Оценить:
 Рейтинг: 1

Парыж, Эйфелева вежа і…

Год написания книги
2023
Теги
<< 1 ... 6 7 8 9 10 11 >>
На страницу:
10 из 11
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

– Пакедава, селянiн… Калi зразумееш, што ссохне тая рука, што сабе не спрыяе, будзеш жыць яшчэ лепш… Ха-ха-ха…

Дзмiтрый Дзмiтрыевiч стаяy прынiжаны i прысаромлены. Да яго падышоy Цiхан, забраy кашалёк i, зiрнуyшы y сярэдзiну, цяжка yздыхнуy:

– Пуста! Эх, зяцёк, зяцёк! Разумны наперад не прэцца, а ты i сваё, i людскае гатовы прафiнцiць…

– Мае грошы, што хачу…

– Канешне ж, твае!.. – спакойны дасюль, ускiпеy Цiхан. – Гэта ж з табой разлiчыyся Юрка-жабнiк за рамонт «лексуса»?… Гэта ж ты па начах…

– Дзядуля, – гукнула Насця, i Цiхан, як спатыкнуyся, праглынуy набалелае, што даyно iрвалася з душы.

Ён торкнуy зяцю y рукi пусты партманет, нахiлiyся i шэптам прасiпеy у вуха:

– Паперкi заакiянскiя мной заробленыя… Яны yнучцы прызначалiся на вучобу, i Марыя павiнна была iх прыхаваць… А вось як даляры аказалiся y тваiм дзiравым кашальку?..

Цiхан хацеy яшчэ нешта сказаць, але yбачыy унучку i заспяшаyся y майстэрню. З-за ангара выехала машына, i твар Дабрынкiна расплыyся задаволенай yсмешкай. Ён расправiy плечы i шматзначна зiрнуy на Гурскага, маyляy, глядзi, што зараз будзе, эмацыянальна i з пафасам, быццам з трыбуны, прадэкламаваy:

– Злодзей замка не баiцца – ён баiцца дысцыплiны!.. Цiхан махнуy рукой, буркнуy: «Аж вушы баляць слухаючы», – але пачуy машыну i прыпынiyся.

Цяпер эвакуатар спынiyся далекавата, абачлiвы вадзiцель рухавiк не глушыy (ведала котка, чыё масла з’ела). Ён прачынiy акенца i з напускной бравадай крыкнуy:

– Азiят не выпускае, патрабуе загад нейкага Дабрынi…

– Па-першае, не азiят, а начальнiк аховы таварыш Карым… Па-другое, працоyную дысцыплiну нiхто не адмяняy, – скалячы зубы, весела пацяшаyся старшыня. – А ты, мiл чалавек, парушыy фiнансавую дысцыплiну… Грошы yхапiy, а распiску не даy, нават не спытаy, у чый кашалёк руку запусцiy… Але так i быць, дапамагу… Ты прыходзь заyтра y кантору гэтак часам к дзесяцi… Там пропуск на выезд з мехдвара i выпiшу… Заадно бухгалтар пралiчыць кошт тваёй звыштэрмiновай паездкi… І ведай, Дабрыня – для сваiх, а для цябе – Дабрынкiн Дзмiтрый Дзмiтрыевiч!

– Вы на прынцып, i я на прынцып… – загарачыyся вадзiцель.

Ён скокнуy з машыны на зямлю, падбег да старшынi i торкнуy яму у нагрудны кiшэнь тэнiскi скамечаныя паперкi.

– Пры сведках грошы вяртаю!.. А са мной Гурскi разлiчыцца… Ён выклiкаy эвакуатар, няхай i плацiць, цанавацца не буду… А «мерседэс» у гэткiм стане не павязу нi сёння, нi заyтра, нi паслязаyтра… Не выпусцiце – бiцца не буду… У вёсцы пажыву, на прыродзе… А Ваша бухгалтэрыя няхай налiчвае мне сутачныя, а фiрме – прастой эвакуатара… Калi ёсць праца, i тут параблю, канешне, па сталiчных расцэнках…

Гурскi падышоy да вадзiцеля, нешта сказаy, i той быццам пракаyтнуy сваю абуральную тыраду.

