Оценить:
 Рейтинг: 1

Парыж, Эйфелева вежа і…

Год написания книги
2023
Теги
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 ... 11 >>
На страницу:
4 из 11
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

– Андрэй, дзiця ад цябе…

– Гэта праyда?! – усхваляваны Андрэй укленчыy перад Люсяй, уткнуyся тварам ёй y каленi, зашаптаy: – У мяне будзе сын!..

Шчаслiвая Люся парывiста цалавала каханка, гладзiла дрыжачымi рукамi i цiха прыгаворвала:

– Даруй, любы, што не сказала раней… Доктар вызначыy тэрмiн пяць тыдняy.

На душы y Алеся было прыкра i моташна. Ён нейкi час адсутным, халодным позiркам паyглядаyся y палюбоyнiкаy i, каб зноy не зрабiць якое глупства, усунуy рукi y кiшэнi, рэзка крутнуyся да шафкi-бара. У думках дакараy сябе за нястрыманасць, за yчыненую бойку, за тое, што даyнiя летуценныя мары пра бацькоyства сёння yспрыняy як нешта блiзкае, i зноy адчайная, помслiвая злосць брала верх, як нi намагаyся задушыць яе. Цела апякло гарачай хваляй сляпога гневу, у скронях нясцерпна тахкала: «Дзiця магло быць маiм…» Каб прыглушыць гэты колкi боль, Алесь каyтануy адну чарку каньяку, другую, налiy трэцюю.

– Плюснi, брат, i мне грамульку, хачу сустрэчу нашу сагрэць, – Андрэй падняy з падлогi келiх, паставiy побач з чаркай Алеся, ягоны перапэцканы крывёй твар прамянiyся гордай радасцю.

– Глядзi, не перагрэйся, – цiха, скрозь зубы прасiпеy Алесь i, напоyнiyшы келiх брата да краёy, запытаyся: – За што п’ем?

Андрэй шматзначна паглядзеy на Люсю, падмiргнуy, маyляy, не хвалюйся, зараз выпраyлю сiтуацыю. Ягоны неспакойны позiрк затрымаyся на папераварочваных крэслах, раскеyзаным вiнаградзе, пустой бутэльцы, з якой па дыване вялiкай лужынай расцёкся каньяк, i ледзь прыкметная yсмешка кранула сасмяглыя вусны i адразу знiкла:

– Ну i вэрхал, Ватэрлоа адпачывае, – Андрэй нагой адпiхнуy ад сябе зламаную фруктоyнiцу i на адным дыханнi звонкiм голасам выпалiy: – Алесь, я адзiн вiнаваты… Мы з табой не толькi тварамi, але i густам падобныя… Павер, з Люсяй у нас каханне yзаемнае. Выбачай, браценiк, што склалася так, – ён асцярожна, каб не расплёскаць каньяк, узняy фужэр: – Браты б’юцца, браты i пагодзяцца… Давай вып’ем за мiр памiж…

– За мiр ва yсiм свеце, – перапынiy брата п’янаваты Алесь. – Да yчарашняга дня я таксама верыy, – ён са з’едлiвым сумам паглядзеy на жонку i, расцягваючы словы, працягваy: – Цяпер ве-ры няма, ве-ра y пазыкi пайшла… А ты добра сказаy, як на мiтынгу… Зычу палiтычнай кар’еры… З Люськай праб’ешся, яна дасведчаная.

– Алесь, у нас будзе дзiця, – падхапiлася на ногi yстрывожаная Люся.

Цяпер яна баялася раyнiвага мужа i, каб прыглушыць ягоную агрэсiyнасць, абачлiва стала памiж братамi. Люся спiнай прытулiлася да Андрэя i, спрабуючы сямейную перапалку звесцi на жарт, сказала:

– А што тычыцца палiтыкi i палiтыкаy, дык мой дэпутат, а мо i прэзiдэнт, яшчэ y пузе.

– Не, ён не y пузе, а y маленькiм прыгожанькiм жывоцiку, – цалуючы жанчыну, гучна засмяяyся Андрэй.

– За вас пiць не буду, а за дзiця чарку падыму, – сказаy Алесь i адным махам праглынуy бурштынавую вадкасць.

Нешта абдумваючы, ён трошкi пастаяy i, не падымаючы вачэй, крутнуyся да выхаду. З калiдора, не паварочваючы галавы, кiнуy:

– Бывайце здаровы, больш мне няма чаго тут рабiць. Кватэра – падарунак пляменнiку цi пляменнiцы.

