Оценить:
 Рейтинг: 1

Парыж, Эйфелева вежа і…

Год написания книги
2023
Теги
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 >>
На страницу:
6 из 11
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

– А з тваражком?.. Мае любiмыя?.. – па-дзiцячы шчыра запытаyся Дабрынкiн.

– Дома пра любiмае пагаворым, – строга адказала сакратарка, рэзкiм рухам адкiнула касу на спiну, расправiла плечы i з высока yзнятай галавой пайшла на выхад; каля мужа прыпынiлася, цiха прашаптала: – За Цiханам паслала…

Пачуyшы пра нейкага Цiхана, Гурскi зразумеy, што сямейнiкi наyмысна цягнуць час, таму i арганiзавалi перад iм нейкi спектакль, забаyку. Але дзеля чаго?

Ужо двойчы за дзень ён перасiлiy сябе i не выклiкаy адваката. Першы раз – калi складалi паперы аб здарэннi, другi – цяпер…

Стрымлiвала тое, што ён папярэдзiy, не, загадаy падначаленым, каб у адпачынку не шукалi, i заблакiраваy тэлефоны. Адступiцца ад свайго слова – значыць, паказаць машыну i зняславiць сябе, стаць «героем» для перасмешнiкаy… Яму рабiлася блага ад адной толькi думкi, што Люся i Андрэй могуць даведацца пра выпадак на дарозе, пра загаджаную нечыстотамi машыну i, што яшчэ горш, здымкi трапяць у iнтэрнэт…

«Што ж, згуляю па правiлах Дабрынкiна, – вырашыy Алесь, – паездка y Парыж трошкi пачакае. Зрэшты, шэнгенская вiза ёсць, а y Еyропу трапiць магу без прыгод i клопатаy аyтобусам праз Прыбалтыку. А там да Парыжа хоць цягнiком, хоць самалётам. А каб не парушаць задуманае, вазьму машыну напракат – i сам сабе гаспадар».

– Алесь Пятровiч, – парушыy неспакойныя думкi Дабрынкiн, – можа, да пiражкоy медавухi асабiстага гатавання?

– Не-не, – запярэчыy Алесь. – Спярша справа, астатняе потым, канешне, калi y Вас жаданне не прападзе…

Спахмурнелы Дабрынкiн, не звяртаючы yвагi на пярэчаннi Гурскага, дастаy з сейфа дзве чаркi i пузаты графiн з доyгiм рыльцам i шкляным чырвоным коркам:

– Пужаць, Алесь Пятровiч, не трэба. Праблему вырашым хутка i па законе, а стрэс усё ж зняць трэба, што мы, нелюдзi нейкiя?

Нечакана Алесь дапетрыy, зразумеy прычыну празмернага прымусу на выпiyку i вырашыy падыграць хiтруну.

– Ну, i яно сабе, – Гурскi весела падмiргнуy Дабрынкiну, – зрэшты, сягонняшнi дзень дадаy праблем… Можна i выпiць, як Вы кажаце, стрэс зняць… А Парыж пачакае, не апошнi дзень жывём…

– Вось гэта па-нашаму, – iмгненна павесялеy старшыня i, напаyняючы чаркi, з насцярожлiвай усмешкай дадаy: – Нам трэба паразумецца… А потым мясцiны y нас не горшыя за той Парыж… І сустракаць умеем, як нiхто, i весялiцца…

– Што-што, а сустракаць i сапраyды умееце, – рассмяяyся Алесь.

– Думаю, гэты канфуз – яшчэ не канфуз, – уздымаючы чарку, цiха сказаy Дабрынкiн, – вып’ем за сустрэчу… І не хвалюйцеся, вiнаватага знойдзем, хто часнок еy, той смярдзець будзе…

Алесь зрабiy невялiкi глыток цёмнага бурштынавага напою i, здзiyлена зiрнуyшы на гаспадара, вынес вердыкт:

– Моцная, смачная, пахучая, адным словам, фiрма.

Пачуyшы пахвальбу, Дабрыкiн шчаслiва рассмяяyся:

– Бабуля траyнiца была, ад яе рэцэпт застаyся… Яшчэ па адной?..

