Оценить:
 Рейтинг: 0

Хаціна

Год написания книги
2022
Теги
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 9 >>
На страницу:
6 из 9
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Яны разам акуратна паднялiся па паyразбуранай лесвiцы на другi паверх. Пакiнуyшы Агуркова i Мельнiка на першым.

Тым часам, за сценамi карцiннай галерэi, сцiхла змрочнае надвор'е. Ужо не было вiдаць халодных кропель дажджу. Стаяла цiшыня i выразна праглядалася разбiтая архiтэктура горада. Іван Агуркоy, крыху схаваyшыся, стаяy ля yваходу. Ён адчуваy усю тую ж лянiвасць i трапятанне, не жадаючы звязвацца з працiyнiкам. Яго хударлявае цела не дрыжала ад страху i холаду, расслаблена абапiралася а сцяну. Цяпер Іван млява глядзеy на шэрыя развалiны i думаy пра дом. Свежае ранiшняе паветра пасля дажджу, якiм дыхаy Іван, нагадвала аб свабодзе.

А цiхi i спакойны чалавек Мельнiк, усё гэтак жа маячыy каля ваконных праёмаy. Ён добра аглядаy усе падыходы да будынка, сачыy, цi няма побач варожых салдат. У той момант мужчына yяyляy сабе, як паспяхова завершыць гэта апошняе ваеннае заданне, якое пакончыць з вайной, i ён вернецца дадому. Вернуцца жывымi яго сыны i yся сям'я збярэцца за адным сталом. Леанiду вельмi хацелася дачакацца мiру. І цяпер, гледзячы на yсе наступствы вайны з-за сцен, яму хацелася yзяць цыгарэту i нетаропка выпусцiць дым.

З другога паверха нi гуку…

Гэтай светлай ранiцай па шырокай дарозе да будынка з вялiкай асцярогай iшлi два салдата. Яны то хавалiся за руiнамi, то шустра рухалiся наперад па мокрым ацалелым асфальце, то цяжка iшлi па гразi. Першым iх заyважыy Агуркоy.

– Нашы! – закрычаy ён.

У гэты час Мельнiк знаходзiyся на дыстанцыi ад юнага салдата i ад нечаканага крыку на секунду спынiy дыханне. А затым хутка падбег да Агуркова.

– Цiшэй ты. Цiха… – шэптам грозна вымавiy Леанiд i адвёy свой сталёвы погляд у бок руiн. – Ага, бачу.

Там, удалечынi, па шэраму пейзажу маячылi чорныя плашчы. Салдаты y будынку сачылi за тым, як пара невядомых наблiжалася да iх, перабягала з адной тоyшчы куч бетонных агародж да iншай. Менавiта з-за чорных плашчоy Агуркоy з ходу выказаy здагадку, што да яго беглi не ворагi. Бо такую цёмную расфарбоyку плашчоy меy i ён сам.

Маyчыць Мельнiк, маyчыць Агуркоy. Цiха назiраюць за таямнiчымi людзьмi. А калi тыя, чужыя, падышлi блiжэй, Мельнiк цiха звярнуyся да Івана.

– Моyчкi, схiлiyшы галаву, жвава бяжы да таго акна. Як мыш. А я застануся тут, сустрэчу «нашых»… – сказаy ён.

– Добра. – глуха, ахвотна пагадзiyся Агуркоy.

Іван хвалююча паправiy шэрую каску, якая была для яго злёгку вялiкай, а пасля гэтага, не разгiнаючы спiну, паспяшаyся адысцi ад Мельнiка.

Тады мужчына, з трывожным бiццём у сэрцы, падышоy блiжэй да дзвярнога праёму. Стаiyся, прыцiснуyся да халоднай апоры. Ён чакаy, калi ж у будынак увойдуць узброеныя салдаты.

