Оценить:
 Рейтинг: 1

Парыж, Эйфелева вежа і…

Год написания книги
2023
Теги
<< 1 ... 5 6 7 8 9 10 11 >>
На страницу:
9 из 11
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Нечакана Гурскi адчуy сябе чужым, лiшнiм пры размове Дабрынкiна з трактарыстамi i няспешна па цвёрда накатанай дарозе пасунуyся y глыбiню мехдвара. Праз некалькi дзясяткаy крокаy апынуyся y дальнiм кутку, дзе каля самай агароджы, унiкаючы чужога вока, тулiлася яшчэ адна невялiкая пабудова. З шырока расчыненых дзвярэй даносiлiся галасы i грукат, рытмiчна гула пiла. Убачыy прытуленыя да сцяны чырвоныя дзверцы, капот, трэснутае шкло, ёкнула сэрца:

– Гэта ж мая машына!.. – ускрыкнуy Алесь i подбегам кiнуyся да майстэрнi.

Чалавек у зашмальцаваным, некалi ружовым камбiнезоне выносiy яшчэ адны дзверцы, убачыy Гурскага i прыпынiyся, нешта крыкнуy у прыцемненую майстэрню. Праз хвiлiну за яго спiнай узнiкла мядзведжая постаць барадатага Цiхана. Здаравенны бамбiза стаy паперадзе памочнiка, вiдавочна, сiлячыся баранiць яго ад няпрошанага госця, i, няспешна выцiраючы рукi анучкай, сцiшыyся.

– Што вы зрабiлi з маiм «мерседэсам»?.. – задыхаючыся ад гневу, прасiпеy Алесь.

– Рамантуем… Як дамаyлялiся…

– Я з Вамi нi пра што не дамаyляyся!.. – iстэрычна крыкнуy Гурскi i, мiнаючы самазваных умельцаy, шуснуy у майстэрню.

Калi yбачыy свайго yлюбёнца, аслупянеy… Вiдовiшча было не для чуллiвага чалавека. Пасярод майстэрнi на драyляных калодах стаяy толькi касцяк машыны. Усё, што можна зняць, было скручана i пазнiмана. У дадатак неймавернае: паперадзе разабранай машыны высiyся рухавiк. Некранутым застаyся толькi блiскучы люстэркавы дах, у якiм асiрацела i цяпер зусiм недарэчна паблiскваy цьмяны лiхтар.

Ахутаны адчаем Гурскi прысеy на нейкую скрыню, зiрнуy на бамбiзу:

– А рухавiк… Ён у чым правiнiyся?.. Навошта знялi?.. І як?… Як змаглi?.. Ды я вас…

– Не трэба пагражаць… Лепш дзякуй скажыце, што дзядуля yбачыy расколiну y блоку матора… – звонкiм прарэзлiвым голасам выпалiy памочнiк Цiхана.

– Я не прасiy рамантаваць, тым больш вышукваць непаладкi, – адмахнуyся Гурскi. – Перад паездкай у аyтамабiльным сервiсе зрабiлi тэхнiчны агляд, а тут нейкi захалусны yмелец мясцовага разлiву дашчэнту разабраy машыну.

– Вашы майстры не роyня дзядулю…

– Памаyчы, Насця, – перапынiy унучку Цiхан, – бачыш, не y сабе чалавек. А Вы, мiл чалавек, зрабiце ласку, iдзiце…

– Што?! – як уджалены, ускрыкнуy Гурскi; у гэтую хвiлiну ён зноy не мог стрымаць гнеy: – Гэта тое самае непаyналетняе дзяyчо, па чыёй вiне цярплю нястачу? Бач, схавалася за дзеда!.. Спярша напаскудзiла, статак праспала, машыну знявечыла… А каб павiнавацiцца, дык не, спрачаецца… Жыць вучыць, быццам я y нечым вiнаваты… Замухрышка!..

– А Вы… Вы – цецярук надзьмуты, п’яyка гiдкая, масляк абмакнуты! – адным духам выпалiла Насця i аж задыхнулася ад абурэння.

Рашучая, гатовая не толькi словамi адстаяць свой гонар, дзяyчына, сцiснуyшы кулачкi, коткай скокнула з-за спiны Цiхана, але yбачыла збянтэжанага Гурскага, спынiлася, прыкрыла далонню рот. Было немагчыма зразумець, цi то смяецца дзяyчына з разгубленага бiзнесмена, цi то спужалася свайго блазенства.