– А бiзнес!.. З бiзнесам як? – кiнуyся yслед Андрэй; ён нагнаy брата y самых дзвярах, ухапiy за руку: – Алесь, мы сёння павiнны ва yсiм разабрацца… Табе непрыемна, але ж справа стаяць не будзе… Яе рабiць трэба.

Алесь наyмысна не yздымаy галоyнага пытання. Некалькi хвiлiн таму ён амаль паверыy у тое, што перад iм закаханыя, бескарыслiвыя i летуценныя, што iх акрамя адно аднаго нiхто не цiкавiць, i нiчога iм не патрэбна. І раптам чуе: «… што будзе з бiзнесам?» Вось табе i на!.. Вялiкае i yзнёслае зноy спусцiлася з нябёсаy i yперлася y прозу жыцця. Зрэшты, iдучы сюды, ён не сумняваyся, што здарыцца менавiта так, бо ведаy сваю жонку, зведаy i братаву сквапнасць. Нарэшце yсё стала на свае месцы: бiзнес – галоyнае, дзеля чаго варылася yся гэтая каша.

– Згодзен, трэба працаваць, i вельмi шмат, – гледзячы брату y вочы, пагадзiyся Алесь. – Ты ж гэткi гаспадар, як i я, усё, што ёсць, падзелена пароyну… Я працаваy на сумесны дабрабыт, а ты суцяшаy Люську… Зрэшты, баба з возу… Думаю, калi мяняцца месцамi, то мяняцца да канца… Забраy жонку, забiрай i вупраж, i падводу, i хамут… Цяпер табе i карты y рукi, пакажы, на што здатны. Палкi y калёсы yстаyляць не буду, не з рукi мне, але калi yбачу, што не спраyляешся, – сваю частку бiзнесу прадам…

– Я выкуплю, – ускрыкнуy Андрэй.

– Дурненькi, ён з нас смяецца, – злосна сказала Люся. – Якая самастойнасць, калi асноyны пакет акцый не твой.

– Болей усяго на два працэнты… – адмахнуyся ад каханкi Андрэй. – Алесь уступiць… Мы ж браты…

Алесь не верыy сваiм вушам, падумаy, што Андрэй жартуе. Колькi хвiлiн углядаyся y брата, намагаючыся зразумець, як далёка той зайшоy y сваiх фантазiях, i, калi yбачыy y Андрэевых вачах непрыхаванае спадзяванне, стрымацца не змог, рассмяяyся.

– Вой, не магу, – гучна рагатаy Алесь, – без нажа зарэзаy…

Люся прынесла кубак вады, Алесь папiy, але вада не супакоiла.

– Што тут смешнага? – сiлячыся перакрычыць брата, запытаyся Андрэй.

– За каго ты мяне трымаеш?.. – трошкi супакоiyшыся, запытаyся Алесь. – За дурня?.. Лоха?..

Андрэй не адказаy. Паводзiны брата канчаткова збiлi з панталыку, i, галоyнае, iх з Люсяй прагнозы наконт маёмасцi не апраyдалiся. Андрэй яшчэ мог дапусцiць, што брат сарвецца, кiнецца на яго з кулакамi, але тое, што Алесь, як на тым «полi цудаy», адгадае ягоныя думкi пра «дурня i лоха», – прадбачыць не мог. Яшчэ тыдзень таму Андрэй быy упэyнены, што дзеля яго брат ахвяруе yсiм, аддасць апошняе, як было дагэтуль. Шукаючы падтрымкi, ён паглядзеy на палюбоyнiцу. Люся цiшком паказала яму два пальцы, што па ранейшай дамоyленасцi азначала пагадзiцца з умовамi мужа.

– Што тычыцца куплi-продажы маёй часткi фiрмы… – цяпер Алесь гаварыy, як цвiкi забiваy. – Мушу нагадаць, што гэта я зрабiy цябе сваiм намеснiкам i падарыy рэстаран, як кажуць, ад вялiкай радасцi… А як жа iнакш?.. Дзетдомаyцам рэдка шэнцiць, а тут родны брат знайшоyся, ды яшчэ блiзнюк… Мы цяпер на yсё жыццё мiжволi прыяцелi… Ды што – прыяцелi?.. Думаy, блiзняты – больш чым браты, мы як адзiн, як адно цэлае, а значыцца, трэба, каб мiж намi былi мiр i згода. Толькi хатняга злодзея не yпiльнуеш: я за парог, ты за пiрог… А жонцы, як аказалася, гэткiя змены y жыццi большая радасць, чым мне… Ты заробленае мной успрыняy як сваё… Растаптаy давер… Так што, брат, доля цяпер у цябе свая i y прамым, i y пераносным сэнсе, i нешта мяняць не хачу i не буду… Скасаваннем шлюбу неадкладна зоймуцца адвакаты, а што будзе потым – час пакажа…

