Оценить:
 Рейтинг: 0

Хаціна

Год написания книги
2022
Теги
<< 1 ... 3 4 5 6 7 8 9 >>
На страницу:
7 из 9
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

– А Агрукоy што?

– А што, Агуркоy!? Ён раней за yсiх тут апынуyся. Быццам парашут прама ля будынка яго пасадзiy. Малайчына хлопец, толькi вось…

Лейтэнант, змянiyшы выраз твару, перабiy гаворку Мельнiка.

– Усё зразумела! – сказаy Сядоy, не жадаючы слухаць занадта шмат пра Івана.

– Ну, а ты што? – спытаy Леанiд.

– А мне ж што расказваць? Вецер, гад такi, аднёс мяне y бок. Прызямлiyся я, вядома, удала, прама на футбольнае поле. А вось iсцi гэтак доyга я не планаваy. Ноч. Усюды такая ж разруха, трупы грамадзянскiх i салдат. Начная цiшыня. Чуy кулямётныя стрэлы. Потым зноy цiшыня. Дождж. Ішоy гадзiну, затым наткнуyся на ворага, але я з iм хутка расправiyся: аднаму кулю y шыю, iншаму y тулава i y галаву, каб ужо дакладна. Потым яшчэ дзве гадзiны па бруднаму палiгону. А на досвiтку сустрэy Траyнiка. Ледзь не застрэлiy яго, нечакана ён паказаyся сярод абломкаy, прама перад носам…выскачыy, раскрыyшы свае шырачэнныя вочы… Бачыy Божа, ледзь не застрэлiy яго!

– Спалохаyся, значыць, самы бясстрашны салдат нашай армii?! – дадаy Мельнiк, па-сяброyску yсмiхаючыся над лейтэнантам.

– Ідзi ты…не спалохаyся я! А вось радавы Траyнiк яшчэ як… Задрыжаy увесь, спалоханы такi, ледзь было не звалiyся з ног. – казаy i размахваy рукамi Сядоy, – Ну я i павёy яго за сабой. Ты ж ведаеш, я не кiдаю таварышаy. Ішлi мы yдваiх, а ён як прыстане да мяне са сваiмi пытаннямi: то ён пытаyся пра пiлота…казаy, што тая, на мацi ягоную падобная. – злёгку засмяяyся, у канцы прапановы, лейтэнант, а затым, нетаропка прадоyжыy гаварыць. – То пра нейкага худога мужчыну y акулярах. Увогуле, ён сапраyды кагосьцi шукае. Дзiyны нейкi, быццам не салдат зусiм. Усё распытваy пра вайну, пра мяне. Паводзiy сябе падазрона! Нават вось зараз лекарам сябе не палiчыy. Трэба будзе паназiраць за iм…

– Ты ж ведаеш, як ён трапiy у атрад? Я вось толькi з самалёта памятаю яго… Мабыць, мы заходзiлi yсе разам на борт!? Так? – дадаy падазрэнняy радавы Мельнiк.

– А ты маеш рацыю. Нешта з памяцi выпала, не памятаю, каб ён быy з намi на агульным сходзе перад заданнем. – занерваваyся лейтэнант i дастаy з кiшэнi пачак цыгарэт.

– Можа шпiён якi?

– Хто ж яго ведае. Аднаму Богу вядома… Магчыма, «зялёныя» нешта паабяцалi яму. Вось i працуе на ворага. Пазней пра яго y капiтана спытаю. – Сядоy памаyчаy з хвiлiну, затым дадаy: – Будзеш цыгарэту?

Мельнiк не адмовiyся. Закурыy. Рабiy кароткiя зацяжкi, выпускаючы белы дым. Ён знаходзiy усё новыя тэмы для размоy. Усё з той жа нястрыманасцю гаварылi гэтыя двое, а таксама лёгкiм позiркам сачылi за тым, што робiцца y шэрым будынку.