Здзеклiвая насмешлiвая тырада iмгненна збiла з Гурскага ваяyнiчы пыл. Мянушка «цецярук» была y лексiконе былой жонкi, вуха не разанула, хоць i зляцела з языка гэтай напорыстай дзяyчыны, але каб яго назвалi п’яyкай i масляком, ды яшчэ абмакнутым, гэта было занадта. Алесь шукаy словы, каб упiкнуць нахабнiцу, i не знаходзiy. Словы скончылiся, выслiзнулi з галавы, гледзячы y дзявочыя прамянiстыя сiнiя вочы ён раптам адчуy сябе брыдка ад асабiстага хамства.

«Што са мной здарылася? Адкуль ваяyнiчая непрыязнасць да жанчын?.. – са скрухай падумаy Гурскi. – Няyжо развод з Люсяй гэтак падзейнiчаy?..»

У майстэрнi запанавала нацятая цiшыня.

– Ты, Насця, трымай язык на прывязi, – крактануy у кулак Цiхан. – Пан Гурскi мае права быць незадаволеным… А Вы, мiл чалавек, не свавольце, не да твару Вам з дзяyчынай…

– Што за шум, а бойкi няма? – па-гаспадарску разняволена yвалiyся y майстэрню Дабрынкiн.

Убачыy машыну, i з загарэлага твару паволi спаyзла белазубая фальшывая yсмешка.

– Ну i ну! – вырвалася мiжвольнае, але старшыня iмгненна спахапiyся, узяy Гурскага пад руку, пацягнуy да выхаду i, як даyняму знаёмаму, з напускной бравадай засакатаy: – Ну i хай сабе… Сцяпан Іванавiч ведае што робiць!.. Выгляд у яго не сяброyскi?.. Дык yвагi не звяртайце… Ён вялiкi i целам, i дзелам… А потым, на лобе нi y каго не напiсана, якi ён… Па рабоце майстра вiдаць… Калi «мерседэс» разабраy, значыцца, гэтак трэба… Хто не yмее, той заyсёды памыляецца… А мой цесць нiколi не памыляецца… Ён тэхнiк ад Бога… Не верыце мне, дык у людзей запытайцеся… Людзi скажуць!..

Алесь слухаy Дабрынкiна i не чуy. Лёгкiм далёкiм фонам гулi словы, быццам з сапсаванага радыёпрыёмнiка, трошкi кружылася галава, а y скронях бухала адно: «Масляк абмакнуты…»

– Так што за машыну не хвалюйцеся, – вёy рэй старшыня, – Цiхан – чалавек дзiyнаваты, але адказны, добры. Жонку любiць, дачку песцiць, ва yнучцы зусiм душы не чуе… А таму, што бачылi i чулi y маiм кабiнеце, не верце… І ён, i я ведаем, на чым свет стаiць… Канешне, лепш сказаць – на кiм. А трымаецца свет на нас з Вамi…

– На нас?.. – перапытаy Алесь i раптам прасвятлеy тварам. – А не маглi б Вы, Дзмiтрый Дзмiтрыевiч, даць ключы ад «крайслера»?

– Свет на людзях трымаецца… На гаротных i грэшных, баявых i баязлiyцах, – быццам не чуючы Гурскага, запiнаючыся, прашаптаy Дабрынкiн i лiпкiм недаверлiвым позiркам абмацаy госця: ён цягнуy час, сiлiyся разгадаць намер «сталiчнай штучкi».

– Вы загубiлi маю машыну, дык я паеду у Парыж на Вашай, – рашуча заявiy Алесь.

– А-а-а, Вы пра Парыж!.. – ускрыкнуy павесялелы Дабрынкiн. – І чаму мне гэтая думка адразу не прыйшла y галаву?.. Падтрымлiваю… Чэсны i справядлiвы абмен… Канешне, часовы, пакуль «мерседэс» у рамонце… І не хвалюйцеся, ранiцай справiм дакументы, а цяпер, калi ласка, да нас на вячэру… Марыя Сцяпанаyна зачакалася… Прыспела, так сказаць, гаспадынi yзяцца за талерачкi, а гаспадару паднесцi госцю гарэлачкi…

Ужо на вулiцы Дабрынкiн азiрнуyся на цесця, крыкнуy:

– І Вы, Сцяпан Іванавiч, паспяшайце, нашы жанчыны чакаць не любяць…

– Я пазней буду… Работы шмат… – адгукнулася з майстэрнi Насця, уключыла пiлу, i заскрыгатала жалеза, веерам пасыпалiся на падлогу залацiстыя iскрынкi.