У гэты час па лесвiцы, якая знаходзiлася справа ад галоyнага yваходу y будынак, павольна спускаyся салдат Зуйко. Прайшоyшы па аварыйных прыступках, радавы моцна ступiy на падлогу першага паверха. Перанясучы свой загадкавы погляд ад прыступак, ён, перш за yсё, заyважыy Мельнiка, якi рухам далонi i пальцаy, жэстамi, няyмела паказваy на нечаканы падыход гасцей. Зуйко насцярожыyся. І, не разумеючы знакаy Леанiда, ён усё ж застаyся стаяць на месцы. А пасля паглядзеy на спалоханага Агуркова. Юны радавы сцiснуy свае худыя плечы, сядзеy пад акном, пiльна глядзеy на Мельнiка. Зуйко заyважыy, што штосьцi не так i хутка yзяyся за вiнтоyку. Затым павярнуy свае yстрывожаныя вочы назад на Мельнiка. Леанiд працягваy маляваць жэсты, паказваy хлопцу падымацца назад на другi паверх цi ж схавацца тут. Зуйко з гэтым разабраyся i стаiyся y куце, каля лесвiцы. Зняy з засцерагальнiка снайперскую вiнтоyку i рыхтаваyся, у выпадку чаго, страляць.

Як толькi y будынак увайшлi незнаёмцы, якiя схавалi свае твары пад вялiкiмi чорнымi капюшонамi, Мельнiк тут жа перазарадзiy аyтамат i накiраваy яго на iх. Устаy у iх за спiной. Агуркоy i Зуйко хутка паказалiся гасцям, навялi на iх сваю зброю. Усе трое паказалi сваю колькасную перавагу.

– Стаяць! Нiякiх рэзкiх рухаy. Кiньце зброю! – злосна прамовiy Мельнiк.

– Гэта ты цi што? Леанiд? – пачуyся звонкi малады голас з-пад чорнага капюшона. – Пачакай ты. Гэта ж я… Сядоy! І радавы Траyнiк са мной.

– Павольна адкiнулi свае капюшоны i таксама павольна павярнулiся да мяне.

– Добра…

Двое салдат выканалi yсё, аб чым прасiy Мельнiк. Павярнулiся да яго.

– Вось гэта як! – з усмешкай, радасна выклiкнуy Леанiд. – Жывы, хлапчук.

Перад Мельнiкам стаяy цёмнавалосы трыццацiгадовы лейтэнант Сядоy. Чалавек з бледна-белай скурай, бяздоннымi сiнiмi вачыма i маленькiм носам. Хлопец быy сярэдняга росту, ён шырокай усмешкай расцягнуy свае тонкiя вусны, над якiмi павiслi рэдкiя цёмна-русыя вусы. Ён падышоy да сябра Мельнiка. Яны абнялiся. Здавалася, што яны не бачылiся доyгi час, а тут, нарэшце, сустрэлiся. Але гэтая радасць сустрэчы была зразумелая толькi iм дваiм. Нiхто з акружаючых салдат не ведаy дакладна, што iх аб'ядноyвае. Гэтыя двое ваявалi разам з пачатку вайны i да сённяшняга дня. Яны ратавалi адзiн аднаму жыццё, у iх было шмат сумесных баявых гiсторый у галаве. Ад гэтага было моцным iх сяброyства.

– Ты ж ведаеш, я раней цябе дакладна не памру, стары. – захоплена, з лёгкiм смехам, вымавiy Сядоy Мельнiку.

– Мы яшчэ паглядзiм. Я бачыy, як твае каленкi задрыжалi, калi я навёy на цябе аyтамат. – адказаy яму Леанiд.

– Ну не…твой дрыготкi голас i дрыгаценне лядашчых рук я адразу распазнаy…слых у мяне, як у маладога ваyка. – працягваy жартаваць лейтэнант Сядоy.

Двое затрашчалi языкамi. З-за размоy перасталi заyважаць iншых салдат, зусiм не думалi аб вайсковых абавязках.