Тым часам Алесь, якi iшоy за салдатам Зуйко, цяжкiмi крокамi yздымаyся на другi паверх. Яны прайшлi yглыб калiдора, павярнулi направа, зайшлi y невялiкае памяшканне. Алесь, якi выйшаy з-за спiны радавога Зуйко, спынiyся, выпрастаy цела. Хутка агледзеyся. Тут жа, як i ва yсiм будынку, вокны не мелi шкла, было пыльна i шэра, а на падлозе валялася адарваная са сцен чырвоная аблiцоyванне. У далёкiм куце, на ацалелых мастацкiх палотнах ляжала дзяyчына, а над ёй стаяy Катляроy. Дужы, адважны духам мужчына, правёyшы час у поyным маyчаннi, схiлiy свой твар над дзяyчынай. Ён быy падаyлены пачуццямi трывогi i жадання хутчэй вярнуцца да жонкi. Адчуваючы бяссiлле, камандзiр быy ахоплены болем i злосцю. Яго раздзiрала тое, што ён не можа мiрна вярнуцца дадому. Ён трымаy гэта yнутры сябе да тых часоy, пакуль не пачуy крокi салдат. Капiтан хутка змянiyся: апусцiy свае шырокiя далонi да аyтамата i iмгненна павярнуyся y бок салдат. На яго твары, з секунду, завiс вобраз вар'ята. Блакiтныя вочы шырока скруглелi, палохана навiслi шырокiя бровы. Зуйко, спалохаyшыся непрыхаванага жаху на твары капiтана, тут жа паспяшаyся да акна, маленькiмi крокамi накiраваyся да кропкi агляду.

– Траyнiк! Давай, рабi сваю працу! – сурова сказаy капiтан, ахмурыyшы твар.

Катляроy не надаваy моцнага значэння вяртанню свайго салдата y атрад. Ён адпусцiy гэтыя думкi, бо перажыванне за жыццё маладой дзяyчыны было мацней. Пасля звароту да радавога Траyнiка, капiтан апусцiy галаву i адышоy ад цела.

Алесь не быy ваенным урачом i тое, што ад яго чакалi дапамогi, палохала яго. Ён яшчэ не ведаy, як дапамагчы дзяyчыне, таму разгублена падбег да яе. На сiне-жоyтых палотнах без рамачных карцiн ляжала стройная чарнявая дваццацiгадовая дзяyчына y зялёным камбiнезоне. Тканiна яе адзення была запэцканая рознакаляровымi плямамi ад фарбаy. Галава i тонкiя пальцы рук былi цэлыя. А на каленях i локцях кроy. Побач з целам зiхацела серабрыстая маска з чалавечымi абрысамi твару. Алесь, зiрнуy на чысты, белы твар дзяyчыны. Ён быy уражаны. Перад хлопцам ляжала яго былая жонка, але y гэтым свеце яна была яшчэ юнай, такой ж, як у першы дзень iх знаёмства. Алеся страсянула iмгненным успамiнам. Зялёна-сiнiя вочы загарэлiся на яго бледным твары. Памяць вяртала яго y эпiзод iх знаёмства, якое пачалося y фае карцiннай галерэi… Усё адбывалася мiнавiта y такiм будынку, у якiм яны зараз знаходзiлiся. Вось чаму Алесю было знаёма тое памяшканне на першым паверсе. Тады, некалькi гадоy таму, Алесь рэдка выбiраyся y падобныя месцы, як гэта. Не, не тое каб ён не любiy такiя мерапрыемствы, Алесь проста не знаходзiy на iх час. Але y той, яшчэ звычайны суботнi дзень, сябар Сяргей запрасiy Алеся на выставу, з нагоды прэм'ернага паказу карцiн сваёй нявесты. Алесь не змог адмовiць сябру i адкiнуy усе свае нязначныя справы. Хлопец надзеy на сябе самае лепшае: белую кашулю i чорны пiнжак, чорныя нагавiцы i цёмныя туфлi. Спешна пакiнуy дом. На мерапрыемстве маладому чалавеку было прыемна i y той жа час крыху няёмка. Алесь не надта yяyляy, як паводзiць сябе y падобным месцы, ды яшчэ прыехаy занадта рана. Ён некалькi хвiлiн стаяy у холе, на першым паверсе. Чакаy, калi ж прыйдзе сябар i разбавiць яго адзiноту.

Стала нечаканым для Алеся тое, што, з-за спiны, вытанчаныя дзявочыя пальцы закранулi яго твар, заплюшчылi яму вочы. У адказ хлопец крануy далiкатную скуру яе цёплых далоняy.

