Оценить:
 Рейтинг: 1

Парыж, Эйфелева вежа і…

Год написания книги
2023
Теги
<< 1 2 3 4 5 6 7 ... 11 >>
На страницу:
3 из 11
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

– Я для надзейнасцi i нумары скруцiy, – па-дзiцячы шморгнуyшы носам, радасна засмяяyся той, што быy у плашч-палатцы, – гэта каб не yздумаy уцякаць.

– Што, ключы прыхапiлi i нумары садралi? – абурана yскрыкнуy Алесь. – Не маеце права, гэта незаконна.

– Незаконна паркаваць машыну на тратуары i брыдка да бяспамяцтва напiвацца, тым больш у машыне, – узвысiy голас прапаршчык i кiнуy на каленi Гурскаму пульт аховы з бiрулькай. – Пiльнуйце сваю крэпасць i беражыце сябе… Жыць – не толькi мёд пiць…

Застаyшыся адзiн, Алесь цяжкавата высунуyся з машыны i, валюхаючыся, зрабiy некалькi крокаy. Здранцвелыя ад доyгага сядзення ногi не надта слухалiся, i ён, прытулiyшыся спiнай да дрэва, некалькi разоy прысеy. Калi адчуy гарачыню y лытках, шырока закiнуy рукi за галаву i, yглядаючыся y перадсвiтальнае неба, з асалодай удыхнуy начную прахалоду.

Навальнiца скончылася, але высокi вецер яшчэ шапацеy у разгалiстых, густалiстых кронах, i цяпер з абмытых дрэy сыпалiся важкiя дажджавыя кроплi.

Вецер, дождж, неба, якое ён бачыy праз хiсткiя кроны, нечакана супакоiлi. Змучаную рэyнасцю душу пацiху напаyняла шчымлiвае пачуццё адзiноты, i, як нi дзiyна, гэтакi стан яму падабаyся yсё больш i больш. Думкi прасвятлелi, хмелю як i не было, толькi не выходзiла з галавы пачутае: «Жыць – не толькi мёд пiць».

7

На другi дзень душным надвячоркам Гурскi з затоеным хваляваннем пераступiy парог кватэры, якая да нядаyняга часу i сапраyды была ягонай крэпасцю. Убачыy насупленага злога брата, якога не спадзяваyся тут сустрэць, сваю, але yжо не сваю жонку, што yзрушана нешта даводзiла Андрэю, i y памяцi iмгненна yсплылi звады, якiя yспыхвалi памiж iм i Люсяй, здавалася, без усялякай на тое прычыны. У сямейных сварках Алесь заyсёды саступаy i толькi цяпер, у гэтую хвiлiну, зразумеy i прычыну частых лаянак, i чаму Люся не хацела мець дзяцей. Яна не кахала яго!.. Зразумеy i адчуy, як прыкрая туга, што вярэдзiла надарваную душу, раптам прытупiлася, помслiвая злосць саступiла месца пагардлiвай абыякавасцi.

Калi iшоy сюды, яму мроiлася, што пры сустрэчы жонка будзе бажыцца i клясцiся y сваёй вернасцi, назаве здраду глупствам, першай i апошняй недарэчнай выпадковасцю, папросiць прабачэння. У самых патаемных куточках душы цеплiлася надзея, што, калi здарыцца менавiта так, ён не адразу, але даруе Люсi. Толькi мроi не спраyдзiлiся, а спланаваная размова, да якой рыхтаваyся, аказалася непатрэбнай. «У любоyным трохкутнiку трэцi лiшнi, i гэты трэцi – я, – бязрадасна падумаy Алесь, i тут жа трапяткой упартасцю затахкала y скронях: – Жыць – не толькi мёд пiць». Ён прыгадаy начное адчайнае п’янства, блуканне па мiлiцэйскiх пакоях у пошуках дакументаy i зразумеy, чаму павiнен прыйсцi сюды.

– Добры вечар, – з вымучанай усмешкай на твары павiтаyся Алесь i з непрыхаванай iронiяй дадаy: – Вы мяне зноy не чакалi?

– Чакалi, яшчэ як чакалi! – узбуджана yскрыкнуy Андрэй i зрабiy крок насустрач. – Нам даyно трэба…

– Перацерцi сiтуацыю, – з насмешкай у голасе перапынiy брата Алесь; ён няспешна прысмалiy цыгарку i, пыхкаючы дымам, дадаy: – Няма больш ката, як брат на брата…

– Можа, вып’ем, закусiм? – лiслiва заглядваючы Алесю y вочы, запыталася Люся.

