Оценить:
 Рейтинг: 1

Парыж, Эйфелева вежа і…

Год написания книги
2023
Теги
<< 1 2 3 4 5 6 ... 11 >>
На страницу:
2 из 11
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Было вiдавочна, што перад iм не Астап Бендэр, а дробны махляр-ашуканец. На фотаздымках сапраyдным быy толькi твар Алеся, астатняе – звычайны фотамантаж.

У чалавека, чыё тулава похапкам прыляпiлi да галавы Алеся, на правым плячы красавалася каляровая галава тыгра з ашчэранай пашчай. У Гурскага татуiровак нiколi не было, i цяпер свярбелi рукi паквiтацца, даць нахабнiку добрага выспятка… Але ж вельмi хацелася даведацца, што рудавокi просiць узамен, а для гэтага трэба згуляць па правiлах махляра, i ён гэта зрабiy, вырашыy вывесцi шантажыста на чыстую ваду, ды так, каб пра яго шулерскi заробак ведалi yсе.

Высветлiлася, што рэдактар не просiць, а прапаноyвае супрацоyнiцтва. Надзейны чалавек у парламенце патрэбен тым, хто фiнансуе газету, свой жа клопат ацанiy «невялiкай» прэмiяй. Пазначаная на аркушы сума аказалася з шасцю нулямi, а прыпiска, у якой валюце шантажыст жадае атрымаць грошы, так рассмяшыла Гурскага, што ён больш не мог стрымлiваць пачуццi i выпусцiy на волю грэблiвае… зусiм не лiтаратурнае…

На раптоyны i нязвыклы крык начальнiка, якi праз хвiлiну-другую змянiyся абрывiстым гучным смехам, у кабiнет заглянула перапужаная сакратарка, потым прыбеглi ахоyнiкi i па загадзе гаспадара выправадзiлi няпрошанага госця, праyда, не вельмi тактоyна… Рэдактар-шантажыст выспятка yсё ж атрымаy…

Потым быy «праyдзiвы» артыкул у газеце i суд. Гурскi не сумняваyся y поспеху i, калi пачуy вынiк экспертнага заключэння: «Фотаздымкi, надрукаваныя y газеце, сапраyдныя i фотамантажом не з’яyляюцца…», – ледзь не кiнуyся на крыyдзiцеля з кулакамi. Адвакат утрымаy, а на Люсю сiлы не хапiла. З крыкам: «Эксперты падкупленыя…» – раз’ятраная жанчына каршуном ляцела на рэдактара. Шантажыста не yратаваy бы i стол, пад якi ён шустра схаваyся, каб Люсю не перахапiy невядомы. І адразу y зале суда запанавала знямелая цiшыня…

4

У той дзень у зале суда цiшыня была знямелая, але yрачыстая, поyная радаснага хвалявання, сёння ж варожая i здрадлiвая. Люся спяшалася высветлiць адносiны з мужам, спяшалася рассекчы гордзiеy вузел.

– Будзем гуляць у маyчанку цi я yсё ж апрануся i мы пагаворым як культурныя людзi? – яна рашуча yзяла з падноса келiх вiна i выпiла да рэшты.

– І сапраyды, трэба перацерцi сiтуацыю… даyно наспела, – пагадзiyся Андрэй; ён падышоy да вешалкi, зняy скуранку i накiнуy Люсi на плечы. – Прыкрыйся, не y бардэлi…

На паyслове Андрэя перапынiy нечаканы шалёны парыy свежага ветру, якi шумна расчынiy балконныя дзверы, разгульна yварваyся y кватэру, ветразямi зашкамутаy пад самай столлю занавескi, i адразу нешта цяжкае бразнулася. Праз секунду загрукатала, загрымела, што аж пад нагамi задрыжэла падлога, быццам страляючы з рознакалiберных гармат, пакацiлася па небе каляснiца Пяруна.

– Кiтайская ваза… чатырнаццатае стагоддзе… – ускрыкнула Люся i кiнулася y цёмны пакой.

Скуранка саслiзнула з яе цела i распласталася на падлозе.

– Хоць бы не разбiлася… Усё ж дынастыя Мiн… – заклапочана yскрыкнуy Андрэй i крутнуyся наyздагон за палюбоyнiцай.

У гэтую хвiлiну шматлiкiя сляпучыя маланкi нарэшце разбудзiлi разамлелае ад летняй спёкi неба i цяпер, як згаладалыя лютыя звяры, iрвалi яго на часткi. Паднябессе прамянiлася сотняй, тысяччу асляпляльна-белых феерверкаy, сiняватае трапяткое святло разлiлося па пакоях, запахла азонам… Перапалоханыя непагаддзю палюбоyнiкi знерухомелi i, быццам манекены, застылi пасярод спальнi.