– Адгадай, хто цябе знайшоy? – запыталася незнаёмка мяккiм голасам.

Тады Алесь узяy у свае вялiкiя рукi яе далiкатныя далонi i павярнуyся да яе. Перад iм стаяла чароyная, маладая дзяyчына Марына y зялёнай сукенцы. Ёй было не па сабе ад таго, што Алесь быy не тым чалавекам, якога яна хацела бачыць. Дзяyчына тут жа сказала:

– Ой, прабачце, вы так падобныя да майго…сябра… Прашу прабачэння, мне так няёмка… – сказала цёмнавалосая Марына i прыбрала свае далонi.

Пасля гэтых слоy яна адышла ад Алеся i павольна сышла y цэнтр выставачнай залы. Алесь не адводзiy ад яе вачэй, ён забыyся аб сваёй няёмкасцi i адзiноце. Дзяyчына крок за крокам аддалялася, азiралася. Яна жадана кiдала свой пяшчотны погляд на зачараванага светлавалосага хлопца Алеся.

Ва yвесь гэты прыемны антураж улез яго сябар Сяргей. Ён цiха падышоy i нешта сказаy. Алесь не пачуy яго. І сябар, заyважыyшы няадводзячы погляд Алеся ад незнаёмкi, крануyся яго пляча i з цiкавасцю спытаy:

– Спадабалася дзяyчына?

– Так. Яна прыгожая. – знаходзячыся пад уплывам пачуццяy, несвядома прагаварыyся Алесь.

– Зараз жа даведаюся, хто яна. – сказаy Сяргей i хутка адышоy.

Усiх папрасiлi сабрацца y галоyнай зале, прэзентацыя зараз пачнецца. Алесь, не чакаючы сябра, адправiyся туды адзiн. І вось, ужо y асяроддзi людзей, мастак распавядаy аб сваiх карцiнах. Алесь стаяy з усiмi, у натоyпе, круцiy галавой, вачыма перабiраy твары. Пакуль не адшукаy тую самую, таямнiчую незнаёмку y зялёнай сукенцы y цэнтры публiкi. Гледзячы на яе прыгажосць, ён перастаy чуць голас мастака. Дзяyчына таксама yбачыла Алеся i не адводзiла ад яго вачэй. Яны абменьвалiся yсмешкамi адзiн з адным. Калi ж прамова мастака скончылася i yсе пачалi разыходзiцца, падыходзiць да карцiн, Алесь страцiy дзяyчыну з-пад увагi. Ён паспрабаваy адшукаць яе сярод людзей, якiя любавалiся творчасцю, стаялi ля розных карцiн. Алесь асцярожна прабiраyся скрозь натоyп, падыходзiy да кожнай работы. Апынуyшыся y няyдачы, расчараваyшыся, хлопец вырашае yсё ж заняцца тым, для чаго ён сюды прыйшоy: паглядзець на мастацкiя работы яго знаёмай. Спынiyшыся перад шырокiм каляровым палатном, Алесь убачыy у iм нешта добрае i сапраyднае. Мастак адлюстраваy наступнае: маленькая шчаслiвая светлавалосая дзяyчынка y жоyтым сарафане i вялiкiмi блакiтнымi вачыма, радуецца залатому бранзалету на сваёй правай руцэ. А пад карцiнай подпiс: «Сапраyднае чараyнiцтва».

– Шампанскага? – спытала дзяyчына.

Алесь зноy пачуy вытанчаны голас дзяyчыны y зялёнай сукенцы. Яна стаяла побач, трымала y руках два келiхi шампанскага, шчыра yсмiхалася.

– Так. Дзякуй. – узаемна yсмiхаючыся, адказаy ён. – Я цябе yсюды шукаy.

– Праyда? Дык чаму ж не знайшоy? – цiха вымавiла яна.

– Ты yмееш добра хавацца. Але y цябе выдатна выходзiць знаходзiць мяне. Ты ж на гэты раз мяне нi з кiм не зблытала.

– Не. На гэты раз, не.

– Складзеш мне кампанiю? – спытаy Алесь. – Я тут упершыню.

– З задавальненнем. – цiхiм, ласкавым голасам адказала дзяyчына.

