяшаyся насустрач:

– Ведаем, ведаем Вашу бяду… – ён ухапiy руку Гурскага, моцна сцiснуy. – Машына застрахаваная?.. Але што пытацца, гэткая тэхнiка павiнна ад усяго быць застрахаванай!.. А Вы сядайце, у нагах, як кажуць…

Ён амаль сiлай усадзiy Гурскага y праседжанае крэсла каля часопiснага столiка, сам уладкаваyся насупраць i, не азiраючыся на дзверы, уладарна загадаy:

– Манька, гарбаткi падай! Сваёй, фiрменнай!

Старшыня выцягнуy з кiшэнi насоyку, выцер спатнелы твар, шыю i памякчэлым голасам дадаy:

– І дзверы зачынi!.. У баб вушы цалейшыя будуць…

Пачуyшы пра вушы, Алесь машынальна зiрнуyся. І сапраyды: усе, хто быy у прыёмнай, цяпер стаялi y дзвярным праёме i, не хаваючы цiкаyнасцi, разглядвалi госця, перашэптвалiся. За спiнамi высiлася вусатая галава мужчыны з патухлай цыгаркай y роце. Паперадзе – высокая хударлявая сакратарка з тоyстай русай касой на ледзь прыкметных вострых грудзях. Моцна сцiснутыя кулачкi i асаблiва вочы, непакорныя i жорсткiя, не прадказвалi нiчога добрага. Жанчына надрыyна yздыхнула i скорагаворкай выпалiла:

– Колькi разоy казаць: дома – Манька, на рабоце – Марыя Сцяпанаyна!..

Наведвальнiкаy, што таyклiся за яе спiнай, быццам ветрам здзьмула. І своечасова. Сакратарка крутнулася, вiдавочна, ёй заyсёды было на кiм спагнаць злосць, але, не yбачыyшы сялян, выйшла, моцна грукнуyшы дзвярмi.

Старшыня шчыра рассмяяyся, вялiкi жывот неяк ненатуральна затузаyся, курносы твар запунсавеyся, i ён стаy падобны да добрага смяшлiвага клоуна.

«Вось i разгадка прозвiшча старшынi», – падумаy Гурскi i выцягнуy з кiшэнi складзены мiлiцыяй пратакол дарожнага здарэння. Але гаспадар не хацеy выпускаць з рук iнiцыятыву. Ён iмгненна пасур’ёзнеy, устаy, тузануy крыссе пiнжака i па-ваеннаму прадставiyся:

– Дабрынкiн Дзмiтрый Дзмiтрыевiч… Можна проста – Дзiм Дзiмыч… Старшыня сельскагаспадарчага унiтарнага прадпрыемства «Новы Шлях» i… – Дабрынкiн трошкi сумеyся, кашлянуy у кулак, дадаy: – Па сумяшчальнiцтве, так сказаць, – муж… жанчыны з касой… І, думаю, гарбаткi фiрменнай не будзе…

– Гурскi Алесь Пятровiч, – задаволены тым, што гаворка прымае дзелавы кiрунак, прадставiyся Алесь. – А я, так сказаць, пацярпелы… Вось акт дарожна-транспартнага здарэння… Праyда, вiнаватага не знайшлi, але ён Ваш…

– Ведаю, усё ведаю… Пастухом парушаны дваццаць першы артыкул Правiлаy дарожнага руху, – твар старшынi расплыyся y шырокай мядовай усмешцы. – Такога yзроyню бiзнесмен, а нашыя каровы зблыталi yсе планы. Толькi раптам гэта знак з неба?!

– Пакiнем знакi y спакоi, iх месца y правiлах дарожнага руху, а я вымушаны падаць на вас у суд, – перапынiy шматслоyнага старшыню Гурскi; гэтая непрыхаваная радасць была незразумелай i пачынала трывожыць. – Правiлы дарожнага руху я не парушыy, але пацярпеy… І матэрыяльна, i маральна…

У гэты момант рыпучыя дзверы расчынiлiся, i на парозе з’явiлася сакратарка з блiскучым падносам у руках. Дабрынкiн падхапiyся насустрач:

– Марыя Сцяпанаyна!.. Вось малайца, уважыла дык уважыла… І гарбатка фiрменная, i пiражкi, i мядок…

– Госця частуй… це, – ставячы частаванне на столiк, холадна сказала жанчына i, прыхiльна зiрнуyшы на Гурскага, меладычным галаском дадала: – Калi ласка – пiражкi… І з мясам, i з капустай, i з цукатамi… Усё свежанькае, хатняга гатунку…
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 9 ... 11 >>
На страницу:
5 из 11

Другие электронные книги автора Виктор Правдин