– І даyно ты з ёй? – крыкнуy Алесь, але Андрэй не пачуy: аглушальны гром праглынуy i словы, i вулiчны шум, i yвесь горад. – Ажанiyся на сваю бяду! – скрозь зубы працадзiy Алесь, махнуy рукой, невядома чаму падняy скуранку i выйшаy, моцна бразнуyшы дзвярмi.

На вулiцы пралiyны дождж у нейкi момант здаyся жыватворным, але не было y iм той ачышчальнай сiлы, што радасцю магла напоyнiць спусцелую душу, вярнуць прынiжаны мужчынскi гонар, супакоiць неyтаймаваныя пачуццi, абражаныя здрадай. Паветра не хапала. Алесь адчайна iрвануy кашулю на грудзях i закрычаy ва yсю моц:

– Лю-дзi-i-i!.. Паглядзiце на раганосца!..

На яго помслiвую крыyду адгукнулася толькi навальнiчнае неба ярасным, грукатлiвым громам, але i y яго гнеyных перакатах Алесь пачуy улюбёныя Андрэевы словы: «Пер-р-рацерцi сiтуацыю… бар-р-рдэль…»

5

Тое, што адбывалася y зале суда, было падобна на казку. На пытанне ашаломленага суддзi: «Хто Вы?» – губы невядомага кранула белазубая yсмешка: «Андрэй Іванавiч Лiсаy, брат-блiзнюк Алеся Пятровiча Гурскага. Так што памылачка, грамадзянiн суддзя, выйшла… На фотках я, i цяпер трэба неяк перрацерцi сiтуацыю… Нельга дазваляць прайдзiсветам ператвараць суд y бар-рдэль…» – ён зняy кашулю: на правым плячы была татуiроyка ашчэранай пашчы тыгра.

У той памятны дзень душа Алеся напоyнiлася яшчэ неспазнаным радасным усведамленнем таго, што на агромнiстым белым свеце ён не адзiн, у яго ёсць родны брат, падобны на яго, як дзве кроплi вады, гэткi ж высокi, русавалосы, шэравокi, шырокi y плячах. Гурскаму, выхаванцу дзiцячага дома, гэткае магло прыснiцца толькi y чароyным сне.

Радасцi нiколi не бывае многа, i y Алеся раптам зацеплiлася надзея: а што, калi i мацi з бацькам жывыя i yсе гады шукалi свайго сыночка? Ад уяyлення закружылася галава. Сёння ён паверыy бы i Дзiмку, дзетдомаyскаму сябруку, як некалi, зусiм маленькiм, верыy яго аповедам пра тое, што iншапланецяне хiтрыкамi заманiлi iх бацькоy на лятаючую талерку i сiлком вывезлi на сваю планету на экскурсiю. Але хутка настане той час, калi экскурсiя скончыцца, таты i мамы вернуцца i yсе дзецi будуць жыць дома. Алесь часта yставаy начамi, падыходзiy да акна i з замiраючым сэрцам глядзеy у зорнае неба. Калi бачыy мiгатлiвыя, чырвоныя агеньчыкi, вочы мiжвольна напаyнялiся слязьмi, вусны шапталi адно: «Мамачка, я тут, забяры мяне…» Мацi не прыляцела, а ён праз свае начныя сядзелкi ля акна атрымаy мянушку Лунацiк.

Цуда не адбылося нi тады, нi цяпер. У зале суда Андрэй пераказаy гiсторыю, якую даведаyся з перадсмяротнага лiста прыёмнай мацi. Парадзiха адмовiлася ад дзяцей яшчэ y радзiльным доме, а разлучылi блiзнят, калi iм споyнiлася паyтары гады. Спярша прыёмныя бацькi хацелi yсынавiць абодвух братоy, але y апошнi момант перадумалi, спужалiся, што з двума будзе цяжка, не дадуць рады. Блiзнят разлучаць нельга, патрэбна вельмi важкая прычына, каб гэта зрабiць. Прычыну знайшлi дактары, вядома, за добрае yзнагароджанне. Блiзнят паклалi на медыцынскае абследаванне, пасля чаго y аднаго з братоy у медыцынскай картцы з’явiyся запiс: «Падазрэнне на парок сэрца». Гэта i вырашыла далейшы лёс братоy Гурскiх.