8

Праз два днi Алесю патэлефанаваy Андрэй i настойлiва папрасiy пагадзiцца на хуткi варыянт скасавання шлюбу, праз ЗАГС. Гурскага просьба здзiвiла, а больш насцярожыла. Ён ведаy, што гэты варыянт разглядаецца па згодзе мужа i жонкi, i толькi тады, калi y iх няма грашовых, маёмасных цi iншых прэтэнзiй. Ведаючы жонку, меркаваy, што Люся напоyнiцу скарыстае сваю цяжарнасць i пад братавым уплывам будзе судзiцца за маёмасць, патрабаваць частку фiрмы, дзялiць кватэры y Мiнску i Маскве, дом у Італii. І раптам – без прэтэнзiй…

«Суды, адвакаты выцягнуць грошы, мы папсуём адно аднаму здароyе i канчаткова перасварымся, па жывому разарвём фiрму, а драбленне на карысць толькi канкурэнтам… – падсумаваy сказанае Андрэй. – І галоyнае: будучае дзiця табе не чужое… Адна кроy… Ад гэтага не yцячэш, не схаваешся…»

Алесь пагадзiyся. Ён добра ведаy бiзнес i разумеy, што, як толькi кампаньёны даведаюцца пра сямейны разлад i раздзел фiрмы, бiзнесу крышка… Інвестары iмгненна знiкнуць, а па ранейшых дамовах, якiя наyрад цi будуць выкананыя, давядзецца плацiць штрафы, а гэта вялiкiя, вельмi вялiкiя грошы…

Яшчэ yчора Гурскi i y думках не дапускаy, што Люся yпусцiць шанс падабраць пад сябе yсё, што толькi можна, i наyмысна iшоy на гэта, бо для сябе iншага выйсця не бачыy, а сёння пашкадаваy, што y свой час не пусцiy жонку y бiзнес… Андрэй не бiзнесмен, ён хутчэй «вясельны генерал» i цяпер паyтарае словы Люськi, агучвае яе думкi…

Сонца было y самым зенiце, калi Гурскiя, цяпер ужо былыя муж i жонка, пакiнулi ЗАГС. Люсю адразу падхапiy пад руку вясёлы i трошкi yсхваляваны Андрэй, уручыy каханцы букет чырвоных ружаy, запытаyся:

– Як усё прайшло?..

– Хутка i без слёз, – з напускной бравадай адказаy Алесь; ён раскiнуy рукi yшыркi i весела крыкнуy: – Прапаную адзначыць нашу свабоду…

– У нас трошкi iншыя планы, – напусцiyшы на сябе строгасць, адмовiyся Андрэй i пацалаваy Люсю.

– Эх, планы, планы… Спярша мы iх строiм, а потым яны нас…

Алесь надзеy чорныя акуляры. Яму не так замiнала сонца, як боязь выдаць сваю пякучую журбу. Ён хацеy быць шчаслiвым, зрэшты, да нядаyняга часу быy iм… І раптам – крах… Трэба пачынаць жыццё занава, з чыстага лiста… Ён цяжка yздыхнуy i, хаваючыся за маскай абыякавасцi, выдыхнуy:

– Што нi робiцца, усё да лепшага… Мо i добра, што y вашых жыццёвых планах мяне больш няма…

– Якраз наадварот, мы адна сям’я, нам жыць i працаваць разам, – не выпускаючы рукi Люсi, запярэчыy брат. – Прашу, застанься…

Андрэй выцягнуy з кiшэнi футарал, стаy на адно калена i, цалуючы каханцы руку, узнёсла прапанаваy:

– Дарагая, будзь маёй жонкай…

– Андрэйка, – Люся ласкава yскудлацiла каханку чупрыну, – мы ж дамовiлiся зрабiць усё цiха, без лiшняй пампезнасцi…

– Прапанова на парозе ЗАГСа? Гэта ж крута!.. – рассмяяyся Андрэй.

– І эканомна, – не yтрымаyся Алесь, yпiкнуy: – У ЗАГС не трэба лiшнi раз прыязджаць, бензiн трацiць…

– Гэта iдэя, – Люся з выклiкам паглядзела на былога мужа i, цалуючы Андрэя, дадала: – Мiлы, я згодна стаць тваёй жонкай. Прыслухаемся да парады нашага брата… Сёння напiшам заяву?..

– А што, i вернемся!.. І заяву пададзiм!..
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 ... 11 >>
На страницу:
4 из 11

Другие электронные книги автора Виктор Правдин