Яна нiколi не магла зразумець, чаму атрымоyвалася так, што браты, быццам згаварыyшыся, заyсёды аднолькава апраналiся. Ранкам Андрэй перагледзеy увесь гардэроб, доyга корпаyся, перабiраy кашулi, а цяпер як адзiн, так i другi былi y сiнiх пацёртых джынсах i аднолькавых белых тэнiсках. Зрэшты, апратка брата здзiвiла i Алеся, бо джынсы ён купiy усяго некалькi гадзiн назад.

– І то праyда, на сухую цяжкавата… – падтрымаy Люсю Андрэй.

Ён дастаy з шафкi бутэльку каньяку, скруцiy накрыyку i налiy у тыя самыя келiхi, з якiх пiy вiно з Люсяй.

– Пiць не буду, i без гарэлкi ахмялелы, – катэгарычна адмовiyся Алесь i, сядаючы y крэсла, абыякава, быццам наперад ведаючы, што скажа Андрэй, зазначыy: – А ты расказвай, перацiрай сваю сiтуацыю…

Андрэй каyтануy, зноy напоyнiy келiх i нервова зашпацыраваy па пакоi. Нячутна yвайшла Люся з плеценай фруктоyнiцай у руках, на якой у гуллiвых промнях вечаровага сонца iскрылiся вiнаградныя гронкi. Яна запытальна зiрнула на палюбоyнiка, але сказаць нiчога не паспела. Андрэй крутнуyся да Алеся i выпалiy:

– Любая мне Люська… Даyно з ёй жывём у адзiн дух…

– І як даyно? – перапытаy Алесь i адчуy, што не рэyнасць, а помслiвая злосць зноy гарачай хваляй ускалыхнула пачуццi.

Попел з цыгаркi спiкiраваy на дыван, i Алесь, хаваючы дрыжыкi y пальцах, сцiснуy кулакi. Далонь апякло, але гэта быy камарыны yкус у параyнаннi з тым агнём, якi цяпер вiраваy у ягонай падманутай душы.

– З першай сустрэчы…

– З залы суда? – ад здзiyлення вочы y Алеся акруглiлiся, але праз хвiлiну яго iмклiвы, учэпiсты позiрк ужо свiдраваy жонку.

Гурскi не верыy, не мог паверыць у тое, што i года не прайшло з дня вяселля, як каханая здрадзiла, ды не з кiм-небудзь, а з яго родным братам.

– Люся, ты мне здраджвала цэлых сем гадоy?

Жанчына вольна перасмыкнула плячыма i, як само сабой зразумелае, горда сказала:

– У нас каханне… з першага позiрку, – яна трошкi памаyчала i дадала: – А потым, ты сам прывёy i прымусiy Андрэя жыць з намi… Вы ж як дзве кроплi вады, як адно цэлае… Першы раз я нават i не зразумела, хто ёсць хто… Хiба ж гэта здрада?

Люся бачыла, як наструнiлася мужава цела, а бледны твар, толькi што yмольна насцярожаны, акамянеy. Гнеyныя вочы не прадвяшчалi нiчога добрага. Яна хутчэй адчула, што сказала нешта не тое, i, намагаючыся выправiць сiтуацыю i апраyдаць каханка, роспачна yскрыкнула:

– Ты не так зразумеy… Андрэйка заyсёды дома, а ты днюеш i начуеш на сваёй працы…

Напамiн пра работу яшчэ больш падлiy масла y агонь.

– Ну ты i цюцька з каралеyскай псярнi!.. Я iшачыy, зарабляy грошы, а ты гэтым часам паскудзiy!.. – крыкнуy Алесь, спружынiста падхапiyся на ногi i кiнуyся з кулакамi на Андрэя, i браты, таyкучы адзiн аднаго, пакацiлiся па варсiстым дыване.

Ашаломлены Андрэй больш баранiyся, але гэта y яго не надта атрымлiвалася. Алесь за yсе гады слова кепскага не сказаy, а тут каршуном наляцеy i кулакамi лупiць прафесiйна i балюча. У гэтыя хвiлiны яны быццам месцамi памянялiся i верхаводам быy Алесь. На падлогу глуха пляснулася, але не разбiлася, пляшка з каньяком, следам паляцела фруктоyнiца, пругкiмi нагамi перакулiлi стол, абарвалi занавескi…

– Зараз падпраyлю тваё падабенства, – цяжка сапучы, прыгаворваy Алесь, – быy кропляй вады… станеш кропляй дзярма…

– Жанчын кахаць трэба… – сiпеy у адказ Андрэй, – падарункамi секс не заменiш…

Пачуyшы гэтыя словы, Люся з усёй жаночай рашучасцю кiнулася ратаваць палюбоyнiка. Ухапiла за валасы таго, хто быy зверху, раз-другi страсянула i… адступiлася: яна зноy не магла распазнаць, хто ёсць хто. Лепшае, што магла прыдумаць, – гэта паспрабаваць разняць забiякаy. Толькi як? «Разлiць вадой», – мiльганула думка, але Люся адразу яе i заглушыла: «Дурнiца, мэблю пашкодзiш… Мiлiцыю выклiкай, няхай забяруць мужанька-буяна…» Яна крутнулася да тумбы, на якой звычайна стаяy тэлефон, але апарата на месцы не было, толькi жыyцом выдраныя дроцiкi тырчалi са сцяны ды зламаная трубка валялася y дальнiм кутку пакоя. Мабiльны тэлефон Люся заyсёды насiла y сумачцы, але, каб да яго дабрацца, трэба прайсцi на кухню.