Спрактыкаваны y судовых справах рэдактар iмгненна скарыстаy сiтуацыю i папрасiy расчуленага Алеся скасаваць заяyлены iск, пайсцi на мiравую. Ён паабяцаy надрукаваць у газеце абвяржэнне i афiцыйна перад yсiмi чытачамi папрасiць прабачэння за агалоску неправераных фактаy. Цяпер Гурскаму сапраyды было не да судовых спрэчак, i ён ахвотна прыняy прапанову.

У чарговым нумары газеты на цэлым развароце быy размешчаны хвалебны артыкул пра добрыя справы будучага дэпутата Алеся Гурскага. Былi i фотаздымкi з родным братам, якi гэтак незвычайна аб’явiyся. Рэдактар асабiста патэлефанаваy, лiслiва выбачаyся за прычынены клопат i чамусьцi папрасiy надалей быць больш асцярожным i памятаць словы палiтыка, якi сказаy, што «ворага можна задушыць i y сяброyскiх абдымках…» Алесь толькi пасмяяyся, маyляy, ёсць з кiм абдымацца i без ворагаy, але вельмi хутка зразумеy сапраyдны сэнс гэтых слоy.

Тое, што адбылося y зале суда, выклiкала незвычайнае ажыyленне y сродках масавай iнфармацыi. Напэyна, усе газеты напiсалi пра бiзнесмена Гурскага, ягоную незвычайную чалавечнасць i дабрыню, тэлебачанне зняло дакументальны фiльм «Браты знайшлi адзiн аднаго». Праyда, не засталося па-за yвагай i тое, што Андрэй прыцягваyся да крымiнальнай адказнасцi… Імгненна разнеслася чутка, што кандыдат у дэпутаты бiзнесмен Гурскi дапамагае yсiм, хто гаруе y нястачы, i, зрэшты, ён варты большага, чым быць дэпутатам…

Гэтага было дастаткова, каб Алесь трапiy у спiс «ненадзейных» i кантралюючыя органы рознага кшталту амаль на паyгода запаланiлi кабiнеты офiса. Без усялякага тлумачэння былi заблакiраваны рахункi, i дзейнасць фiрмы практычна спынiлася. Гурскi цярпеy страты i yжо не думаy пра дэпутацтва… Як мог, ратаваy сiтуацыю. Каб разлiчыцца па крэдытах i iншых пазыковых абавязацельствах, давялося распрадаць не толькi маёмасць фiрмы, але i асабiстую. Калi нiчога не засталося, кантралёры iмгненна знiклi i быццам у насмешку пахвалiлi Гурскага за добра наладжаную справу, кожны жадаy поспеху. У прыватнай размове адзiн з начальнiкаy нават пашкадаваy сябе, што гэтулькi часу марна патрацiy, а yсё з-за неправеранай iнфармацыi…

Алесь быy на мяжы нервовага зрыву. Як аднаyляць бiзнес, калi няма yпэyненасцi y заyтрашнiм днi? Цяжка бачыць, як у пакутах выпешчаная справа знiшчаецца чужой нядобрай воляй, часцяком рушыцца не свядома, а з-за глупства, па неабдуманасцi. Гурскi быy на раздарожжы, усё часцей прыходзiла думка з’ехаць за мяжу i там шукаць шчасця.

Нечакана зноy аб’явiyся рэдактар-шантажыст i весела, пасваяцку загугнявiy у тэлефонную трубку пра тое, што Гурскi пажынае пасеянае, што праз сваю маладосць не yбачыy карысцi y супрацоyнiцтве. Звысоку павучаy, наказваy у будучым не сварыцца з прэсай, а сябраваць з «чацвёртай уладай».

Ад пачутага y Алеся нуду як рукой зняло. Цяпер ён добра ведаy, каму i за што абавязаны развалам фiрмы. Гэта падштурхнула, надало рашучасцi, i ён апантана yзяyся за працу. Атрыманую навуку засвоiy на yсё жыццё, на сабе зведаy, як ворага можна калi не задушыць, то добра-такi прыдушыць у сяброyскiх абдымках.

6

У машыне Алесь зацята глытаy каньяк, пакуль яго iстэрычныя п’яныя крыкi не злiлiся y адно працяглае завыванне i моташны цяжкi сон не yзяy верх. І не сон гэта быy, а хутчэй непрабуднае, п’янае забыццё, таму i не мог уцямiць, што не маланка блiскае, не гром грымiць, а нейкiя людзi слепяць, крычаць i трасуць яго расхрыстанае цела.

– Ён вочы расплюшчыy, – аднекуль здалёк даляцеy напружаны голас.