– Не-не, анiякай гарэлкi, – Гурскi з цяжкасцю вызвалiyся з цэпкiх старшынскiх рук. – Зараз iдзём у офiс, аддайце паперы, i я з вялiкай радасцю пакiну Вас… – ён шматзначна зiрнуy на Насцю i мякка, з яхiднасцю дадаy: – І Вашу гасцiнную сямейку…

У гэты момант на yездзе на мехдвор засiгналiла машына, пачулiся крыклiвыя надарваныя галасы, праз хвiлiну на розныя лады заскуголiлi мабiльныя тэлефоны Гурскага i Дабрынкiна. Яны моyчкi паслухалi суразмоyцаy.

– Ваш эвакуатар прыбыy, – незадаволена буркнуy старшыня i заспяшаyся на кантрольны пункт; праз некалькi крокаy прыпынiyся, строга паглядзеy на Гурскага, сказаy як адрэзаy: – Ведайце, пан Гурскi, «крайслер» аддам толькi «баш на баш» i толькi пад заклад «мерседэса».

– Няхай Ваш вартаyнiк прапусцiць машыну, – спакойна адказаy Гурскi i праз хвiлiну з напускной бравадай дадаy: – А сваю – цi лепш сказаць цесцеву? – гарэлачку Вы, Дзiм Дзiмыч, пiце з пастухом i… пастушкай.

Дабрынкiн быy раззлаваны. Вырашыць канфлiкт мiрна не yдалося. Багаты пiжон машыну забiраy, а значыць, i рамонт у гарадскiх майстэрнях вылiваyся y добрую капеечку. Ён разумеy, што гэтая «капеечка» выслiзне з яго кiшэнi, таму будоyлю дома трэба было прыпыняць i жыць у прымах далей.

Убачыy вартаyнiка, якi мiтусiyся каля апушчанага шлагбаума, крыкнуy i махнуy рукой, каб Алi прапусцiy эвакуатар. Пачакаy, пакуль машына прапылiць да майстэрнi, i пацiху пасунуyся yслед. У майстэрню заходзiць не стаy, прысеy на шырокую лаву, выцягнуy стомленыя ногi, прытулiyся спiнай да цёплай сцяны, падумаy: «Няма чаго бiсер сыпаць перад гэтым Гурскiм, што мог, зрабiy, а далей будзе што будзе… Жыy прымаком, яшчэ пажыву… Зрэшты, дзве гаспадынi y хаце – не так i блага, а што цвiка без згоды цесця y сцяну не заб’ю, не бяда. Цiхан – гаспадар, i сямейнiкi часцей на iм i нуду, i крыyду спаганяюць… Бывае, i я траплю пад гарачую руку Валянцiны Пятроyны, цешчы даражэнькай, але ж цесць заyсёды першым удар трымае…»

Развагi перапынiy вадзiцель эвакуатара. Ён шпарка выйшаy з майстэрнi i, махаючы рукой, быццам адпiхваючы некага ад сябе, ледзь не крычаy:

– Прыехаy за машынай, а тут адны запчасткi… Гэтак не пойдзе… Плацiце грошы за выклiк, i разбяжымся…

Пануры Гурскi, спрабуючы змякчыць канфлiкт i настаяць на сваiм, строга сказаy:

– За выклiк заплачу, але спачатку хачу з тваiм шэфам перагаварыць…

– Я i ёсць шэф… Мой эвакуатар не служба дастаyкi! Даеду да першага «гаёвага» i застануся без правоy…

Дабрынкiн у гэтай сiтуацыi не мог, не хацеy заставацца староннiм назiральнiкам. У яго з’явiyся шанец выкруцiць справу на свой капыл.

– Алесь Пятровiч, дазвольце я заплачу…

Ён подбегам кiнуyся да шафёра, выцягнуy партманет, разгарнуy, умольна зiрнуy на вадзiцеля эвакуатара:

– Колькi?..

– Яшчэ не хапала, каб за мяне плацiлi!.. – абурана yскрыкнуy Гурскi, але было позна.

Вадзiцель убачыy грошы i вокамгненна запусцiy тоyстыя пальцы y партманет старшынi, выхапiy некалькi паперак… Калi yбачыy, што гэта даляры, яго твар прасвятлеy:

– Дзякуй, мiл чалавек… Гэтага на салярку хопiць… Ён спрытна шмыгнуy у машыну, крута развярнуyся, падмiргнуy ашаломленаму Гурскаму i, па-блазенску рагатнуyшы, крыкнуy Дабрынкiну:
<< 1 ... 5 6 7 8 9 10 11 >>
На страницу:
9 из 11

Другие электронные книги автора Виктор Правдин