А Агуркоy, седзячы пад акном, з панурым тварам слухаy iх размовы, а затым выпрастаy свае тонкiя ногi i апусцiy дула аyтамата yнiз. Патокi вулiчнага паветра, што неслiся з аконнага праёму, урэзалiся y яго галаву з левага боку. Ад лёгкага халоднага ветру цiха засоп яго ружовы нос. Іван без усякай пагарды не адводзiy вачэй ад таварышаy па службе i, хоць не разумеy усiх усмешак i сяброyскiх размоy двух салдат, яму было цiкава глядзець на iх. Агуркоy усмiхнуyся. Адпусцiy усе свае страхi i адчайныя думкi y гэтую хвiлiну, яны больш не прыходзiлi яму на розум. Іван не заyважаy нi ветру, нi радавога салдата Зуйко, якi выйшаy з-за вугла.

– Салдат? – глухiм тонам звярнуyся да Агуркова Зуйко. – Не стой адкрыта каля акна, заб'юць жа!

І тут жа на васемнаццацiгадовага хлапчука нарынулi самотныя пачуццi смутку. Ён нават уздрыгнуy. Яго цёмныя вочы прабеглiся па закiнутаму шырокаму памяшканню, ён незадаволена скрывiy свой смуглы твар i прыцiснуyся да цаглянага мура, што знаходзiyся памiж ваконных праёмаy.

У той час Алесь Траyнiк моyчкi выцягнуy адзiнае металiчнае крэсла з кучы разбiтых карцiнных рам i iншага смецця, паставiy яго ля сцяны. Сеy далей ад усiх. Алесь адчуy, як патроху яго адпускала душэyная стомленасць. Ён стаy рэдка i лянiва дыхаць. Ногi прыемна балелi пасля цяжкага шляху. Хацелася спаць. Алесь сядзеy на крэсле i yважлiва аглядаy вельмi знаёмае для яго памяшканне. Затым ён паглядзеy на кожнага салдата, на iх чорныя ваенныя плашчы. Успомнiy, што дакладна такi плашч вiсiць у яго бацькоyскай хацiне. І адразу Алесь трывожна падумаy пра тое, што, напэyна, ягоны бацька Вiктар быy тут i нейкiм чынам змог пакiнуць гэты змрочны свет, прыхапiyшы з сабой плашч. Алесь сказаy сабе: «Гэта знак! Дакладна. Значыць, я на правiльным шляху. Я iду па яго следзе, за iм». Гэта падзея распалiла y Алесi вялiкi азарт да прыгод, хiлiла яго прадоyжыць шлях да загадак i адказаy. Ён нехаця стаy горача разважаць аб тым, што адбывалася y самалёце. Як так атрымалася, што ён сустрэy маму?! І тым самым, усё больш пераконваy сябе – гэта дзiyнае месца дазваляе yбачыць тых, каго няма. Яму захацелася зноy убачыць яе, адшукаць маму y гэтым чужым i невядомым свеце, каб абняць i пагаварыць з ёй. Алесь уяyляy сабе сустрэчу з ёй i, нават калi яна яго не пазнае, яму б было прыемна i y той жа час балюча стаяць побач з ёй. Алесь меркаваy: «Мабыць, таму бацька i быy тут. Знайшоy яе i захацеy застацца…цi ж, затрымаyся y гэтым свеце i нiяк не можа выбрацца дадому». Доyга i цяжка думаy Алесь. «Што ж рабiць мне? Кiнуць усiх гэтых салдат i шукаць родных…цi ж паддацца yплыву гэтага месца i дзеяння?» – трымаy у галаве гэтыя пакутлiвыя думкi Алесь.

Радавы Зуйко цiха, з змрочным тварам, падышоy да Сядова i загаварыy з iм:

– Лейтэнант?! Капiтан просiць дапамогi. Лекар патрэбен!

Гэтыя два апошнiя сказы адцягнулi на сябе yсю yвагу акружаючых. Сядоy страцiy усмешку, а затым павярнуyся да радавога.

– Што здарылася? Дзе капiтан? Паранены? – звонкiм голасам замiтусiyся чарнявы лейтэнант.

– З капiтанам усё добра. Грамадзянскi на другiм паверсе. – хутка прамармытаy Зуйко, папраyляючы вiнтоyку.