– Эх, зяцёк! – прыгладзiy ускудлачаную бараду Цiхан. – Ты y сваiм амплуа: забiy зайца, не забiy, а шуму многа нарабiy…

Дабрынкiн не звяртаy увагi на цесцевы кпiны, яго больш цiкавiла размова Гурскага з шафёрам. Яны гаманiлi шэптам, але i пачутых слоyцаy было дастаткова, каб зразумець, што вадзiцель ад свайго не адступiцца. Ён не памылiyся: Гурскi праз некалькi хвiлiн папрасiy выпусцiць эвакуатар, i Дабрынкiн, калi аддаваy загад вартаyнiку, з цяжкасцю стрымлiваy пераможную хiтрую yсмешку. Потым ён зноy запрасiy Гурскага на вячэру, але той, нядобра зiрнуyшы, сказаy як адрэзаy:

– Дзе мая начлежка?

– Што Вы, якая начлежка! – ускрыкнуy Дабрынкiн. – Будзеце жыць у хаце, спаць на пуховых падушках, есцi свежанькае, натуральнае… Я сам правяду да Лявонiхi i пракантралюю…

– Не маленькi, без праважатых абыдуся, – адмахнуyся Алесь. – І нiякiх жыць!.. Толькi адна ноч!

– А гаспадыня – чыста ангел, – як i не чуy Гурскага старшыня, – маладая, прыгожая i… – ён блазнавата падмiргнуy Алесю, – незамужняя…

– Вы мяне сватаеце?

– Ажанiцца – не yпiцца, – яшчэ больш ажывiyся Дабрынкiн. – Ідэя класная, i заyважце, пра сватаyство Вы сказалi…

Алесь уявiy гаваркога Дабрынкiна y ролi свата, усмiхнуyся:

– Думаю, Дзмiтрый Дзмiтрыевiч, сватаyство – Ваш канёк…

– Не y брыво, а y вока, – задаволена крактануy у кулак старшыня. – Людзi кажуць: у каго Дабрынкiн сватам – там любоy мацней за атам. І глядзiце, нiводная сям’я не распалася…

– У мае планы жанiхоyства не yваходзiць, – iмгненна спахмурнеy Гурскi. – У майстэрнi заначую на сядзеннях разабранага «мерседэса»…

– Не падобны пан Гурскi на пужлiвага чалавека, – развесялiyся старшыня, – але ж за пагляд не б’юць…

– Не шлюбу баюся, а разводу…

– Калi так, пярэчыць не стану, але ж i жарты разумець трэба, – Дабрынкiн капрызна надзьмуy губы i дэманстратыyна сунуy рукi y кiшэнi, паказаy, што развiтваецца i рукi не падасць.

Старшыня хiтрыy. На самай справе жаданне Гурскага застацца y майстэрнi было на руку, яму вельмi хацелася, каб людзi пабачылi жмiнду-бiзнесмена, якi i ноччу прыглядвае, трасецца над сваiм жалеззем. Ён крутнуyся, зрабiy некалькi крокаy, i раптам блiснула думка: «А што, калi гарадскi пiжон у майстэрнi не застанецца i, шукаючы прытулак, пойдзе па хатах? Што тады пра мне вяскоyцы скажуць?» Ён зiрнуy на Гурскага i, хаваючы вочы, з абыякавай мiнай на твары yпарта прамовiy:

– Надумаеце начаваць у Лявонiхi, iдзiце ад канторы y бок возера. Яе хата памiж вялiкiх лiп, леваруч апошняя…

Дабрынкiн прымоyк i з падкрэсленым сарказмам у голасе дадаy:

– З гаспадыняй дамоyлена поyнае yтрыманне… Вашай, Алесь Пятровiч, светласцi…

Сказаy i шпарка пайшоy з высока yзнятай галавой i пачуццём выкананага абавязку.