– А як жа твой сябар?

– Якi? Ах так…ён…ён пакiнуy мяне. – далiкатна адказала дзяyчына i тут жа спытала: – як табе карцiна?

– Яна выдатная.

Вызвалiyшыся ад iмгненных yспамiн, Алесь хутка вярнуyся y сучаснасць, дзе атачалi яго змрочныя сцены, якiя выстаялi пасля бамбёжкi, дзе салдаты з халоднымi тварамi незадаволена расхаджвалi па будынку. Марына ляжала ля яго ног на раскiнутых мастацкiх палотнах. Хлопцу было не па сабе.

Тым часам Катляроy шырокiм крокам падышоy да Зуйко i спытаy:

– Лейтэнант таксама тут?

– Так дакладна. – дзiyным, асiплым голасам адказаy радавы.

– І даyно яны вярнулiся? – падазрона спытаy Катляроy.

– Не ведаю.

– Заставайся тут. Працягвай сачыць за горадам, толькi зараз з таго вузкага аконнага праёму. – спакойна пакамандаваy Катляроy i выйшаy з памяшкання.

Зуйко перанёс снайперскую вiнтоyку па загадзе камандзiра, настроiy прыцэл i стаy назiраць за спакоем параненага горада. Ён адчуваy у душы лёгкую мяцежнасць, прадчуваy, што неyзабаве адбудзецца нешта дрэннае. І гэта пачуццё адцягвала яго ад пiльнага дазору. Зуйко не гадаy, што адбудзецца, ён задаваy сабе толькi адно пытанне: «Дзе ж гэта здарыцца?» Час ад часу ён паглядаy на Траyнiка. Заyважаy, як той даставаy з заплечнiка аптэчку, нешта казаy, шаптаy, нахiляyся да дзяyчыны зноy i зноy.

Алесь пальцамi дакрануyся да тонкай шыi Марыны i адчуy слабы пульс. Тады ён неакуратна стаy корпацца y медыцынскiм чамаданчыку. Недастаткова шмат было y гэтай прамавугольнай белай скрынцы з чырвоным крыжам. Хлопец паводзiy сябе разгублена i няyмела. Адкiнуyшы iнструменты для аказання хiрургiчнай дапамогi, Алесь даставаy лекi. Ён чытаy назвы прэпаратаy, перакладаючы таблеткi i бутэлечкi y бок. У рэшце рэшт, ён узяy маленькую карычневую бутэлечку амiяку i кавалачак ваты. Затым адкруцiy крышку флакона з празрыстай вадкасцю i рэзкiм пахам. Трохi прамачыy вату i паднёс яе да носа дзяyчыны y надзеi, што гэта дапаможа. Праз секунду яна адкрыла свае карыя вочы, яны замяталiся y розныя бакi. Марына не разумела, што з ёй адбываецца. Перад ёй сядзеy усмешлiвы светлы хлопец у ваеннай шэрай унiформе, на якую быy накiнуты чорны плашч. Алесь шчаслiва глядзеy на яе аднаyленне, а таксама радаваyся таму, што y яго yсё атрымалася. Дзяyчына падняла галаву, пыл з яе доyгiх прамых валасоy разляцеyся, зайграy вакол галавы. Марына агледзелася. У страшным, параненым памяшканнi яна yбачыла бяздушны кiнуты погляд салдата Зуйко. Затым спалохана зiрнула на радавога Траyнiка i хутка абняла яго. Знаходзячыся y нядоyгiх абдымках, Алесь адчуy сябе сапраyдным у гэтым свеце, па-сапраyднаму жывым. Цяпло ахапiла яго цела, радасць ахiнула яго галаву. Ён зноy вярнуyся да любоyных адчуванняy. Але Марына, прыйшоyшы y крыху больш цвярозыя пачуццi, прыбрала свае рукi ад хлопца, адцiснула яго.

– Вы вярнулiся…вы yратуеце iх! – з захапленнем усклiкнула дзяyчына.

Алесь здзiyлена паглядзеy у яе цёмныя вочы, адкiнуy вату i спытаy:

– Што?
<< 1 ... 3 4 5 6 7 8 9 >>
На страницу:
7 из 9

Другие электронные книги автора Дмитрий Максимович Акулич