У гэты момант браты зачапiлi бар, шафка захiсталася, пачала хiлiцца, i Люся, сiлячыся яе yтрымаць, далонямi yперлася y люстэркавую гладзь. У сярэдзiне шафкi дзынькнула шкло, i на галовы ваяроy пацяклi ручайкi бурштынавага пахучага каньяку, але блiзнюкоy гэта не спынiла. Люся з жахам зразумела, што можа здарыцца, калi бар бразнецца аб падлогу. Толькi на iмгненне yявiла вялiзную лужыну з гарэлкi, розных вiн i лiкёраy, расколатую на кускi шафку, разбiтыя бутэлькi, шклом парэзаных братоy, i ёй стала нядобра. Не разбiраючыся, хто ёсць хто, Люся моцна пiхнула нагой аднаго з задзiраy i завiшчала, быццам трывожная сiрэна:

– Спынiцеся-я-я… Я цяжарная-я-я…

Браты, як па загадзе, прыпынiлi бойку i yсхапiлiся на ногi. Яны асцярожна адхiлiлi рукi Люсi ад бара, паставiлi шафку на месца i, цяжка сапучы, знясiленыя, сцiшылiся y маyклiвым чаканнi. Іх шэрыя yсхваляваныя вочы прамянiлiся аднолькавым дзiкавата-жорсткiм позiркам.

У гэты момант яны хацелi пачуць толькi адно: хто з iх бацька. Люся спужалася гэтых калючых, няласкавых вачэй, убачыла y iх холад, адчула затоеную пагрозу i y думках упiкнула сябе за тое, што не сказала раней праyды. Цяпер ёй патрэбен абаронца, высакародны i добры, патрэбен чалавек, за якiм яна з дзiцём будзе як за каменнай сцяной, i гэтым заступнiкам хацела бачыць толькi Андрэя. Каб даказаць сваё каханне, у Люсi yзнiкла вялiкае, непераадольнае жаданне абняць абраннiка, але збiтых i акрываyленых блiзнюкоy у чарговы раз не змагла распазнаць. Поyная адчаю i роспачы, Люся абхапiла галаву далонямi, плюхнулася y адзiнае не перавернутае крэсла i жалобна застагнала:

– І за што мне yсё гэта… Хоць бы меткай якой адрознiвалiся… Хоць бародаyкай, хоць радзiмай плямкай…

– Ад каго дзiця?.. Хто бацька?.. – строга запытаyся Алесь, i зноy у пакоi запанавала напружаная, хiсткая цiшыня.

Люся паволi yзняла вiльготныя вочы i нейкi час доyгiм стомленым позiркам паyглядалася y аднолькавыя пакамечаныя твары блiзнят. Яна не адчувала сябе вiнаватай i не хацела нi y чым апраyдвацца. І yсё ж у грудзях як нешта надламалася, шчымлiвае пачуццё жалю слязлiвай злой крыyдай напоyнiла душу. Ёй раптам расхацелася даказваць сваё каханне.

– А вы абодва… – цiха, але рашуча сказала яна, змахнула са шчакi няпрошаную слязiнку, дадала: – Па-iншаму i быць не магло…

– Як гэта?.. – разам ускрыкнулi браты i пераглянулiся.

– А вось так!.. Дзiця народзiцца i, канешне, не на Пушкiна будзе падобнае…

– А на каго? – нецярплiва перапынiy каханку Андрэй.

– Вы не толькi насы расквасiлi, пэyна, i мазгi па падлозе растрэслi, – надрыyна рассмяялася Люся. – Ад яблынi яблык, ад елкi шышка… Зiрнiце y люстэрка… Хоць разам, хоць паасобку, а твар адзiн убачыце… І дзiця гэткае будзе…

Збiтыя з панталыку браты не маглi засяродзiцца на пачутым.

– Люся, не круцi хвастом, ты ведаеш, што мы хочам ад цябе пачуць, – сцягваючы з сябе перапэцканую вiнаградным сокам тэнiску, сказаy Андрэй.

Люся yбачыла на плячы палюбоyнiка ашчэраную пашчу тыгра i з палёгкай выдыхнула:
<< 1 2 3 4 5 6 7 ... 11 >>
На страницу:
3 из 11

Другие электронные книги автора Виктор Правдин