– Вушы… Вушы круцi… Імгненна y норму прыйдзе, – утомлена раiy нехта нябачны.

– Вушы не чапаць… Яны абмарожаныя, – п’яна прахрыпеy Алесь, намацаy пад сядзеннем рычажок, тузануy, i спружынiстае пругкае крэсла склалася разам з iм.

Мутнаватымi асалавелымi вачыма даyгавата yзiраyся y чалавека, што схiлiyся над iм, але выразнасцi не было, шкодзiла хмельная павалока. Ён страсянуy галавой, пацёр скронi, калi зноy узняy вочы, яго твар прасвятлеy:

– Тава-а-рыш мiлiцыянер, – сухiя губы скрывiла вялая фальшывая yсмешка. – А я вось тут… адпачываю… прыснуy.

– Гурскi Алесь Пятровiч? – мацаючы пальцамi галаву вадзiцеля, запытаyся прапаршчык.

– Так, Гурскi, – Алесь рэзка адхiснуyся ад мiлiцыянера, абурана yскрыкнуy: – Навошта цiскаць галаву? Вы ж не доктар!

Ён хацеy яшчэ нешта сказаць, але гэтае iмгненнае абурэнне нечакана вострай пякучай стрэмкай усмакталася y свядомасць, i Алесь з горкай трывогай, напоyненай кепскiмi прадчуваннямi, успомнiy прыезд у Мiнск, прыгадаy жонку, брата i yсё, што здарылася напярэдаднi. «Я сёння занятая… занятая… занятая…» – званiцай гуло y скронях. Стала цяжка дыхаць, замiнаy саленаваты камяк, што крыyдай падкацiy пад самае горла. Халодныя y сваёй рашучасцi вочы запрамянiлiся адчайнай непакорнасцю, растрывожаныя пачуццi прагнулi помсты. Алесь глядзеy на прапаршчыка так, быццам той у нечым перад iм вiнаваты.

Змены няроyнага настрою вадзiцеля прапаршчык зразумеy па-свойму i, каб яго супакоiць, лагодна сказаy:

– Не, не доктар… Я лепш за доктара… Я мiлiцыянер… А галаву агледзеy, каб упэyнiцца, што адсутнiчаюць цялесныя пашкоджаннi.

– Кажу афiцыйна: пашкоджанняy няма… Прэтэнзiй таксама, – катэгарычным тонам заявiy Алесь i паспрабаваy зашпiлiць кашулю, але марна: гузiкаy не было. – І y машыне спаць маю права… Не забаронена… Канешне, калi за ноч законы не памянялiся…

– Не забаронена, калi «мерседэс» належыць Вам, – умяшаyся y гаворку другi мiлiцыянер i строга запатрабаваy: – Пан Гурскi, пакажыце дакументы i раю не шукаць новых праблем…

– Ну-у, калi па-а-н… Калi абяцаеце праблемы… Тады калi ласка… – Алесь усмiхнуyся i скептычна, мiжвольна iкаючы, выдыхнуy: – Ц-ц-япер для мяне м-м-ашына – сапраyды, i-i-i дом, i-i-i крэпасць… А-а-а праблем… i-i-i без вас… в-в-ышэй даху…

Ён няспешна на yсе гузiкi зашпiлiy пiнжак, прыдзiрлiва агледзеy сябе y салонным люстэрку, паправiy на голай шыi гальштук i, выцягнуyшы з нагруднай кiшэнi партманет, аддаy прапаршчыку. Пакуль мiлiцыянер вывучаy паперы, намацаy у бардачку бутэльку, радасна yскрыкнуy:

– А калi я дома, то i выпiць не грэх, – але, убачыyшы, што гэта шампанскае, скрывiyся, быццам пракаyтнуy нешта кiслае, кiнуy бутэльку на пасажырскае сядзенне, горка выдыхнуy: – Сёння шампанскае не для мяне, сёння душа патрабуе мацнейшага…

– Паперы y поyным парадку, – казырнуy прапаршчык, – а вось з Вамi, вiдаць, нешта кепскае здарылася… Мы можам дапамагчы?..

– Дзякуй, ужо дапамаглi… Вярнiце дакументы i пакiньце мяне y спакою!

– У прафiлактычных мэтах часова канфiскуюцца ключы, вадзiцельскае пасведчанне i тэхнiчны пашпарт. Іх зможаце забраць у дзяжурнага па аддзеле мiлiцыi, але толькi ранiцай… Спадзяюся, адрас ведаеце.
<< 1 2 3 4 5 6 ... 11 >>
На страницу:
2 из 11

Другие электронные книги автора Виктор Правдин