– Тады чаго ты глядзiш на мяне? Забыyся, хто y нас медык? Траyнiк! Вось жа ён сядзiць! – сурова вымавiy лейтэнант Сядоy, а затым раздражнёна звярнуyся да Алеся. – Эй, аглух, цi што? Уставай i выконвай загад! Рассеyся ён!..

Моцны характар лейтэнанта не раз гартаваyся y баi. Яго стрыманасць i yпартасць не раз ратавалi многiх юных салдат, такiх, як Агуркоy. За yвесь час службы Сядоy так i не пачуy падзякi ад генералаy за яго гераiчныя yчынкi. Ад гэтага ён не пакорлiва адчуваy злосць, лiчыy, што з iм паступаюць несправядлiва. І нягледзячы на гэта, чалавек ён быy добры. Гэта прымушала яго працягваць аберагаць жыццё слаба навучаных салдат на рэальнай вайне. Лейтэнант лiчыy, што мала хто можа паклапацiцца аб новых прызыyнiках, быy упэyнены, што калi яго падвысяць у званнi або дадуць яму свой атрад, ён зробiць куды больш для перамогi, чым тыя генералы, што толькi лiчаць страты за сталом. Час зараз быy такi: у войска заклiкалi yсiх дзеяздольных юнакоy i мужчын; недахоп людзей на фронце, зацягнутыя баi, мноства забiтых i параненых.

Пасля цвёрдых эмацыйных слоy лейтэнанта Сядова Алесь неахвотна yстаy з крэсла. Ён стомлена, не адводзячы вачэй ад лейтэнанта, працягваy думаць пра сваё. Алесь некалькi секунд памаyчаy, потым не паверыyшы словам старэйшага па званнi, абыякава спытаy:

– Хто, я?

– Не, Агуркоy! Ну, вядома ж, ты…збярыся yжо Траyнiк! Хутчэй наверх! Не чуy цi што, лекар патрэбен! – з больш павышаным тонам у голасе адказаy Сядоy.

Лейтэнант чужа i з прывiдам паглядзеy на радавога. І Алесь, бачачы варожы твар лейтэнанта, не стаy пярэчыць яму.

– Слухаюся! – выразна сказаy ён.

Алесь хутка пабег услед за радавым Зуйко да лесвiцы.

У вялiзным пакоi першага паверха засталося трое салдат.

– Агуркоy!? – запальчыва, але не гучна звярнуyся лейтэнант да маладога. – Працягвай несцi службу. Сачы, што адбываецца за вокнамi. – з прыкрасцю y галаве i са звычкай аддаваць загады, вымавiy Сядоy. – Не салдаты, а нейкiя дзецi…

– Цалкам так… – сказаy Мельнiк, адыходзячы да крэсла, на якiм сядзеy Алесь.

Лейтэнант злосна пакруцiy галавой, выцер вусы i вярнуyся да Мельнiка. А той, сеyшы на крэсла, адразу ж вырашыy змянiць напружаную атмасферу yнутры лейтэнанта.

– Ну, расказвай, дзе цябе насiла,…як дабiраyся сюды? – ахвотна завёy размову Леанiд. – Я вось, праз дзесяць цi пятнаццаць хвiлiн, адразу выйшаy на капiтана. Гляджу, а з iм ужо Зуйко…мабыць, побач прызямлiлiся. Ну, а потым мы хутка i акуратна дабралiся сюды да свiтання…а колькi мёртвых мы бачылi. Усiх шкада: i сваiх, i чужых…усё ж людзi. Такiя ж, як мы. Адправiлi нас забiваць без волi. Але з выбарам! На фронт, альбо смяротнае пакаранне за здраду. А тут, на вайне, ёсць шанец выжыць… Ну, а што рабiць, сам ведаеш, у палон ужо не бяруць! У бiтвах так: альбо цябе заб'юць, альбо ты iх…вайна – складаны i хворы трагiчны механiзм… – не змаyкаy Мельнiк.

Сядоy слухаy яго цяжкi аповяд, а затым, быццам адкiнуyшы yсе яго словы, спытаy:
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 9 >>
На страницу:
6 из 9

Другие электронные книги автора Дмитрий Максимович Акулич