Гурскi панура паглядзеy услед каратканогаму Дабрынкiну i каторы раз злавiy сябе на думцы, што з iм сталася нешта не тое. Жыy па раскладзе, цанiy кожную хвiлiну, як раптам – вёска, каровы, мудрагелiсты старшыня са сваiм сямействам умельцаy… Навошта yся гэтая калатнеча?.. Як сталася, што здарэнне на дарозе раззлавала, зблытала, перакруцiла думкi, што цяпер ён гатовы yсяму свету даказваць сваю правату? Гэтую сiтуацыю павiнны yладжваць адвакаты, але чамусьцi сам уцягнуyся… Ужо i Парыж не yспамiнаецца, i нядаyнi сямейны разлад… Цяпер яму хочацца аднаго: прыструнiць Дабрынкiна, даказаць вясковаму хiтруну, што местачковае «княжанне» – нялюдская справа… Але чаму нялюдская? Ён жа y сваёй фiрме таксама i цар, i бог, i вайсковы начальнiк… Дысцыплiна рубель родзiць…

– Я чуy, што Вы хочаце застацца y майстэрнi, – стоячы зводдаль за спiнай Гурскага, крактануy, абазначыy сябе Цiхан. – Мы з Насцяй, канешне, не супроць, толькi хачу параiць…

– Што?! – Алесь рэзка крутнуyся да майстра i, ледзь стрымлiваючы прыступ нейкай тупой атрутнай злосцi, адным дыханнем ва yпор выпалiy: – Чаму я павiнен слухаць вашы парады?.. Чаму раней не раiлiся, калi задумалi yпотайкi разабраць машыну? А-а-а, тады зяцёк цягнуy час, разглагольстваваy i даваy парады!.. І што змянiлася?.. Цяпер трэба слухаць парады цесця, а зяць тым часам схавае «крайслер»?! А можа, ён пайшоy мяне сватаць, а я, лох, пра гэта не ведаю?

Каля Гурскага прагрукацеy матацыкл, рэзка раскруцiyся, чхнуy i зацiх.

– А вось i Лявонiха… – з палёгкай, амаль радасна yздыхнуy Цiхан. – Думаю, яна за Вамi…

Матацыклiстка разам торкнула доyгiя загарэлыя ногi y зямлю, крыкнула:

– Дзе пастаялец?..

– Вунь каля дзядулi, – з майстэрнi азвалася Насця i, трохi памаyчаyшы, дадала: – Злы, звяглiвы, скупы…

Сказала цiха, але у вечаровай цiшы дзяyчыну пачулi yсе.

Жанчына схiлiлася над матацыклам, сцягнула шлем, какетлiвым рухам страсянула галавой. Чорныя хвалiстыя валасы густым веерам рассыпалiся на плячах, тонкiя пасмачкi далiкатна упалi на шчокi, выгадна прыкрылi лоб. Яна няспешна расшпiлiла на грудзях некалькi гузiкаy скураной чорнай курткi, як у рокераy, абрамленай мноствам блiскучых заклёпак, толькi пасля гэтага yзняла на Алеся паyнаваты твар. На яе шыi золатам iскрыyся ланцужок з адмысловым кулонам, якi yтульна уладкаваyся мiж пышных грудзей. Насцярожаныя раскосыя вочы абмацалi Гурскага з галавы да пят i нечакана засвяцiлiся вясёлымi смяшлiвымi агеньчыкамi:

– Гэткi вiдны мужчына прымушае маладзiцу чакаць… А можа, Дзiм Дзiмыч нагаварыy пра мяне чаго нядобрага i малады чалавек баiцца Лявонiхi?.. А мо старшыня y сваты набiваyся?.. Гаварыy пра жанiхоyства?.. Ведаю, што разглагольстваваy… Ён заyсёды халасцяка зачэпiць… Толькi не бярыце да галавы, у Дабрынкiна фiшка – жанiхоy шукаць, гэтак ён спецыялiстаy у гаспадарку заманьвае. У ягоным спiсе я – прынада на галоyнага агранома, выходзiць, не Вашага поля ягада…

– Галоyнае, што ты y нас ягадка! – блазнавата рагатнуy Цiхан.

– Я тут не ягады збiраю, – незадаволена сказаy Гурскi, якi адчуy, што гэтая спакуслiвая экстравагантная Лявонiха з’явiлася не проста так.
<< 1 ... 6 7 8 9 10 11 >>
На страницу:
10 из 11

Другие электронные книги автора Виктор Правдин