– Налiвайце, – пагадзiyся Гурскi i, каб надалей не было непаразумення, дадаy: – Смярдзець часнаком не буду…

– У настойцы няма часнаку, – насцярожыyся Дабрынкiн i праз iмгненне, зразумеyшы насмешку Гурскага, ускрыкнуy: – Дрэнна Вы, Алесь Пятровiч, пра нас думаеце!

– Слоy няма, настойка смачная i, вiдаць, калi не злоyжываць, для здароyя карысная, – Гурскi перапынiy суразмоyцу i катэгарычна заявiy: – За рулём быy цвярозы, i абвiнавацiць мяне y дарожна-транспартным здарэннi не атрымаецца: тэст на алкаголь здаy адразу, i ён адмоyны…

Дабрынкiн паставiy чарку на стол, выцягнуy з шуфляды некалькi паперак, холадна сказаy:

– Што ж, як кажуць, закончым баль i дудкi y торбу… Чытайце, пан Гурскi, гэта копii дакументаy… Ёсць i акт, пра якi гамонiце…

Гурскi адчуy сябе па меншай меры нiякавата. Перад iм i сапраyды ляжалi паперы з дарожнага здарэння.

– Адкуль гэта?.. Чаму адразу не сказалi? Я звычайны бiзнесмен i не разумею вашай мясцовай мiтуснi…

– Вы, Алесь Пятровiч, не крыyдуйце. Звычайныя бiзнесмены – гэта пра нас, – Дабрынкiн устаy, падышоy да вакна i, нешта выглядваючы на вулiцы, ужо спакойным голасам працягваy: – У вёсцы yсе трошкi бiзнесмены… У выхадныя нясём хто на кiрмаш, хто да дарогi i яйкi, i бульбу, i сала, i мядок… Карацей, нясём, што расце y лесе i агародзе, што квохча, рохкае, пiшчыць, мычыць у хлявах. Купляюць… Праyда, ёсць Юрка-жабнiк. Чалавек, як кажуць, што ступiy, то i награшыy… І раптам камерцыяй заняyся. Калiсьцi тут маёнтак быy, пан з французамi бiзнес ладзiy… Развёy жаб, якраз тых, што да iхняга стала. Пана даyно няма, а жабы распладзiлiся. Дзятва iх збiрае i Юрку цягне за капейкi, а ён жывы тавар аддае y Мiнск у рэстараны, дзе французская кухня ёсць. Спярша сяляне смяялiся з гэткага бiзнесу, а жабнiк дом трохпавярховы пабудаваy, машыну купiy, балота i былыя торфараспрацоyкi арэндаваy. І выйшаy разлад. Як у той прымаyцы: «Аднаго Юрку yпусцiлi, дык уся хата заюрылася». Шмат хто кiнуyся тых жаб лавiць…

– Маладзец жабнiк! – губляючы цярпенне, выпалiy Гурскi. – Сапраyдны бiзнесмен з паветра капейку выцягне. Але што Юрка? Маёй справай займiцеся!..

– Мы, – Дабрынкiн зiрнуy на гадзiннiк, – амаль тры гадзiны займаемся вашай праблемай, i можаце не хвалявацца, машына будзе як новенькая, не пазнаеце. А вось мяне цiкавяць сягонняшнiя алiгархi… Цi думаеце вы аб хлебаробе, аб дзецях нашых, якiх жыццю вучыць спекулянцкая фiласофiя?..

– Чорт ведае што! – ускрыкнуy Гурскi. – Развялi дэмагогiю, зубы загаворваеце, а тым часам нехта «мерседэс» рамантуе?

У вокны зазiрнула аслабелае за дзень абыякавае сонца, i y гэты момант надрыyна рыпнулi дзверы, у кабiнеце неяк адразу пацямнела. Аграмаднага росту мядзведзяваты барадаты чалавек гадоy шасьцiдзесяцi пяцi у зялёным плашчы да самых пят увалiyся y пакой. Ён зрабiy некалькi цяжкiх крокаy, правёy далонню па кучаравай сiваватай барадзе i з трывогай у голасе праракатаy:

– Дзiмка, у дарожным здарэннi сто працэнтаy мая вiна… «Мерседэс» аднаyлю… Трэба новае лабавое шкло i правае люстэрка. Мо Юрку папросiш у Мiнск зганяць?

– Не Дзiмка, а…

– Вы мяне што, за дурня трымаеце? – ускiпеy Алесь. – На месцы здарэння гэтага чалавека не было… Плашч той самы, а пастух быy удвая меншы.

Ён больш не хацеy слухаць дабрынкiнскае словаблудства i, падышоyшы да барадатага, трошкi цiшэй дадаy:

– І не толькi пастух вiнаваты! Так, Дзмiтрый Дзмiтрыевiч? Прачытайце шаноyнаму, што y акце напiсана…

– Ты, Сцяпан Іванавiч, iдзi i не хвалюйся… Усё будзе о’кей, – хаваючы y сейф графiн з настойкай, паспрабаваy супакоiць пастуха Дабрынкiн.

– Што значыць «iдзi»? – набатам пад самай столлю прагучаy сярдзiты голас пастуха; ён зрабiy нервовы крок наперад, у глыбока запалых насцярожаных вачах мiльгануy рашучы нядобры агеньчык. – Сказаy зраблю, значыць, зраблю!..

Пастух нiчога больш сказаць не паспеy. Сакратарка хуценька забегла y пакой, учапiлася y плашч i пацягнула волата да дзвярэй.

– Тата, пойдзем. Дзiма yсё зробiць. Зробiць, як ты хочаш… І з Юркам пагаворыць…

Убачыyшы жанчыну, пастух iмгненна yнурыy галаву y плечы i цiха паплёyся на выхад. Старшыня з палёгкай yздыхнуy, выцер насоyкай твар, шыю i выцягнуy з кiшэнi мабiльны тэлефон.

– Нiкому тэлефанаваць не трэба, я выклiчу эвакуатар з Мiнска, з сервiснага цэнтра, – катэгарычна заявiy Гурскi.

– Позна эвакуiраваць… – данёсся з калiдору грамавы голас.

– Два мядзведзi y адной бярлозе не месцяцца, – горка прамовiy Дабрынкiн i нечакана прапанаваy: – Алесь Пятровiч, пойдзем на мехдвор, там i вырашым, што рабiць: выклiкаць эвакуатар, рамантаваць машыну цi судзiцца… А мо грошамi возьмеце?.. Дасталi… Я на yсё згодны…

– Што значыць «дасталi»?.. І як гэта, позна эвакуiраваць? – гнеyна абурыyся Гурскi. – Знявагу цярпець не буду. І я Вам не мядзведзь!..

– Вы нi пры чым, – паспрабаваy усмiхнуцца старшыня. – Доля прымацкая – доля сабачая… Пастух – цесць… Мядзведзi, бярлога – гэта пра мяне i яго… А статак кароy мая дачка пераганяла, дзеда падмяняла… Хоць круць-верць, хоць верць-круць, а перад Вамi мая вiна… І як бацькi, i як старшынi…

– Занадта yсё заблытана i незразумела, – насцярожана сказаy Алесь. – Старшыня ды y прымаках?.. Не верыцца… А цесць на самай справе хто?.. Сцяпан або Цiхан?..

– Што тут незразумелага? – прымiрэнчым тонам буркнуy Дабрынкiн. – Сцяпан – iмя, Цiхан – прозвiшча… У вочы – Сцяпан Іванавiч, за вочы – Цiхан. Я y калгасе трэцi год i пакуль сваёй хаты не маю, жыву y жончыных бацькоy. Адным словам, прымак. Што цесць зрабiy з машынай – дай Бог чутае бачыць… А шкло i люстэрка мы новыя купiм…

Гурскi нечакана адчуy сябе падманутым, загнаным у кут. Само склалася цi Дабрынкiн наyмысна склаy абставiны так, што цяпер Алесь вымушаны прытрымлiвацца правiл з выгляду добранькага, часам празмерна yслужлiвага старшынi? А яшчэ гэты мядзведзяваты цесць… Няyжо ён насамрэч задумаy адрамантаваць «мерседэс»?.. Але выбару yжо не было.

– І сапраyды, – заспяшаyся Гурскi, – хачу паглядзець на сваю машыну i, зрэшты, скончыць гэты маскарад…
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 >>
На страницу:
6 из 11

Другие электронные книги автора Виктор Правдин